меха́нік, ‑а, м.
Спецыяліст, які займаецца пытаннямі механікі. Усе .. [студэнты] у недалёкім будучым — інжынеры: хто — механік, хто — будаўнік, хто — канструктар, хто — тэхнолаг... Хадкевіч. // Той, хто назірае за работай машын і правільным іх выкарыстаннем. Стары механік ведаў трактар, любіў яго. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
друг, ‑а, м.
Той, з кім хто‑н. дружыць; блізкі сябар, прыяцель. Заплакаў тут горка Міколка, баючыся расстацца з найлепшым таварышам сваім і з другам-прыяцелем. Лынькоў. / У зваротку. — Эй, друг! — гукнуў з-за калючак густы моцны бас. Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дуба́сіць, ‑башу, ‑басіш, ‑басіць; незак.
Разм.
1. каго. Моцна біць, лупцаваць. — Гэтыя раны яго не ад куль, ён не быў на вайне. Гэта яго за пакражы дубасілі. Чорны.
2. па чым, у што. Моцна стукаць, удараць. Дубасіць у дзверы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карусе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Разм. Ісці, ляцець і пад. кругамі; кружыць. Самалёты.. развярнуліся і пачалі каруселіць усё бліжэй і бліжэй. Лынькоў. Руневіч сядзіць каля апушчанага акна і.. глядзіць, як кружацца, паволі каруселяць за цягніком напоеныя сонцам палеткі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ісці размерна і важна або нязграбна. Наперадзе шпарка бег Віктар, ззаду дыбаў Мірон. Маўр. Буслы дыбаюць па беразе Расянкі. Асіпенка. Паперадзе Пятро Анісімавіч, цётка Лісавета, за імі смешна дыбае босымі.. ножкамі Уладзік. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дых, ‑у, м.
Разм. Дыханне. Хацелася крыкнуць, але перахапіла дых і адно толькі варухнуліся губы, а слоў ніякіх не атрымалася. Сабаленка.
•••
Адным дыхам (духам) — за адзін раз, вельмі хутка.
Затаіць дых гл. затаіць.
Ні слыху, ні дыху гл. слых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жу́жаль 1, ‑я, м.
Драпежны начны жук.
жу́жаль 2, ‑ю, м.
Абл.
1. Шлак. Паравоз пад парамі. Побач пуцейцы мяняюць падпаленыя жужалем шпалы. Навуменка.
2. Гразевая або гнаявая жыжка. Нехта сіліўся выпаўзці з жужалю, хапаючыся за сухі чарот. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забо́йства, ‑а, н.
Дзеянне паводле дзеясл. забіваць — забіць 1 (у 1 знач.); злачыннае пазбаўленне жыцця каго‑н. Тупыя расісты, чалавека-ненавіснікі пачыналі з тэрору, з масавых забойстваў. Шамякін. За забойства правакатара Саша Грынявіцкі быў асуджаны да пакарання смерцю. Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мнагазна́чны, ‑ая, ‑ае.
1. У матэматыцы — які складаецца з многіх лічбавых знакаў. Мнагазначны лік.
2. У мовазнаўстве — які мае некалькі значэнняў. Мнагазначнае слова.
3. Які нібы скрывае за сабой што‑н. важнае, намякае на што‑н. важнае. Мнагазначная ўсмешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Тое, што і нагледжваць. [Якаў:] — У лесе Цітка Сядуру сустрэў. Бегае, дзялянку наглядвае. Лобан.
2. Тое, што і назіраць (у 4 знач.). Камандзір сам потым паглядваў за хлопчыкам, сам даваў яму некаторыя даручэнні. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)