Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сві́та¹, -ы, ДМ сві́це, мн. -ы, світ, ж.
1. Асобы, якія суправаджаюць якую-н. важную, высокапастаўленую асобу.
С. караля.
2.перан. Асобы, якія пастаянна, увесь час ходзяць за кім-н. (разм.).
Цэлая с. ходзіць за сястрой (многа паклоннікаў, ухажораў).
|| прым.сві́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шматзна́чны¹, -ая, -ае.
1. Які мае вялікае значэнне, важныя вынікі, значны ўплыў на каго-, што-н.
Шматзначная падзея.
2. Які робіць намёк на што-н. важнае, пра многае гаворыць.
Ш. позірк.
Шматзначна (прысл.) усміхацца.
3. Які мае многа значэнняў.
Шматзначнае слова.
|| наз.шматзна́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мялён ’млён’ (Гарэц., Др.-Падб., Касп., Сл. ПЗБ), міёр. ’чалавек, які многа есць’ (З нар. сл.), валож. ’балбатун’ (Сл. ПЗБ). Да млён (гл.). Карэннае ‑я‑ другаснае (пад уплывам меле, мелюць).