1. Паабрываць, ачысціць, скубучы. [Кавалёў:] — Кажу — бяры! Хто там мне яго [цецерука] абскубе ды выпатрашыць.Чарнышэвіч.[Гукам:] — Колькі разоў я прасіў цябе: не чапай лісця. Дурная звычка! Гэтак ты за лета ўвесь каштан абскубеш.Шамякін.// Скубучы падраўноўваць, рабіць больш роўным, гладкім (пра сена, салому і пад.). Абскубці стог.
2. Пасашчыпваць, паз’ядаць траву (пра коней, авечак, птушак і пад.). Гусі і качкі абскублі.. [траву] так нізка і гладка, бы хто ножкамі штодзень рэгаў тут маладую атаву.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недахва́т, ‑у, М ‑ваце, м.
Разм.
1. Адсутнасць дастатковай колькасці каго‑, чаго‑н. Калі вахман і баўэр набілі аскому высокай палітыкай, пайшла звычайная сялянская гутарка пра добрае лета, пра касавіцу, пра недахват мужчынскіх рук...Брыль.Бяскорміца, недахват сена.. прымусілі нас да таго, што за ношку саломы мы павінны былі адрабляць сваім кулакам.Нікановіч.
2. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё, недахоп самага неабходнага; беднасць, нястача. Ведала Ніна, што бойкі, сваркі гэтыя ўсё ад таго, што недахват ва ўсім у хаце, беднасць.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Пазбаўляць ад якой‑н. небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчы. Ратаваць жыццё. □ [Жанчына] працягнула дзіця. — Людзі добрыя! Дарагія мае!.. Ратуйце дзіця!.. Вазьміце сына майго. Яны гоняцца за намі...Шамякін.[Зіна:] — Я прашу падняць шклянкі за таго, з кім мы білі акупантаў... Хто нас ратаваў харчамі ў блакаду.Грамовіч.// Хаваць, засцерагаць ад чаго‑н. непрыемнага, непажаданага. Ратаваць сена ад дажджу. □ Ад гарачыні не ратуе нават лес — ён стаіць узбоч дарогі, бы нежывы, цёмны, змораны, вялы.Сачанка.
•••
Няхай бог ратуегл. бог.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уссадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак.
1.каго. Падняўшы, пасадзіць, паставіць на што‑н. [Боганчык:] — Я вам не Янук. Янука ўссадзілі на калёсы, дык яму... усё роўна, ці ў камендатуру, ці на могілкі пад Сушкава...Пташнікаў.// Дапамагчы каму‑н. узабрацца на што‑н. высокае. Уссадзіць на стог сена.
2.што. Шчыльна пасадзіць, надзець на што‑н. Уссадзіць сякеру па тапарышча.//Разм. З цяжкасцю адзець што‑н. цеснае, вузкае. Наперадзе.. смешна скакала на адной назе маленькая дзяўчынка — ніяк не магла ўссадзіць скінуты чаравік.Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Літоўка1 ’від касы’ (лід., Сцяшк.), зах.- і паўн.-рус.литовка ’розныя віды кос’. Названа (першапачаткова) паводле месца выпуску. Да літва́ (гл.). Іншыя матывацыі гл. Непакупны, Связи, 155–157. Параўн. таксама Слаўскі, 4, 300–301.
Літоўка2 ’доўгая сцірта сена’ (гродз., Сцяшк.). Рус.цвяр., наўг.литви́н ’сцірта аўса’, ’доўгая сцірта аўса’. Да літва́ (гл.). Аналагічна палес.ляшок ’укладка з 10 снапоў’ — лях ’паляк’ (паводле этноніма).
Літоўка3 ’літаванне, пайка’ (Нас.). Да літава́ць (гл.). Насовіч (269) памылкова адносіць да літ.laitus ’клей’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насі́лы ’каромысел’ (мядз., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ; петрык., Мат. Гом.), ’жэрдкі, на якіх носяць копны’ (Сержп. Земл.; слуц., Нар. словатв., ТС; петрык., Шатал.; Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), адз. л. насі́ла ’тс’ (Янк. 1, ДАБМ, пін., Шатал.), насі́ло ’частка калодзежнага жураўля, вочап’, ’жэрдка пад столлю каля печы, на якую вешаюць адзенне’ (дзярж., З нар. сл.), сюды ж насі́лкі, насі́льніцы ’жэрдкі, на якіх выносяць сена з мокрых месц у балоце’ (докш., Янк. Мат., ТС), насі́лка ’шост для выцягвання вядра з калодзежа’ (Тарн.). Да насі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́птух ’торба (для кармлення каня)’ (Мат. Гом., ТС), рэ́пех ’тс’ (Мат. Гом.), рэ́птух, рапту́х ’вераўчаны мех’ (Сл. ПЗБ), рэ́птух ’стары, нямоглы чалавек’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), ’чалавек або жывёліна з вялікім жыватом’ (ТС), рапцю́х ’вялікая сетка з вяровачак, у якую набіваюць сена для каня, калі збіраюцца ў дарогу’ (Янк. Мат.), ’торба; тоўстая жанчына’ (Сл. Гродз.), рэпцю́х ’аброчная торба’ (івац., Жыв. сл.). Ст.-бел.ребтухъ (рабтухъ, хрептухъ) ’мех для конскага корму’ < ст.-польск.kreptuch < с.-в.-ням.kripptuoch (Булыка, Лекс. запазыч., 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
возм.
1. (павозка, калёсы) Fúhrwerk n -(e)s, -e, Pférdewagen m -s, -; Fúhre f -, -n;
2. (мера) Fúhre f -, -n; Fúder n -s, -;
пяць вазо́ў се́на fünf Fúhren Heu;
3.разм. (мноства) Ménge f -, -n; ein Sack voll;
воз наві́н ein Sack voll Néuigkeiten;
◊
што з воза ўпа́ла, тое прапа́ла hin ist hin; verlóren ist verlóren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
паўто́птвацьсов. (о многом)
1. втопта́ть;
п. лі́сце ў гразь — втопта́ть ли́стья в грязь;
2. утопта́ть;
п. зямлю́ — утопта́ть зе́млю;
3. (сложить, приминая) умя́ть;
п. се́на — умя́ть се́но;
4.разг. запиха́ть, впиха́ть;
п. усё адзе́нне ў чамада́н — запиха́ть (впиха́ть) всю оде́жду в чемода́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ускі́дацьсов. (в несколько приёмов) взбро́сить, вски́нуть;
у. се́на на гару́ — взбро́сить (вски́нуть) се́но на черда́к