дынастыя каралёў Германіі і імператараў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ў 1308—13, 1346—1400, 1410—37, каралёў Чэхіі ў 1310—1437 і Венгрыі ў 1387—1437, графаў (герцагаў) Люксембурга (да 15 ст.). Найб. значныя прадстаўнікі: Генрых VII (гл.Генрых, герм. правіцелі), Ян (чэш. кароль у 1310—46), Карл IV (Карэл I Чэшскі), Вацлаў IV, Сігізмунд I. З 1310 эканам. і паліт. цэнтрам Л. была Чэхія, яны найб. узмацніліся пры Карле IV. У 1437 дынастыя спынілася ў мужчынскай лініі, спадчына Л. перайшла да Габсбургаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВО́Д «СТРОММАШЫ́НА» Пабудаваны ў 1913 у Магілёве як чыгуна-медналіцейны з-д, з 1922 металаапр.з-д «Адраджэнне», у 1940 з далучэннем аўтарамонтнага з-да — авіяцыйны з-д. Ў Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў Куйбышаў (цяпер Самара), цэхі ў асн. разбураны. Адноўлены ў 1946 з сучаснай назвай. У 1964—75 вырабляў пасажырскія ліфты. Прадукцыя (1999): тэхнал.лініі па вырабе керамічнай цэглы, керамзітавага жвіру, азбестацэментавых шыферу і труб, жалезабетонных шпал для магістральных чыгунак, мяккай дахоўкі (руберойд, шклопалатно); абсталяванне для вытв-сці пясчана-цэментавых вырабаў, рамы лесапільныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖЭ́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 4 км на ПнЗ ад г. Паставы. Пл. 0,66 км², даўж. больш за 1,4 км, найб.шыр. 660 м, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі каля 3,2 км. Пл. вадазбору 10,7 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, на ПнЗ і ПдУ пераходзяць у забалочаную нізіну. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на Пн і Пд сплавінныя. На ПнЗ і У пойма шыр. да 200 м, забалочаная. Дно ілістае. Упадаюць некалькі меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́Я ВО́СМАТА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіна, за 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,58 км², даўж. каля 1,9 км, найб.шыр. 460 м, найб.глыб. 10,5 м, даўж. берагавой лініі каля 5,6 км. Пл. вадазбору 13,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—3 м (на У да 7 м), параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе шыр. 5—10 м, на Пд да 30 м. Дно пясчанае, месцамі ілістае. Злучана пратокай з воз.Вялікая Восмата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е СВІНО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіна, за 37 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 1,06 км², даўж. каля 2,9 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 6,7 м, даўж. берагавой лініі каля 7,3 км. Пл. вадазбору 12,9 км². Схілы катлавіны выш. да 20 м (на Пд да 10 м), пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ і З нізкія, пясчаныя. Дно да глыб. 2,5—4 м пясчанае, ніжэй ілістае і сапрапелістае. Злучана пратокай з воз.Вялікае Свіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУ́ГА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 36 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,36 км², даўж. 810 м, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 11,5 км². Схілы катлавіны выш. 3—4 м (на У да 10 м), пераважна пад лугам, на У разараныя. Берагі сплавінныя, на ПнУ пясчаныя, забалочаныя. Дно выслана сапрапелем, на У і Пн уздоўж берагоў да глыб. 1 м трапляюцца пясчаныя адклады. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае р. Маруга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЖНА,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 18 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 1,34 км², даўж. каля 3,6 км, найб.шыр. 550 м, найб.глыб. 7,1 м, даўж. берагавой лініі 11 км. Пл. вадазбору 15 км². Схілы катлавіны выш. 7—8 м, участкамі на ПнУ і З да 3 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на У зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, месцамі ілістае, глыбей дно выслана сапрапелем. Упадаюць 4 ручаі, сцёк па пратоцы ў Дрысу рэгулюецца шлюзам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЫДЫЯ́ННЫ КРУГ,
астранамічная прылада для вызначэння экватарыяльных каардынат нябесных свяціл (гл.Нябесныя каардынаты). Мае падзорную трубу, што можа паварочвацца ў плоскасці мерыдыяна вакол гарыз. восі, на якую насаджаны кругі са шкаламі для вымярэнняў вуглоў. Пры навядзенні трубы на зорку, якая кульмініруе, па паказаннях кругоў вызначаюць зенітную адлегласць свяціла і вылічваюць схіленне. М.к. выкарыстоўваецца таксама для рэгістрацыі момантаў праходжання нябесных свяціл праз мерыдыян.
Схема мерыдыяннага круга: AB — падзорная труба; вось вярчэння WE размешчана гарызантальна па лініі Усход-Захад; CD — круг з дзяленнямі; M — мікраметр для адліку дзяленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мёрыца, у межах г. Міёры. Пл. 1,15 км², даўж. каля 3,5 км, найб.шыр. 630 м, найб.глыб. 13,2 м, даўж. берагавой лініі 8,8 км. Пл. вадазбору 63,6 км². Схілы катлавіны выш. 6—9 м, стромкія, пераважна разараныя, участкамі пад хмызняком. Берагі пясчаныя, на Пд і З пад хмызняком, на ПдУ забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. У зах. плёсе востраў пл. 4,4 га. Цэнтральны і зах. плёсы раздзелены дамбай. Злучана пратокай з воз. Асінаўка. Месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РСКІ БОЙ 1944,
бой партыз. брыгады імя Жукава і «Камсамолец» па разгроме ням.-фаш. гарнізона ў г.п. Мір 22 сак. ў Вял.Айч. вайну. План ліквідацыі гарнізона, які налічваў 150 гітлераўцаў, распрацаваны камандаваннем брыгады імя Жукава. Кіраваў боем У.З.Царук. Выведаўшы пароль аховы гарнізона, партызаны ў ноч на 22 сак. праніклі ў цэнтр пасёлка, блакіравалі казарму, разграмілі ўсе ўстановы гарнізона. Байцы атрадаў імя Суворава і імя Ракасоўскага, якія знаходзіліся ў засадах, знішчылі каля 2 кмлініітэлегр.-тэлеф. сувязі. На досвітку партызаны пакінулі пасёлак.