грамадска-палітычная газета. Выходзіць з 1990 у Віцебску на бел. і рус. мовах (да 1995 наз. «Витебский курьер»). Асвятляе грамадска-паліт., эканам. і культ. жыццё Віцебска і вобласці. Шмат увагі аддае асвятленню міжнар. і бел. фестываляў «Славянскі кірмаш», гітарнай музыкі «Менестрэль», сучаснай харэаграфіі, а таксама мерапрыемстваў, прысвечаных М.Шагалу, выставак, канцэртаў. Друкуе матэрыялы па гісторыі Віцебшчыны, нататкі пра славутых ураджэнцаў краю. Змяшчае рэсп. і замежную інфармацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЛІЯЦЭНТРЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА СВЕ́ТУ,
вучэнне, паводле якога Зямля і інш. планеты рухаюцца вакол Сонца (дакладней, вакол агульнага цэнтра мас усёй сістэмы). Прыйшла на змену геацэнтрычнай сістэме свету. Стваральнік геліяцэнтрычнай сістэмы свету М.Капернік у сваім творы «Пра абарачэнне нябесных свяціл» (1543) матэматычна абгрунтаваў ідэю руху Зямлі і інш. планет вакол Сонца, вызначыў паслядоўнасць размяшчэння планет і іх адносную аддаленасць ад Сонца. Асн. палажэнні геліяцэнтрычнай сістэмы свету адыгралі вызначальную ролю ў станаўленні дакладнага прыродазнаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАКРА́ТАВЫ СЕ́РПІКІ,
тры фігуры, абмежаваныя дугамі і хордамі акружнасцей, для якіх з дапамогай цыркуля і лінейкі можна пабудаваць роўнавялікія (па плошчы) прамалінейныя фігуры. Знойдзены Гіпакратам Хіёскім пры спробах рашыць задачу праквадратуру круга. Плошчы Гіпакратавых серпікаў выражаюцца квадратычнымі ірацыянальнасцямі хордаў, на якіх яны будуюцца. Плошча аднаго з серпікаў роўная плошчы роўнабаковага трохвугольніка ABC. Інш. Гіпакратавы серпікі будуюцца больш складана.
Да арт.Гіпакратавы серпікі: плошча трохвугольніка ABC роўная плошчы зафарбаванага серпіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАЎ Іван Цімафеевіч (6.7.1806, с. Глебава Гарадзішча Разанскай вобл., Расія — 22.11.1884),
рускі фізіёлаг і анатам. Скончыў Маскоўскую мед.-хірург. акадэмію (1830). З 1841 праф. гэтай акадэміі, з 1842 Маскоўскага ун-та, з 1857 Пецярбургскай мед.-хірург. акадэміі. Навук. працы па развіцці і прапагандзе эксперым. фізіялогіі ў Расіі, фізіялогіі апетыту і голаду, пра з’явы тармажэння ў нерв. сістэме. Увёў выкладанне мікраскапічнай анатоміі (1842). Правёў адно з першых палеагісталагічных даследаванняў маманта (1846).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́МОН»,
нелегальны часопіс бел. народнікаў. Выдаваўся ў 1884 у Пецярбургу гектаграфічным спосабам на рус. мове бел. арг-цыяй «Гоман». Выйшлі 2 нумары: 1-ы ў пач. года, другі 15 лістапада. Меў падзагаловак «Беларускі сацыяльна-рэвалюцыйны агляд». Змяшчаў матэрыялы прарэв. падзеі ў Расіі і Беларусі, эканам. і паліт. становішча бел. народа, сцвярджаў самабытнасць бел. мовы, крытыкаваў палітыку царызму, выступаў за федэратыўную самастойнасць бел. народа, за развіццё яго культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ (Grew) Неемія (26.9.1641, г. Ковентры, Вялікабрытанія — 25.3.1712),
англійскі ўрач і батанік, адзін з заснавальнікаў анатоміі раслін. Сакратар Лонданскага каралеўскага т-ва (1677). Вучыўся ў Кембрыджы, скончыў Лейдэнскі ун-т (Галандыя, 1671). Навук. працы па пытаннях будовы і полу раслін. Апісаў мікраскапічную будову кораня, сцябла, лісця, пладоў і інш. Увёў у батаніку паняцці «тканка» і «парэнхіма». Развіваў ідэю пра адзінства будовы тканак, апісаў вусцейкі, лічыў кветкі органамі палавога размнажэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЖА́Н Хведар Сілавіч (1896—?),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1932, Гомель). У 1907—15 рабочы тартака. Працаваў таксама аб’ездчыкам, лесніком, ляснічым у Буда-Кашалёўскім і Парыцкім р-нах, нам. дырэктара Уздзенскага леспрамгаса. У Вял.Айч. вайну ў Новасібірскай вобл. Пасля вайны жыў у Чарнаўцах на Украіне. Першыя допісы апубл. ў 1921 у газ. «Беларуская вёска». Друкаваў вершы, апавяданні. Аповесць «Леснікі» (1932) пра жыццё леснікоў і лесарубаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКЕ́ЕВА Хадзіша (н. 21.2.1917, г. Казталаўка, Казахстан),
казахская актрыса. Нар.арт.СССР (1964). Скончыла Ленінградскі тэатр.ін-т (1938). Працавала ў Чымкенцкім т-ры, у Т-ры драмы імя М.Аўэзава (Алматы). Лепшыя работы адметныя драматызмам і сцэнічнай выразнасцю: Саўм («Сяброўства і каханне» А.Абішава), Карлыга («Кобланды» Аўэзава), Мехмэнэ Бану («Легенда пра каханне» Назіма Хікмета), Кацярына («Навальніца» А.Астроўскага), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКО́ЎСКІ (Bykowski) Якса Пётр (31.1.1823, с. Якушынцы Вінніцкай вобл., Украіна — 3.6.1889),
польскі пісьменнік, збіральнік і даследчык бел.нар. песень і абрадаў. Скончыў Кіеўскі ун-т (1843). З 1858 жыў у Камянцы, з 1866 у Варшаве. Аўтар аповесцяў пра мінулае польск. шляхты. У працы «Абрадавыя песні рускага насельніцтва з ваколіц Пінска» (1878) апісаў куставы і вясельны абрад на Піншчыне, апубл. сямейна-, каляндарна-абрадавыя і пазаабрадавыя бел.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЗО́РЦАВА Гнэся Львоўна (31.12.1901, г.п. Карма Гомельскай вобл. — 14.8.1966),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1945), праф. (1946). Скончыла БДУ (1927). У 1931—34 дырэктар, у 1954—58 навук. кіраўнік Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. Навук. працы прабіял. і біяхім. фактары і функцыян. дыягностыку хвароб жаночых палавых органаў.
Тв.:
Функциональная диагностика в акушерстве и гинекологии на основе цитологических исследований. Мн., 1952.