падклас водных кішачнаполасцевых жывёл класагідразояў, свабоднаплаваючыя арганізмы (паліморфныя калоніі) з размешчанымі ўздоўж ствала калоніі асобінамі рознай будовы (заоідамі); жывуць у акіянах і морах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэалі́ты
(ад гр. zeo = кіплю + -літ)
група мінералаў класасілікатаў, водазмяшчальныя алюмасілікаты пераважна кальцыю, натрыю, калію, радзей барыю, стронцыю, штучныя цэаліты выкарыстоўваюцца для ачышчэння вады, фарбавання і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіфаміцэ́ты
(ад гр. hyphe = тканка + -міцэты)
група недасканалых грыбоў класадэйтэраміцэтаў, якая размнажаецца канідыямі і выклікае многія хваробы ў раслін і жывёл, прыносячы значныя страты сельскай і лясной гаспадарцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖАЛЕ́ЙКА,
старажытны духавы язычковы музычны інструмент класа аэрафонаў. Вядома ў бел., рус., укр. народаў (на Беларусі наз. таксама дудка, ражок, пішчык, чаротка). Ж. — важны канструкцыйны элемент дуды. Канструкцыя Ж. пры захаванні вызначальнай адзінкі — адзінарнага язычка-пішчыка — дапускае варыянтнасць інш. элементаў. Мясц. разнавіднасці Ж. адрозніваюцца матэрыялам (дрэва, саломіна, гусінае пяро, чарот, рог), колькасцю адтулін (4—12, ёсць і без іх), адсутнасцю або наяўнасцю раструба, прынцыпамі вырабу і мацавання язычка (наразны або прывязаны), памерамі (100—360 мм). Гучанне моцнае, рэзкае, крыху гугнявае. Ігралі на Ж. сола і ў ансамблі са скрыпкай, цымбаламі, гармонікам паасобку і ў розных камбінацыях (часам і з барабанам). У рэпертуары жалеечнікаў песенныя і танц. мелодыі, вясельныя маршы, часам пастухоўскія сігнальныя найгрышы. Інструмент быў пашыраны ва ўсёй Беларусі ў музыкантаў-прафесіяналаў і аматараў, у т. л. пастухоў. У пач. 20 ст. ўведзена В.Андрэевым у аркестр рус.нар. інструментаў. З сярэдзіны 19 ст. выцясняецца кларнетам. У наш час трапляецца рэдка. Ж. апета ў бел.нар. песнях і ў прафес. паэзіі (першы зб. вершаў Я.Купалы наз. «Жалейка», 1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крэзо́л
(ад гр. kreas = мяса + -ол)
арганічнае злучэнне класафенолаў з характэрным пахам, якое змяшчаецца ў каменнавугальнай і дрэўнай смале; выкарыстоўваецца для вырабу фарбавальнікаў, медыцынскіх прэпаратаў, выбуховых і пахучых рэчываў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мальпі́гія
[н.-лац. malpighia, ад M. Malpighi = прозвішча іт. біёлага (1628—1694)]
дрэвавая або кустовая расліна класа двухдольных, пашыраная ў тропіках Амерыкі; некаторыя віды даюць ядомыя плады, падобныя да вішні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
плазмо́дый
(н.-лац. plasmodium, ад гр. plasma = утварэнне + eidos = выгляд)
1) вегетатыўнае цела слізевікоў і некаторых водарасцей;
2) прасцейшы арганізм класа спаравікоў, які паразітуе ў крыві і з’яўляецца ўзбуджальнікам малярыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
садалі́т
(ад сода + -літ)
мінерал класасілікатаў, карбанат натрыю з прымессю кальцыю, хлору і іншых хімічных элементаў сіняга, шэрага або зеленаватага колеру; выкарыстоўваецца ў электроніцы, тэлебачанні і як дэкаратыўны камень.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сільві́н
(н.-лац. sylvin, ад Sylvius = прозвішча гал. урача і хіміка 17 ст.)
мінерал класахларыдаў, празрысты, бясколерны, падобны да каменнай солі; выкарыстоўваецца для вырабу калійных угнаенняў, розных калійных прэпаратаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
артрады́ры
(н.-лац. arthrodira, ад гр. arthron = сустаў + deire = шыя)
падклас вымерлых панцырных рыб класа пласціністаскурых, у якіх у шыйнай вобласці злучаліся галаўны і тулаўны сегменты панцыра; жылі ў сілуры — дэвоне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)