архітэктурнае збудаванне ці саркафаг, што ўмяшчае цела нябожчыка і ўвекавечвае яго памяць. Таксама стараж.-егіп.піраміды, мастабы, мікенскія купальныя грабніцы, скальныя грабніцы Індыі, Пярэдняй Азіі і этрускаў, манум.маўзалеіСтараж. Грэцыі і Рыма, купальныя грабніцы Індыі, багата ўпрыгожаныя скульптурай грабніцы Кітая і Карэі. У Зах. Еўропе грабніцы размяшчалі ў цэрквах (звычайна скульпт. фігура памерлага, што ляжыць на саркафагу).
Грабніца Напалеона I у саборы Дома інвалідаў у Парыжы. Арх. Л.Т.Ж.Вісконці, скульптар Ж.Прадзье. Мармур. 1843—60.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГРЫ́НАВА,
вёска на Беларусі, у Воўкавіцкім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобласці. За 13 км ад Талачына. 108 ж., 53 двары (1995). Узнікла на мяжы 15—16 ст. на тэр. Друцкага княства. У розны час належала Друцкім, Багрынаўскім, Адзінцэвічам, Сангушкам. У выніку адм. рэформы ВКЛ 1565—66 Багрынава ўвайшло ў Аршанскі пав. У пач. 20 ст. ў Багрынаве 192 ж., 25 двароў. Побач з вёскай група археал. помнікаў: гарадзішча, замчышча, курганны могільнік крывічоў (11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЕЗАБАКТЭ́РЫІ мікраарганізмы, здольныя акісляць закісныя злучэнні жалеза ў вокісныя. Адрозніваюць тыповыя аўтатрофы (выкарыстоўваюць вызваленую энергію на засваенне вугляроду з вуглякіслага газу ў працэсе хемасінтэзу) і гетэратрофы, у якіх акісленне жалеза з’яўляецца пабочнай рэакцыяй. Аўтатрофы акісляюць таксама серу і маюць першараднае значэнне ў фарміраванні зоны сернакіслага выветрывання сульфідных руд. Некаторыя гетэратрофныя Ж. спрыяюць утварэнню балотных руд, забруджваюць вадасцёкі, парушаюць водазабеспячэнне. Ж. засяляюць вадаёмы, маюць вял. значэнне ў кругавароце жалеза ў прыродзе. На дне вадаёмаў адкладаюць вокіслы марганцу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЛЬ (Lille),
горад на Пн Францыі. Адм. ц. дэпартамента Нор. Вядомы з 11 ст. 178 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1 млн.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Дзёль (бас. Шэльды). Міжнар. аэрапорт. Цэнтр Паўн.індустр. раёна Францыі. Прам-сць: тэкст., цяжкае машынабудаванне, хім., харчовая. Метрапалітэн. 3 ун-ты. Музеі: выяўл. мастацтваў, рэліг. мастацтва, фальклору і дэкар.-прыкладнога мастацтва. Арх. помнікі 13—18 ст.: гатычныя капэлы і капліцы, цэрквы, ваенны шпіталь, жылыя дамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЛЕНД (Portland),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Мэн. Засн. ў 1623. 62,8 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 200 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт (увоз нафты) на Пн Атлантычнага ўзбярэжжа. Міжнар. аэрапорт. База рыбалоўнага флоту. Гандл.-фін. цэнтр штата. Прам-сць: эл.-тэхн., радыёэлектронная, металаапр., суднабуд. і суднарамонтная, харч. (у т. л. перапрацоўка рыбы), гарбарна-абутковая, цэлюлозна-папяровая, вытв-сцьпрамысл. абсталявання і стралк. зброі. Ун-т. Музей Г.Лангфела, які нарадзіўся ў П.Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧМАНД (Richmond),
горад на ПдУ ЗША, адм. ц. штата Віргінія. Засн. у 1607. У 1861—65 — сталіца канфедэрацыі Паўд. штатаў. 194,2 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1 млн.ж. (1998). Порт у нізоўях р. Джэймс, даступны для марскіх суднаў. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Важны гандл.-фін. цэнтр Поўдня ЗША. Гандлёва-размеркавальны цэнтр с.-г. раёна (тытунь і арахіс). Прам-сць: тытунёвая (адзін з гал. цэнтраў у краіне), хім., цэлюлозна-папяровая, паліграф., металаапр., радыёэлектронная. 20 ун-таў і каледжаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАМЕ́НТА (Sacramento),
горад на З ЗША. Адм. ц. штата Каліфорнія. Засн. ў 1839 як гандл. факторыя. Рост горада звязаны з «залатой ліхаманкай» 1840-х г. Цэнтр штата з 1854. 404,2 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,6 млн.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт на р. Сакрамента Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр паўн.ч. Каліфарнійскай даліны. Прам-сць: ракетна-касм. (вытв-сць рухавікоў), радыёэлектронная, харч. (плодакансервавая, мясная). 12 каледжаў і універсітэтаў. Музеі і галерэя мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕ́ (араб.Сла, Сала),
горад у Марока, на Атлантычным узбярэжжы, у вусці р. Бу-Рэгрэг; уваходзіць у склад сталічнай агламерацыі г. Рабат. Засн. ў 11 ст. Каля 500 тыс.ж., у агламерацыі каля 1,5 млн.ж. (2000). Марскі порт. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч. (кансервавая, мукамольная, алейная) і дрэваапрацоўчая. Саматужная вытв-сць дываноў і ганчарных вырабаў. Сярэдневяковыя сцены са шматлікімі брамамі. Вялікая мячэць (11—12 ст.), медрэсэ Абу-ль-Хасана і Бу-Інанія (14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРТ-УЭ́РТ (Fort Worth),
горад на Пд ЗША, за 60 км на З ад г. Далас, у штаце Тэхас. Засн. ў 1849. 492 тыс.ж. (1998), з г. Далас і прыгарадамі 3,9 млн.ж.Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт (паміж Ф.-У. і Даласам). Важны гандл.-фін. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (авіяц., аўтазборачная, радыёэлектронная, вытв-сць нафтавага і халадзільнага абсталявання, мед. інструментаў, харч. (мукамольная, мясакансервавая, вытв-сць спіртных напіткаў), хіміка-фармацэўтычная, паліграфічная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЯКО́НІ,
вёска ў Беларусі, у Воранаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на Пн ад г.п. Воранава, 145 км ад Гродна, чыг. ст. на лініі Ліда—Вільнюс. 1511 ж., 569 двароў (1995).
У 1-й пал. 17 ст. належалі Я.Чаплінскаму, які ў 1634 заснаваў тут касцёл Яна Хрысціцеля. З 1795 у Рас. імперыі. У 1880-я г. 63 ж. У 19 — пач. 20 ст. мястэчка, цэнтр воласці Лідскага пав. У 1910 каля Беняконяў створана доследная с.-г. станцыя (дзейнічала да 1959). У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскамі. З 1921 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Воранаўскага р-на. У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі. У 1970 у Беняконях 1726 ж., 502 двары. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, 2 бальніцы, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — касцёл Іаана Хрысціцеля (1900—02).