паскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Скінуць усё, многае або ўсіх, многіх. Хлопцы паскідалі рукзакі, адзенне і адзін за адным кінуліся ў возера. Сіняўскі. Вацяны сёлета адразу варажылі на сухое лета: паскідалі з гнязда малых — аж двое. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслу́шны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паслухмяны. Я быў хлопец паслушны і любіў, калі мяне за гэта хвалілі. Колас. Я адзін, трэці дзень Мне паслушны плугі. Нядзведскі. Іду, мая мара, Паслушны табе — Я ў буднях жыцця сапраўды прытупеў. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак., каго-што.

Разм. Брахаць даўжэй за каго‑н., узяць верх у брахні. Ажно са скуры лезлі, каб перабрахаць адна другую.. [газеты] «Слова» і «Дзённік Віленскі» — орган дэфензівы і рэакцыянераў. Машара. Сабака сабакі не перабрэша. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перані́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.

Разм. Знішчыць, панішчыць усё, многае або ўсіх, многіх. А дзевер, не памятаючы сябе, уляцеў за .. [Марынай] следам і замахаў сякерай, зароў дзікім голасам: — Засяку-у!.. Усё кодла тваё перанішчу!.. Усё насенне звяду!.. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. Зазнаць, перажыць многа пакут. Зямля Беларусі многа перапакутавала за сваю гісторыю. Але самы вялікі здзек, самую страшную лютасць зазнала яна ад рук фашысцкіх забойцаў і катаў. «Звязда».

2. Перажыўшы што‑н., кончыць пакутаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што і без дап.

Сказаць, вымавіць. Паведамленне было такім нечаканым, што я паспеў толькі прамовіць: — Дзякуй за давер’е. Не падвяду! Анісаў. [Стары] стрымана прамовіў: — Выбачайце, пан афіцэр, калі я, магчыма, не так зразумеў вас... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пшані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пшаніцы. Пшанічная салома. □ Як туман,.. мігаюць [лясы] за аўсяным і пшанічным полем. Чорны. // Зроблены, прыгатаваны з зерня пшаніцы. Пшанічная мука. Пшанічны хлеб. □ Віншаваць са шчасцем пойдуць маладых, Каравай пшанічны панясуць да іх. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́хканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рохкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З гультайскім рохканнем .. [свінні] паволі чухаліся аб шэрае дзерава. Чорны. Не чуваць нідзе не толькі чалавечага голасу, але нават голасу пеўня ці рохкання свінні за плотам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыдлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Ручная прылада для капання; металічная лапата. Мы ўзяліся за работу: я рыдлёўкай выкопваў бульбу, а Ганка падбірала яе. М. Стральцоў. Бясшумна кідалі рыдлёўкі зямлю, Тужліва гучаў У прасторы салют. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаво́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Чыніць, тварыць самавольства, паступаць самавольна. — Я гэтага пакуль што не збіраюся рабіць, але калі ты [Кастрыца]хочаш чэсна працаваць, дык трэба, перш за ўсё, дакладна выконваць заданні, а не самавольнічаць, — сурова папярэдзіў Леванок. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)