сапсава́цца, ‑псуюся, ‑псуешся, ‑псуецца; ‑псуёмся, ‑псуяцеся; зак.

1. Зрабіцца няспраўным, непрыгодным для карыстання, ужывання. Не даязджаючы кіламетраў пяць да Мохаўкі, машына сапсавалася. Шахавец. Сэрца балела, калі ў якой кватэры кавалак тынку адваліцца або дзверы сапсуюцца. Бядуля.

2. Стаць хваравітым ад чаго‑н. [Міхалючок:] Ад смятаны і сала разам дык жывот сапсуецца. Чорны.

3. Змяніцца на горшае, пагоршаць, зрабіцца дрэнным. Надвор’е сапсавалася: сыпаў мокры снег, дзьмуў халодны паўночны вецер. Бяганская. За апошні час адносіны Пісанца з рэдактарам сапсаваліся. Грамовіч. [Барташэвіч] нічога не адказаў: мой настрой цалкам сапсаваўся. Карпюк. // Зрабіцца менш прыгожым, непрывабным. Твар дзяўчыны нешта сапсаваўся.

4. Набыць дрэнныя звычкі, схільнасці; распусціцца. І мне здаецца, Ніколі добры чалавек Не сапсуецца, А дрэнь Заўсёды дрэнню застаецца. Корбан. [Іван Мацвеевіч:] Дай дзецям волю, пусці іх без догляду — сапсуюцца. Бядуля.

5. Стаць нясвежым (аб прадуктах). [Віктар:] — Калі будзеш доўга чакаць, то мяса і сапсавацца можа. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sort1 [sɔ:t] n.

1. гату́нак, від, сорт; род, разра́д;

all sorts of people ро́зныя лю́дзі;

and all that sort of thing i г.д., i да т.п.;

of sorts : It tastes like tea of sorts. На смак гэта нешта падобнае да чаю;

What sort of man is he? Што ён за чалавек?

2. infml тып, суб’е́кт; франт; хло́пец;

He’s not a bad sort. Ён добры хлопец.

be out of sorts быць не ў гумо́ры;

nothing of the sort нічо́га падо́бнага;

sort of infml як бы́ццам; не́йкім чы́нам; ні́бы;

He sort of hesitated. Ён нібыта завагаўся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

judge

[dʒʌdʒ]

1.

n.

1) судзьдзя́ -і́ m

2) арбі́тар -ра m.

3) знавец -ўца m., зна́ўца -ы m. & f.

a good judge of cattle — до́бры зна́ўца жывёлы

a poor judge of poetry — слабы́ зна́ўца паэ́зіі

2.

v.t.

1) судзі́ць; выно́сіць прысу́д

2) быць арбі́трам (у вырашэ́ньні спрэ́чак ці ко́нкурсу)

3) ацэ́ньваць; дава́ць ацэ́нку

4) ду́маць, лічы́ць; меркава́ць

Judge for yourself — Мярку́йце са́мі

5) судзі́ць, асуджа́ць, га́ніць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

relish

[ˈrelɪʃ]

1.

n.

1) прые́мны, до́бры смак

2) прысма́к -у m.

Olives and pickles are relishes — Алі́ўкі й со́леныя гуркі́ — гэ́та прысма́кі

3) драбо́к чаго́-н.

4) апэты́т -у m., прые́мнасьць f.

to eat with a great relish — е́сьці зь вялі́кім апэты́там

to have no relish for — не любі́ць чаго́

2.

v.t.

смакава́ць, любі́ць, мець асало́ду з чаго́

A cat relishes cream — Кот лю́біць сьмята́ну

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дзень, дня, мн. дні, дзён, м.

1. Частка сутак ад усходу да захаду сонца, ад раніцы да вечара.

Ясны д.

Дасць Бог д., дасць і спажытак (прыказка). І дзень і ноч.

2. Тое, што і суткі.

Водпуск на пяць дзён.

3. Прамежак часу ў межах сутак, заняты чым-н.

Працоўны д.

Светлавы д.

4. чаго. Вызначаны тэрмін, дата, прысвечаная якой-н. падзеі.

Д.

Перамогі.

Д. нараджэння.

5. мн. Пара, перыяд.

Дні юнацтва.

Палярны дзень — за Палярным кругам: частка года, калі сонца не заходзіць за гарызонт.

Посны дзень — дзень, у які згодна з царкоўным звычаем нельга есці скаромнае.

Разгрузачны дзень — харчаванне аднатыпнымі прадуктамі на працягу аднаго дня з мэтай аздараўлення або пахудзення.

