ху́тка,

1. Прысл. да хуткі (у 1, 3 знач.).

2. у знач. вык. Пра хуткае наступленне чаго‑н., набліжэнне да чаго‑н. «Хутка каляды... А там і Новы год», — думала Алаіза. Арабей. [Чалавек] усё дапытваўся, ці хутка канец дарозе, як там у партызан... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хці́васць, ‑і, ж.

1. да чаго. Імкненне задаволіць ненасытнае жаданне чаго‑н. Гэтая хцівасць да грошай у Майбарады мяне дзівіць і абражае. Скрыган.

2. Сквапнасць, карыслівасць. Зоя Лагодзіч зрабіла адкрыццё, што хцівасць Дывінца, пра якую намякала Ліля, вымусіла.. брыгадзіра займацца спекуляцыяй. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвярны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які складаецца з чатырох аднародных або падобных частак, прадметаў. Чацвярная партыя ў віст. □ Сашка падскочыў бліжэй да акна і — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам. Караткевіч.

2. У чатыры разы большы (пра памер, колькасць). Чацвярны кошт металу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шке́нцель, ‑я, м.

Спец. Кароткі карабельны трос са сталі ці пянькі з блокам ці кольцам, прымацаваным на канцы. // перан. Разм. Пра недасведчанага, неспрактыкаванага, нявопытнага чалавека. [Адам:] — З мяне ж, Валя, не вялікі памагаты, сам ведаеш. Шкенцель я ў мадэльнай справе. Чарцяжоў не разумею... Мыслівец.

[Ад гал. scenkel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчэ́нная,

Цяжарная (пра сабаку, ваўчыцу, лісу і пад.). Праз нейкі момант з-за хлява, аблізваючыся, выйшаў сабака, узбег па сумёт, які пабраўся шараном, і тады Усціння ўбачыла, што гэта была шчэнная сучка — вялікі жывот свой яна ледзь не валачыла па снезе. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́драна,

1. Прысл. да ядраны (у 2–6 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра свежае, халаднаватае надвор’е. Змяркалася. Патухла сонца за лесам, прыціскаў мароз, было ядрана і ціха. Капыловіч. Васіль ляжыць на мяккай, мокрай ад расы траве. Свежа, нават ядрана. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яе́чка, ‑а, н.

1. Памянш.-ласк. да яйцо.

2. Парная мужчынская палавая залоза, што выпрацоўвае сперматазоіды і мужчынскія палавыя гармоны.

3. У батаніцы — устарэлая назва семязавязі.

•••

Як яечкапра што‑н. добра зробленае, прыгожае. Тыдзень часу, і грэбля была б як яечка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яндо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.

1. У старажытнай Русі — вялікая медная пасуда для віна, піва, мёду.

2. Лаянк. Пра вялікі нос. — Гультай ты!.. Табе ж цяжка рукі завярнуць, каб табе нечага гэту яндоўку тваю на патыліцу звярнула. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

get off

а) зла́зіць; сыхо́дзіць; высяда́ць

to get off the train — высяда́ць зь цягніка́

б) здыма́ць (паліто́)

в) уцячы́, уратава́цца; дапамагчы́ уцячы́

г) (пра самалёт) падыма́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

gurgle

[ˈgɜ:rgəl]

1.

v.i.

1) бу́лькаць; цурча́ць, журча́ць (пра ваду́)

2) бурката́ць

The baby gurgled happily — Немаўля́тка ве́села бурката́ла

3) паласка́ць рот

2.

n.

бу́льканьне, цурчэ́ньне вады́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)