*Марзя́нка, мырзя́нка ’лубок ці кошык з намарожаным на дно пластом лёду для коўзання з горкі’ (Бяльк.). Рус. свярд. морзянка ’тс’. Да маразя́нка < марозны < мароз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́лат ’доўгі кій з перакладзінай на адным канцы, якім заганяюць рыбу ў сетку ці нерат’ (Нар. сл., Мат. Гом., Мат. Маг., Бяльк.). Да калаціць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адве́даць, атведаць ’наведаць, праведаць каго-небудзь, пабыць у каго-небудзь блізкага ці знаёмага з мэтай даведацца пра яго жыццё’ (Янк. I, Юрч.) < польск.odwiedzać ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зайза́яр ’саляная кіслата’ (зах., Нар. словатв.). Кавальскі тэрмін з ням.Salzsäure ’тс’ ціsalzsauer ’салянакіслы’. Праз польск. (а магчыма і яўр.) пасрэдніцтва. Параўн. польск.zajzajar.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэфарма́тар ’той, хто праводзіць рэформу; пераўтваральнік’ (ТСБМ). Ст.-бел.реформаторъ ’прыхільнік кальвінізму’ < польск.reformator < лац.refōrmātor ’пераўтваральнік’ ці непасрэдна з лац. (Булыка, Лекс. запазыч., 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБАРО́Г,
лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Невялікая 4- ці 2-схільная рухомая стрэшка на 4 высокіх слупах, накрытая саломай або дранкай; пры патрэбе можа падымацца і апускацца. Здаўна вядома на Беларусі, паўн. Украіне, ПнЗ Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРЫГЕ́НЫ (лац. Aborigines ад ab origine ад пачатку),
1) карэнныя насельнікі (людзі, жывёлы, расліны) краіны ці якой-н. мясцовасці. Паводле стараж.-рым. паданняў, абарыгенамі наз. племя, якое жыло каля падножжа Апенін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕТАНАВО́З,
аўтамабіль для перавозкі бетоннай сумесі. Мае кузаў каўшовага або бункернага тыпу. Кузаў бетанавоза можа быць тэрмаізаляваны ці мець прыстасаванне для абагравання. Бетанавоз з бетонамяшалкамі, якія бесперапынна дзейнічаюць у час перавозкі, наз. аўтабетонамяшалкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛЬВЕ́Т (ад англ. velvet аксаміт), вельвецін,
шчыльная баваўняная цісінт. тканіна, якая мае на добрым баку падоўжныя рубчыкі з уточнага ворсу. Вельвет-корд мае шырокія, вельвет-рубчык — вузкія рубчыкі. З вельвету шыюць курткі, касцюмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПЛАЛО́ГІЯ (ад грэч. haploos адзіночны, просты + ...логія),
выпадзенне ў выніку дысіміляцыі аднаго з двух аднолькавых (ці падобных) складоў, якія стаяць побач; адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Часцей узнікае на стыку складоў (напр., мінералогія <мінералалогія, трагікамедыя <трагікакамедыя).