вы́тупіцца, ‑туліцца; зак.

Стаць тупым. [Цімох] падняў.. [касу] да вачэй, памацаў лязо пальцамі, упэўніўся, што яно вытупілася, і пайшоў у канец пракоса па брусок. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абня́цца, абнімуся, абнімешся, абнімецца і (радзей) абдымуся, абдымешся, абдымецца; зак.

Абняць адзін аднаго. Абняцца на развітанне. □ [Валошын і Купрыянаў] па-мужчынску нязграбна абняліся і пацалаваліся. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абта́ць, ‑тану, ‑танеш, ‑тане; зак.

Вызваліцца (зверху па паверхні) ад снегу, лёду пры яго раставанні. Акно абтала. // Зменшыцца ў выніку раставання. Ільдзіна абтала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абамле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў прытомнасць. // Анямелы, здранцвелы. Абамлелы ад страху. □ Гуслі строіць [гусляр] свае, — струны звонка звіняць, Жменяй водзіць па іх абамлелай. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Уст. Атрымаць (атрымліваў) па абанеменце; набыць (набываць) права карыстання чым‑н. на пэўны тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квіта́нцыя, ‑і, ж.

Афіцыйная распіска ў атрыманні ад каго‑н. грошай або іншых каштоўнасцей. Паштовая квітанцыя. Квітанцыя на абутак. Атрымаць рэчы па квітанцыі.

[Іт. quitanza.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільно... і льно... (а таксама ільна..., льна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: лён, ільняны, напрыклад: ільноапрацоўка, ільнонарыхтоўка, ільноўборачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каардына́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. каардынаваць. Савет па каардынацыі.

2. Мэтазгодная адпаведнасць, узгодненасць (дзеянняў, учынкаў і пад.). Дасканалая каардынацыя рухаў.

[Лац. coordinatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́зачнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць казачнага (у 2 знач.); незвычайнасць, дзівоснасць чаго‑н. Таямніца і казачнасць лесу адсунулісл кудысьці, туляцца па далёкіх кутках. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Мастак, які ўмела выкарыстоўвае і спалучае колеры; майстар каларыту (у 1 знач.).

2. Майстар па расфарбоўцы тканін.

[Фр. coloriste ад лац. color — колер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)