Санітарны дзень — дзень, які прызначаецца для санітарнага агляду службовага памяшкання.

Рабочы (працоўны) дзень — пэўная колькасць часу, адведзеная для работы, службы.

Добры дзень! — прывітальны зварот днём пры сустрэчы.

Дзень у дзень; дзень пры дні — штодзень, кожны дзень.

З дня на дзень — у адзін з бліжэйшых дзён.

Чакаем іх з дня на дзень.

Наводзіць цень на ясны дзень — наўмысна ўносіць няяснасць у якую-н. справу; блытаць каго-н.

Учарашні дзень — былое, мінулае.

Чорны дзень — цяжкая, змрочная часіна.

|| памянш.-ласк. дзянёк, -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. дзённы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пра́вы ’супрацьлеглы леваму; справядлівы, праўдзівы; невінаваты, маючы рацыю’ (ТСБМ, Ласт.), ’роўны’ (пін., Сл. ПЗБ), пра́ву ’прамы’ (ТС), ст.-бел. правы ’правы, неілжывы, невінаваты’ (Стан.), укр. пра́вий ’тс’, рус. пра́вый ’тс’, польск. prawy ’тс’, чэш., славац. pravý, в.-луж. prawy, н.-луж. pšawy ’тс’, славен. pravi ’правы, прамы; правільны’, серб.-харв. пра̏в, prȃvi ’прамы; невінаваты; правільны’, балг., макед. прав ’прамы, справядлівы, сапраўдны’, ст.-слав. правъ ’прамы; правільны, справядлівы’. Прасл. *pravъ(jь) звязваюць з *pьrvъ (гл. першы) і значэннем ’які стаіць наперадзе, першы’, корань той жа, што і ў *per (гл. перад) (Бязлай, 3, 105; Сной₂, 559); іншыя збліжэнні: лац. probusдобры, сумленны, прыстойны’ (< *prō‑, гл. пра-), ст.-інд. prabhúh̥ ’выдатны; хто перавышае іншых’, ст.-англ. fram ’моцны, дзейны, смелы’, ст.-ісл. ’той, што стаіць наперадзе; хто імкнецца наперад’ (гл. Фасмер, 3, 352; ЕСУМ, 4, 551; БЕР, 5, 581). Паводле Мартынава (Балто-слав.-итал. изогл., 15–16; Язык, 61–62), роднаснае лац. pravus ’крывы, разбэшчаны, злавесны’, змяніўшаму значэнне ’прамы, спрыяльны’ на супрацьлеглае ў выніку семантычнай перабудовы. Першаснае значэнне ’прамы, просты’ лепш захавалася ў паўднёваславянскім арэале, аднак вядома і на іншых тэрыторыях, параўн. пра́ва ’прама’ (калінк., З нар. сл.). Згодна з Німчуком (Давньорус., 46), пераход ’прамы’ > ’правы’ звязаны са становішчам рук пры паказванні (“една випрямлена — prava, друга ненапружена — lěva”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смерць1 ‘спыненне жыццядзейнасці, гібель арганізма’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр., рус. смерть, стараж.-рус. съмьрть, польск. śmierć, в.-луж. smjerć, н.-луж. sḿerś, чэш. smrt, славац. smrť, серб.-харв. смр̋т, славен. smŕt, балг. смърт, макед. смрт, ст.-слав. съмрьть. Прасл. *sъmьrtь роднаснае літ. mir̃tìs, mirtìs ‘смерць’, лат. mir̃te ‘тс’, ст.-інд. mr̥tis, лац. mors, Р. скл. mortis ‘тс’, гоц. maúrꝥr ‘забойства’ ад і.-е. *mer‑ ‘паміраць’. Большасць даследчыкаў (гл. Траўтман, 187; Махэк₂, 562; Фасмер, 3, 685–686; Сной₁, 586–587, Борысь, 618 і інш.) звязваюць частку *sъ‑ у праславянскім слове з ст.-інд. su‑добры’, першапачаткова ‘добрая’, г. зн. ‘свая, натуральная’ і, далей, з слав. займеннікам svo‑ (гл. свой). Аднак Трубачоў (Проспект, 82 і наст.) разглядае слав. *sъmьrtь як праславянскі наватвор з прыст. *sъ‑ параўнальна з больш старым *mьrtь < і.-е. *mr̥t‑s, параўн. чэш. mrt ‘адмёршая частка; неўрадлівая зямля’; гл. Глухак, 567.

