Уст. Той, хто часова наймае ў каго‑н. жылое памяшканне, кватэру; кватарант. [Альбіне] няблага дапамагалі сыны і дочкі, усю гародніну сваю ебывала на рынку, пастаяльцы плацілі за кватэру.Ракітны.Сваё нежаданне пусціць у хату пастаяльца, якому толькі і трэба, што стол ды цішыня, яна вытлумачыла тым, што чалавек — не муха, яму і паесці трэба, а не толькі сядзець за сталом і пісаць.Навуменка.Невялікі радыёпрыёмнік, які прынёс быў Астап свайму вымушанаму пастаяльцу [камісару], зусім ажывіў хату.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1.Памянш.да пліта (у 1 знач.). Падлога з керамічных плітак.//Невялікі плоскі чатырохвугольны кавалак чаго‑н. Плітка шакаладу.
2.Памянш.да пліта (у 2 знач.); невялікая пліта. Кватэра яе парадавала. Даволі прасторны пакой, маленькая, але ўтульная кухня, дзе ўсё пад рукой: газавая плітка, беленькая ракавіна, бліскучы кран, павярнулі — палілася вада.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімвалі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе сімвал; сімвалізуе што‑н. Сімвалічны знак. Сімвалічны вобраз. □ Ужо сам загаловак «Новае рэчышча» сімвалічны.Гіст. бел. сав. літ.На вокладцы кнігі М. Гамолкі «Дзень добры, школа!» намалявана амаль сімвалічная сцэна.Шкраба.// Які сведчыць пра наяўнасць сімвала ў чым‑н. Глыбокі сімвалічны сэнс набывае фінал паэмы.Івашын.
2. Умоўны. Але невялікі, хутчэй за ўсё сімвалічны ганарар у «Першай беларускай», я ўпэўнены, ніхто б не прамяняў на зарплату за якую іншую працу.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́рба, ‑ы, ж.
Невялікі мяшок (звычайна даматканай тканіны). Вось маці з хаткі выбягае, Алесю торбу даручае, А ў торбе хлеб і, пэўна, сала, І весялей шмат хлопцам стала.Колас.// Мяшок з аўсом, што адзяваецца на галаву каню. // Мяшок старца як сімвал жабрацтва. Лапці, торба, хлеб з мякінай, Цемра курнай хаты, — Невясёлыя ўспаміны Аб жыцці праклятым.Крапіва.
[Цюрк. torba.]
•••
Давесці да торбыгл. давесці.
Дайсці да торбыгл. дайсці.
З торбай ісцігл. ісці.
Пусціць з торбаю (па свеце)гл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цадзі́цца, цэ́дзіцца; незак.
1. Павольна цячы праз вузкую адтуліну. Не льецца, а цэдзіцца. □ Густое, заспанае цэдзіцца з бочак Бычынай крывёю віно маладое.Барадулін./ Пра дробны невялікі дождж. З чорнага неба цадзіўся нудны дожджык.Мележ.
2.перан. Прасочвацца, паволі пранікаць праз шчыліны, адтуліны (пра святло, паветра, гукі). З тысячы шчылін цадзілася сонца.Лобан.Ад балотца з чорнымі азярынкамі скрозь хмызняк цадзіўся туман, месцамі перапаўзаў цераз дарогу.Хомчанка.З рэпрадуктара цадзілася тужлівая музыка.Капыловіч.
3.Зал.да цадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sanfta
1) лаго́дны, мя́ккі (тс.перан.);
éinen ~en Druck áusüben (auf A) ака́зваць невялі́кі ціск (на каго-н.);
~es Licht мя́ккае [рассе́янае] святло́
2) мя́ккі, пяшчо́тны
3) пака́ты, спа́дзісты;
ein ~er Hügel спа́дзісты [пака́ты] паго́рак
4) пла́ўны;
~e Bewégungen пла́ўныя ру́хі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ха́тнішча Месца, дзе стаяла хата; невялікі ўчастак зямлі (Жытк., Лёзн., Сал., Слаўг., Ст.-дар., Стол.). Тое ж ха́цішча (Ветк., Слаўг., Смал.), ха́та (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
кватэ́рка
1.Невялікі кавалак зямлі, палоска (Краснап.Бяльк.).
2. Балонка, шкло ў аконнай раме (Клім.Бяльк., Слаўг.).
3. Частка столі паміж дзвюма бэлькамі (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Ла́пікла ’латка’ (віц., мін., ДАБМ, 924–925; Шат., Касп.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), ’дзірка на адзежы’, ’праталіна’ (Некр.), ’адзежа’ (Сержп. Грам.), ’вялікая латка’ (Шат.), чырвонаслаб. ла́пікло ’латка’ (З нар. сл.), ганц. ’невялікі ўчастак’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Лаўчутэ (Балтизмы, 118) дапускае існаванне ў літ. мове формы lopykla(s) < lópyti ’латаць’ па аналогіі да valgyklas ’ежа’ < válgyti ’есці’ пры наяўнасці лат.lāpekļis ’папраўка, рамонт’, ’цыраванне’. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 621) дае такую форму lopỹklas ’латка’ — крыніцу запазычання. Тое ж у Взаимод. лингв. ареалов (1980, 198). У LKŽ слова запісана ў Воранаўскім р. Гродзенскай вобл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кватэ́ра1 ’частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Мал., Гарэц., Касп., Яруш., КЭС, лаг.). Гл. кватэра2.
Кватэ́ра2 ’квадрат, роўная чатырохвугольная плошча’, ’невялікі кавалак зямлі’ (Бяльк., Яшк.), ’частка акна’ (Нік. Очерки). Ст.-бел.кватера ’квадратная шыба’ (з 1593 г.). Праз польск.kwatera з с.-н.-ням.quartêr, якое ў сваю чаргу з с.-лац.quarterium (Булыка, Запазыч., 145). Пры гэтым мяркуюцца наступныя семантычныя пераходы: ’чвэрць’ > ’чацвёртая частка горада’ > ’чацвёртая частка ваеннага лагера’ > ’памяшканне’ (параўн. Слаўскі, 3, 472; ЕСУМ, 2, 415).