рускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1948). Герой Сац. Працы (1973). Праф. (1951). З 1921 акцёр Першага рабочага т-ра Пралеткульта ў Маскве. З 1924 працаваў у кіно як акцёр, асістэнт, сурэжысёр С.Эйзенштэйна (фільмы «Стачка», «Браняносец Пацёмкін»). З 1933 ставіў фільмы самастойна. Стварыў жанр муз.-эксцэнтрычнай камедыі: «Вясёлыя хлопцы» (1934), «Цырк» (1936, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Волга-Волга» (1938), «Светлы шлях» (1940), «Вясна» (1947). З інш. фільмаў: «Сустрэча на Эльбе» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Рускі сувенір» (1960). Аўтар сцэнарыяў амаль усіх сваіх фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Міхаіл Мікалаевіч) (н. 6.5.1918, с. Манастырскае, Саратаўская вобл., Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1957). У 1968—90 гал. рэдактар час. «Москва». Падзеі Вял.Айч. вайны, армейскія будні адлюстраваны ў рамане «Салдаты» (1951—53), аповесцях «Наследнікі» (1957), «Дывізіёнка» (1959), зб-ках апавяданняў «Наш лейтэнант» (1955), «Жылі-былі два таварышы...» (1958), мінулае і сучаснае жыццё вёскі — у раманах і аповесцях «Вішнёвы вір» (1961), «Хлеб — імя назыўное» (1964; фільм пад назвай «Жураўлік»), «Каруха» (1968), «Вярба неплакучая» (кн. 1—2, 1971—75; Дзярж. прэмія СССР 1976), «Задзіры» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЕ́ВІЧ (Анатоль Барысавіч) (н. 9.1.1942, в. Мелаватка Валгаградскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963), дзе працуе з 1967. Навук. працы па функцыян. аналізе і дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў новы падыход у даследаванні функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў і нелакальных краявых задач, заснаваных на вывучэнні адпаведных аператарных алгебраў. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993).
Тв.:
Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з Я.В.Радынам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫЧО́Ў (Юрый Аляксандравіч) (2.4.1921, г. Мурам Уладзімірскай вобл., Расія — 16.9.1976),
бел. мастак кіно, жывапісец. Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1953). З 1953 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Мастак-пастаноўшчык фільмаў: «Дзеці партызана», «Несцерка», «Міколка-паравоз», «Шчасце трэба берагчы», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Першыя выпрабаванні» (з У.Белавусавым), «Насустрач буры», «Пушчык едзе ў Прагу», «Анюціна дарога», «Ствары бой», «Там, удалечыні за ракой», «Неадкрытыя астравы», «Маленькі сяржант»; тэлефільма «Па сакрэце па ўсім свеце». Сярод жывапісных работ: «Шыпшына», «Самота», «Раніца ў горадзе», «Зімовы дзень», «Хутар», «Цішыня», «Масток», «Дарога»; партрэты, эцюды, замалёўкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТАКО́Ў (Аляксандр Іванавіч) (н. 6.9.1921, в. Ніжняя Валшанка Лузскага р-на Кіраўскай вобл., Расія),
бел.тэатр. педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1953). Засл. дз. маст. Беларусі (1980).
Скончыў Бел.тэатр.ін-т (1949). З 1953 у Бел. акадэміі мастацтваў, дзе паставіў спектаклі: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Ішла вайна» паводле твораў В.Быкава, «Дачнікі», «На дне», «Варвары» М.Горкага, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага і інш. Аўтар манаграфіі «Мастацтва жыццёвай праўды» (1957) пра творчы шлях т-ра імя Я.Купалы ў 1920—40-я г., артыкулаў па пытаннях т-ра і выхавання акцёраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШ (Мікалай Адольфавіч) (10.11.1869, г. Слабадской Кіраўскай вобл., Расія — 7.8.1941),
савецкі батанік. Чл.-кар.АНСССР (чл.-кар.Рас.АН з 1920). Скончыў Казанскі ун-т (1891) і Пецярбургскі лясны ін-т (1869). З 1895 у Юр’еўскім (Тартускім) ун-це, з 1902 у бат. садзе і бат. музеі ў Пецярбургу, з 1931 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па бат. геаграфіі Каўказа, Сібіры і Д. Усходу; прапанаваў схему падзелу Сібіры на батаніка-геагр. вобласці. Аўтар фундаментальных падручнікаў «Агульны курс батанікі. Марфалогія і сістэматыка раслін» (2-е выд., 1924) і «Курс сістэматыкі вышэйшых раслін» (1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́КАЎ (Канстанцін Міхайлавіч) (20.1.1886, г. Чухлама Кастрамской вобл., Расія — 13.5.1959),
савецкі фізіёлаг. Акад.АНСССР (1946) і АМН (1944). Засл. дз. нав. Расіі (1940). Скончыў Казанскі ун-т (1912). З 1921 у Ін-це эксперым. медыцыны, з 1950 дырэктар Ін-та фізіялогіі імя Паўлава АНСССР. Вучань І.П.Паўлава. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, хім. перадачы ўзбуджэння ў нерв. цэнтрах, інтэрацэпцыі. Даследаваў уздзеянне кары галаўнога мозга на ўнутр. органы. Дзярж. прэмія СССР 1946. Прэмія імя Паўлава АНСССР 1939.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—3. М., 1953—58;
Кортико-висцеральная патология. Л., 1960 (разам з І.Ц.Курцыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́Ў (Сяргей Міхайлавіч) (н. 19.9.1925, в. Дзяшоўкі Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1986). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1956). З 1956 у Бел.політэхн. акадэміі, у 1975—88 прарэктар. У 1969—75 рэктар Магілёўскага машынабуд. ін-та. Навук. працы па стварэнні абсталявання і распрацоўцы методык для правядзення выпрабаванняў аўтатрактарнай тэхнікі. Адзін з аўтараў навуч. дапаможніка «Трактары» (1972, 1977).
Тв.:
Тракторы. Ч. 1. Конструкции. Мн., 1979 (у сааўт.);
Тракторы. Ч. 4. Испытания. Мн., 1986 (разам з А.С.Салонскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГНЕР (Мікалай Пятровіч) (1829, г. Карпінск Свярдлоўскай вобл., Расія — 4.4.1907),
рускі заолаг, пісьменнік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1898). Д-р прыродазнаўчых навук (1854), праф. Казанскага (з 1860) і Пецярбургскага (з 1871) ун-таў. Скончыў Казанскі ун-т (1849). Навук. працы па энтамалогіі, фауне беспазваночных Белага м. Адкрыў з’яву педагенезу (1862) — т.зв. дзіцячага размнажэння ў некат. беспазваночных жывёл. Сярод літ.прац.найб. вядомы «Казкі Ката-Мурлыкі» (1872).
Тв.:
Самопроизвольное размножение гусениц у насекомых. Казань, 1862;
Беспозвоночные Белого моря. Т. 1. СПб., 1885;
Романы, повести, сказки и рассказы. Т. 1—7. СПб., 1902—08.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙЦЕ́НКА (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 14.2.1938, в. Вязавое Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне геамеханікі. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтахіміі і газавай прам-сці імя І.М.Губкіна (1964). У 1974—76 і з 1991 (нам. дырэктара) у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па тэхналогіі бурэння, мацавання і выпрабавання нафтавых і газавых свідравін у складаных горна-геалагічных умовах.
Тв.:
Управление горным давлением при бурении скважин. М., 1985;
Прикладная геомеханика в бурении. М., 1990;
Физикохимия дисперсных систем. М., 1990 (разам з У.Дз.Шантарыным).