*Смерць2, смэрть ‘вусень’ (кам., ЛА, 1), смяртэ́льнік ‘начны матылёк’ (Сцяшк. Сл.). Да папярэдняга слова, відаць, на базе ўяўленняў пра дрэнны знак, які падае начны матылёк, што заляцеў у хату, прадвеснік смерці, падрабязней гл. Гура, Символика, 487–488); параўн. цьма ‘тс’ (гл.), што перанесена і на вусеня як стадыю ў развіцці матылька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засы́пацца 1, ‑сы́плюся, ‑сы́плешся, ‑сы́плецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Трапіць куды‑н., у сярэдзіну чаго-н (пра што‑н. сыпкае). Пясок засыпаўся ў чаравікі. Снег засыпаўся за каўнер.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца або напоўніцца чым‑н. сыпкім. [Калодзеж] крыху засы́паўся зямлёй, і на дне яго вады было мала. Чорны.

3. чым. Разм. Мець чаго‑н. у вялікай колькасці. Год выдаўся добры. Можна засыпацца хлебам.., атрымаць шмат грошай... Паслядовіч.

засы́пацца 2, ‑сы́плюся, ‑сы́плешся, ‑сы́плецца; зак.

Разм. Аказацца выкрытым; пацярпець няўдачу ў якой‑н. справе. — Прыгадалася Надзя, Ціхан, Сяргей, многія другія... Як пройдзе для іх вобыск! Хоць бы ніхто не засыпаўся! М. Ткачоў. // Выявіць няўменне, няведанне ў чым‑н. Засыпацца на экзамене.

засыпа́цца 1, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да засы́пацца ​1.

2. Зал. да засыпа́ць ​1.

засыпа́цца 2, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да засы́пацца ​2.

засыпа́цца 3, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да заспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяць, мну, мнеш, мне; мнём, мняце; заг. мні; незак., што.

1. Сціскаючы, рабіць мяккім, ператвараць расціраннем у мяккую масу; размінаць. Мяць гліну. Мяць лыжкай бульбу. □ Стары.. доўга разглядаў праз акуляры прынесеную.. зямлю, мяў у пальцах, нюхаў, дробнымі крупінкамі насыпаў на шкло. Кулакоўскі.

2. Тое, што і церці (у 4 знач.). [Марыля:] Добры быў лянок, палола яго, ірвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла, удваіх з Зоськай нітачку па нітачцы вывелі. Купала.

3. Рабіць няроўным, нягладкім; камячыць. [Бацька] сеў у перадку, каб, мусіць, не мяць таго месца, на якім павінен быў сядзець доктар. Сабаленка. Сцяпан мяў у руках шапку, глядзеў уніз, быццам саромеўся паказаць вочы. Асіпенка.

4. Прыгінаць, прытоптваць да зямлі (аб раслінах). «Шась-шась», — мялі струхлелы ржэўнік неданошаныя зімою валёнкі. Быкаў. — Дзе ты, Лідачка? .. Чаго ты залезла туды? — хочучы быць суровай, пытае маці. — Ці ж то можна гэтакі лянок мяць? Кулакоўскі.

5. Разм. Есці з апетытам што‑н., умінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце; зак.

1. што. Падабраўшы канец, край чаго‑н., падсунуць, засунуць пад што‑н. Мар’ян паклаў свой шынель на мяне, падаткнуў і мой, і свой мне пад бакі. Васілёнак. [Жанчына] скупа кінула мне «добры дзень», не саромеючыся, падаткнула падол спадніцы, выцерла рукой мокры ад дажджу твар і ўзялася мыць падлогу. Хомчанка. // Заткнуць пад што‑н. [Піліп] падаткнуў пад паху верхнюю адзежу, пералез цераз паркан і агародамі падаўся да свайго дому. Сачанка.

2. што і чаго. Разм. Падсунуць, падкінуць чаго‑н. куды‑н. — Каб ведалі, хто падаткнуў агню [у пасеку], — судзілі б, не шкадуючы. Пташнікаў.

3. перан.; каго. Разм. Падбухторыць на што‑н. Напіўшыся,.. [Антось Кнюх] успамінае ўсе крыўды і можа зрабіць усё, хто на што ні падаткне. Дуброўскі.

4. перан.; на каго і з дадан. сказам. Разм. Удаць, данесці на каго‑н. Нехта з «добрых» людзей падаткнуў, што стары ў партызанскім атрадзе. Кудравец.

•••

Камар носа не падаткне гл. камар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)