Засн. ў 1959 у Мінску на базе майстэрняў па вырабе тавараў хатняга ўжытку; з 1977 галаўное прадпрыемствавытв. аб’яднання «Атлант», з 1993 акц.т-ва«Атлант» закрытага тыпу. У 1962 выпусціў першы халадзільнік «Мінск-1», з 1964 пачалася серыйная вытв-сць халадзільнікаў маркі «Мінск». З 1978 пачаўся выпуск быт. маразільнікаў. Халадзільнік «М-12» адзначаны Вял. залатым медалём міжнар. кірмашу ў Лейпцыгу (1977), шэраг інш. відаў — прызам Залаты «Трафей якасці» (1992, 1993, 1994). Асн. прадукцыя (1999): быт. халадзільнікі, маразільнікі і прамысл. абсталяванне. Больш за 80% прадукцыі экспартуецца.
Вытворчы корпус і зборачны цэх Мінскага завода халадзільнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАТО́РНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1960 у Мінску. 1-я чарга (дызельны корпус № 1, цэх алюмініевага ліцця) пушчана ў 1963. З 1983 галаўное прадпрыемствавытв. аб’яднання «Мінскі маторны завод», у якое ўваходзяць таксама Барысаўскі з-д агрэгатаў і з-д-філіял у г. Стоўбцы. Прадукцыя з-да — дызельныя рухавікі розных мадыфікацый; выкарыстоўваецца на трактарах «Беларусь» Мінскага трактарнага завода, на гусенічных цягачах-транспарцёрах, збожжаўборачных камбайнах; 4- і 6-цыліндравыя дызелі магутнасцю ад 57 да 136 к.с. і 130—270 к.с. — на аўтобусах «МАЗ Неаплан», пагрузчыках канцэрна «Амкадор», кормаўборачных камбайнах ВА «Гомсельмаш», экскаватарах, асфальтаўкладчыках, дарожных машынах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСКСЕЛЬБУДПРАЕ́КТ».
Засн. ў 1987 у Мінску як праектна-вышукальны ін-т па сельскім буд-ве «Мінсксельбудпраект». З 1996 праектна-вышукальнае прадпрыемства «Мінсксельбудпраект». Асн. кірункі дзейнасці: выкананне праектна-вышукальных работ. для буд-ва аб’ектаў жыллёва-грамадз. прызначэння ў сельскіх населеных пунктах; распрацоўка комплекснай праектна-каштарыснай дакументацыі на буд-ва, расшырэнне, рэканструкцыю і тэхн. пераўзбраенне вытв. аб’ектаў с.-г. прызначэння; распрацоўка дакументацыі на буд-ва прадпрыемстваў, будынкаў і збудаванняў; правядзенне інж. вышукаў і распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі для буд-ва аб’ектаў с.-г. і жыллёва-грамадз. прызначэння, буд-ва і рамонту ўнутрыгасп. аўтадарог.
Засн. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1940 як міжраённыя майстэрні капітальнага рамонту. У Вял.Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1947. У 1958 ператворана ў аўтарамонтны з-д, у 1959 у экскаватарарамонтны; з 1995 арэнднае прадпрыемства «Гідрасельмаш», з 1999 — сучасная назва. Асн. прадукцыя (2000): с.-г. тэхніка (камбінаваныя глебаапр. агрэгаты, касілкі і інш.) і запасныя часткі да яе; кавальскія вентылятары, гідраўл. шасцяронныя помпы, тавары нар. ужытку (ледабуры, прыстасаванне для дэмантажу шын, бетонамяшалкі і інш.). Ажыццяўляе рамонт гідраўл. помпаў і размеркавальнікаў, павузлавы рамонт экскаватараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗІДЭНТУ́РА,
заканспіраванае структурнае падраздзяленне знешняй разведкі, якое па даручэнні цэнтра ажыццяўляе разведвальную дзейнасць за мяжой. Складаецца з кадравых супрацоўнікаў разведкі або агентаў на чале з рэзідэнтам. Супрацоўнікі Р. ўтойваюць сваю прыналежнасць да знешняй разведкі і дзейнічаюць пад прыкрыццём якой-н. установы (арг-цыі, кампаніі і інш.). У залежнасці ад віду прыкрыцця Р. падзяляюцца на легальныя (ствараюцца пад прыкрыццём дзярж. установы або прыватнага прадпрыемства, што належыць краіне, у інтарэсах якой ажыццяўляецца развед. дзейнасць) і нелегальныя (арганізуецца з разведчыкаў-нелегалаў і ў якасці прыкрыцця можа выбірацца любая ўстанова або арг-цыя краіны знаходжання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СРО́ДКАЎ АЎТАМАТЫЗА́ЦЫІ НДІМіністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1969 у Мінску як філіял НДІаўтам. апаратуры (Масква). З 1972 НДІ сродкаў аўтаматызацыі. З 2001 навукова-даследчае рэсп. унітарнае прадпрыемства «НДІ сродкаў аўтаматызацыі». Ін-т — адзін з лідэраў сусв. практыкі ў стварэнні аўтаматызаваных сістэм кіравання (АСК), сістэм сувязі і перадачы даных ваен. прызначэння. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка АСК паветраным і дарожным рухам, сартавальнымі станцыямі, лясной гаспадаркай, хім. вытв-сцю, энергетыкай; распрацоўка інфарм. і інфармацыйна-даведачных сістэм мін-ваў і ведамстваў, чыг. вакзалаў, а таксама стадыёнаў, палацаў спорту і інш. відовішчных збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ХНІКУМ адзін з тыпаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Створаны ў 1920, з 1937 пераважна тэхн. профілю (розных галін прам-сці, буд-ва, транспарту, сувязі, с.-г.), а таксама стат., фінансавыя, гандлёвыя. На Беларусі дзейнічаюць самастойна і ў складзе вучэбна-вытв. комплексаў (Т.-прадпрыемства), вучэбна-навук. аб’яднанняў (Т.-ПТВ, Т-ВНУ). На дзённыя аддзяленні прымаюцца асобы з базавай ці агульнай сярэдняй адукацыяй, на вячэрнія і завочныя з агульнай сярэдняй адукацыяй. Тэрмін навучання пасля 9 кл. — 3—4 гады, пасля 11 кл. — 2—3 гады. У 2002/03 навуч.г. на Беларусі 38 Т., у т. л. 7 недзяржаўных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАМП (ням. Stampfe ад італьян. stampa пячатка),
1) штэмпель, пячатка, найчасцей прамавугольная, з выпуклым адваротным надпісам (малюнкам) назвы і адраса ўстановы, арг-цыі, прадпрыемства, якую звычайна ставяць у верхняй частцы дзелавых дакументаў; таксама сам адбітак, зроблены такой пячаткай.
2) Прылада або форма для серыйнага вырабу розных прадметаў спосабам ціску або чаканкі (гл.Штампоўка).
3) У пераносным сэнсе — трафарэт, шаблон, гатовы ўзор, які слепа пераймаюць. Адрозніваюць Ш.: ідэалаг., літ., моўныя, у мастацтве. Яны служаць для адлюстравання ў пэўных формах той ці інш.маст. задумы, настрою, ідэі (напр., моўны Ш. «чорнае золата» адпавядае паняццям «нафта», «вугаль»).