Печані́ца ’сіняквет звычайны, Echitim vulgare L.’ (віц., маг., Кіс.). Відаць, утворана пры дапамозе суф. ‑іц‑а ад печань (гл.), як і іншыя назвы раслін на аснове іх падабенства да адпаведных прадметаў: жыціца, мятліца, ігліца, у прыватнасці, на аснове падабенства колеру сіне-бардова-чырвоных кветак расліны і пячонкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ільняны́ léinen-, Lein-; flächse(r)n, Flachs-;
ільняно́е валакно́ Fláchsfaser f -, -n;
ільняно́е палатно́ Léinwand f -, Léinen n -(e)s, -;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
камуфля́ж, ‑у, м.
1. Адзін з відаў маскіроўкі — афарбоўванне вайсковай тэхнікі, будынкаў і пад. плямамі рознай формы і рознага колеру.
2.перан. Тое, чым прыкрываюць, маскіруюць сапраўдныя намеры, адносіны. Як .. трэба разумець яго [Дарубашвілі] першапачатковыя адносіны да Марылі — як сапраўды шчырыя і праўдзівыя ці толькі камуфляж?«Полымя».
[Фр. camouflage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лісі́чка1, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк.да лісіца 1 (у 1 знач.); маладая ліса.
лісі́чка2, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Ядомы грыб жоўтага колеру. Кошыкі і паравы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нябе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Які не бяліўся. Пакойчык быў запушчаны, даўно нябелены, змрочны і няўтульны.Колас.
2. Не апрацаваны бяленнем. — А гэта што? Колішні матчын святочны абрус? Дальбог, у нас такія ткалі — нябеленая аснова, белены ўток.Палтаран.Далёка ўнізе плылі рэдкія хмары колеру нябеленага палатна.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рагаві́к1, ‑а, м.
Шчыльная зярністая горная парода бурага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ад уздзеяння магмы на пароду.
рагаві́к2, ‑а, м.
Палічка трохвугольнай формы ў куце хаты. На грудзях у яго [Уладыся] тады яшчэ матляўся крыж — цяпер ён ляжыць на рагавіку, загорнуты ў чыстую анучку.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рубі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рубіну. // Зроблены з рубіну. Рубінавыя зоркі.
2. Чырвонага колеру, як рубін. Усюды звісалі цяжкія гронкі рабін, рубінавыя чапцы каліны, з якіх, здавалася, вось-вось пырсне церпкі сок...Паслядовіч.Помніш вечар з рубінавай дзіўнай зарой, ружавелі далёкія далі?Кляшторны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіяле́тавы, ‑ая, ‑ае.
Сіні з чырванаватым адценнем, колеру фіялкі. Шчокі дзяўчыны разгарэліся на марозе, і таму вочы здаваліся надзвычай блакітнымі і яснымі. Нават губы, асіметрычна скрыўленыя, густа намазаныя яркай фіялетавай фарбай, не парушалі прыемнага ўражання.Шыцік.Над балотам, за ракой, у фіялетавым небе загарэлася зорка.Асіпенка.
[Фр. violet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрак, ‑а, м.
Парадны мужчынскі сурдут, звычайна чорнага колеру, з выразанымі спераду поламі і вузкімі доўгімі фалдамі ззаду. А колькі было бегатні, пакуль гурткоўцы раздабылі старую папоўскую расу або чорны хвастаты фрак для гарадскога дарэвалюцыйнага паніча.Краўчанка.Выходзіць у чорным фраку кіраўнік хору кампазітар Рагоўскі.Мядзёлка.
[Фр. frac.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
янта́р, ‑у, м.
Скамянелая, звычайна жоўтага колеру розных адценняў, смала хвойных дрэў, якая ўжываецца для вырабу розных аздоб; бурштын. На бераг выкідвае мора Янтар з залацістым пяском.Смагаровіч.// Выраб з гэтай смалы. Відаць, што цар спраўляе свята. Сядзіць сам высака на троне,.. У брыльянтах, янтарах карона.Танк.
[Ад літ. gintâras, латыш. dziñtars.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)