1. Які мае адносіны да струны (у 1 знач.), які ўтвараецца струной. Струнны перабор. □ Стары музыка і цяпер чуе гэтую струнную песню... Яна .. наводзіць на ўспаміны.Кулакоўскі.// Падобны на гук струны; гучны, музыкальны. Замлее лес — такая ціш, І толькі пчолы струнным звонам Гудуць працягла роўным тонам Ды прашмыгне лясная мыш.Колас.
2. Са струнамі, які ўтварае музыкальныя гукі струнамі. У школе я займаўся ў гуртку струнных інструментаў разам з Родзькам і іграў на мандаліне не горш, чым ён на сваім гармоніку.Даніленка.// Які складаецца з такіх інструментаў. Струнны квартэт. Струнны аркестр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ў1,
1. Дваццаць другая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «у нескладовае».
2. Санорны плаўны губна-губны гук; пазіцыйна чаргуецца з «у».
ў2, прыназ.зР,ВіМ.
Ужываецца замест прыназоўніка «у» пасля слоў, якія канчаюцца на галосную, пасля якой няма знака прыпынку. Хлопчыкі, румяныя з марозу, убеглі ў хату і пачалі апранацца: Косцік у лес, а Шурка ў школу.Брыль.[Лабановіч:] — Добрае ў цябе сэрца, бабка Параска. Бачу, што ты мяне шкадуеш, як родная маці.Колас.Я ў мастацкім агародзе Толькі марная трава. А якая? — смех, дый годзе: Я — пякучка-крапіва.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрып, ‑у, м.
1. Сіплы гук, які чуецца пры цяжкім дыханні, здаўленай гаворцы. Ляснік закрычаў з усяе сілы тым грозным басам, які ўрэшце пераходзіў у піск і хрып.Бядуля.[Шурка] ўвесь час просіць піць, але голас таксама нібы высыхае і вырываецца з гарачага горла слабым хрыпам.Мехаў.// Хрыплае гучанне чаго‑н. Толькі старыя ходзікі на сцяне, абыякавыя да ўсяго на свеце, з якімсьці прыкрым хрыпам адлічвалі секунду за секундай.Шашкоў.
2.звычайнамн. (хры́пы, ‑аў). Шумы ў лёгкіх пры некаторых захворваннях. Абвостраным слыхам.. [доктар] улоўлівае прастудныя хрыпы ў грудзях.Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звонм.
1. (рэч) Glócke f -, -n;
2. (гук) Läuten n -s; Klírren n -s (шкла, манеті г. д.) Geläut(e) n -s (званоў);
звон у вуша́хÓhrenklingen n -s, Óhrensausen n -s;
3.перан. (плёткі) Gerücht n -(e)s, -e, Geréde n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
rich2[rɪtʃ]adj.
1. бага́ты
2. кашто́ўны, дарагі́, раско́шны
3. (in, with) бага́ты (на што-н.);
Citrus fruits are rich in vitamin C. Цытрусавыя фрукты багатыя на вітамін С.
4. урадлі́вы; бага́ты;
rich soil урадлі́вая гле́ба
5. здо́бны; тлу́сты (пра ежу);
a rich fruit cake здо́бны фрукто́вы торт
6. густы́, інтэнсі́ўны, я́ркі (пра колер, гук, пах і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ваґе́ра1 ’зух’ (гукґ выбухны) (Нас.), вогер, вогерка ’тс’ (КТС). Насовіч падае таксама вогер, якое тлумачыць, як ’жарабец’ і як ’угарь-молодец’. Ці не сюды рус.огурь, огурный, огуряться, якія прыводзіць Фасмер (3, 120), лічачы іх няяснымі, а таксама рус.ухарь? Укр.вагера ’тс’. Семантычна вогер, вагера можна наблізіць да агура ’неслух’ (Бяльк.), агурань ’грубіян, неслух’ (Нас.). Паводле версіі Карскага, Белорусы, 176, вогер ’жарабец’ < цюрк.ajge̥r. Далей семантычны пераход ’жарабец’ > ’зух (пра чалавека)’, што пацвярджаецца наступнай паралеллю: адлётныя (коні) (Нас.) — адлёт ’зух’ (Бір. дыс., КТС). Параўн. Рудніцкі, 1, 289.
Ваге́ра2 ’танец на кукішках’ (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з папярэднім.
Жвялі́ць ’бяззуба, комкаючы есці’ (мсцісл., Юрч. Сін., 80), жвяль, жвель ’выклічнік пра павольную яду’ (мсцісл., Нар. лекс., 175). В.-луж.zwalić ’гаварыць глупства’, славен.žveljáti ’есці марудна, перажоўваючы; нешта рабіць марудна’, серб.-харв.жва̀лити ’зацягваць цуглі; слінявіць, трымаючы ў губах (напр., люльку)’, балг.дыял.жваля ’перажоўваць’, жви́лим ’церці; піць’. Параўн. літ.žvelgseti ’многа гаварыць’ (Шырвід), лат.zvalkšét ’балбатаць, рабіць гук (пра падзенне прадмета і інш.)’ (Мюленбах-Эндзелін). У корані адлюстроўваецца, відаць, тое ж *žьv‑, што і ў жаваць (гл.), але адбывалася і кантамінацыя з гукапераймальным *žv‑ (параўн. жвякаць), прычым аснова ўтвараецца з рознымі галоснымі (a‑, ‑ě‑, ‑i‑) і зычным ‑l‑ (дэтэрмінатывам?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́снуць ‘ударыць, стукнуць’ (Шымк. Собр., Яруш., Касп., Вушац. сл., Бяльк., ТС), ‘лопнуць, раскалоцца’ (Бяльк., Скарбы), ‘стукнуць, грукнуць’ (Ласт.), ‘стукнуць, пацэліць’ (пра гром, маланку)’ (Мат. Маг. 2, Сержп. Прымхі): kab ćabʼé pʼerún trésnuŭ (zabíu, uźaŭ) (зах.-бел., Маш. Atlas). Аднакратны дзеяслоў да трэскаць (гл. трэск), выводзіцца з прасл.*trěsknǫti (ESJSt, 16, 980), параўн. укр.трі́снути ‘трэснуць, стукнуць’, рус.тре́снуть ‘лопнуць, стукнуць, выдаць моцны гук (пра гром і пад.)’, польск.trzasnąć ‘тс’, чэш.třesknouti ‘тс’, славац.tresknuť ‘тс’, балг.тресна ‘тс’, макед.тресне ‘тс’, ст.-слав.трѧснѫти ‘тс’. Утворана на базе гукапераймальнага *tresk‑, як і літ.treškė́ti ‘лопаць, трэскаць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́тар ‘трэск’, ‘рэха’: як даў, аж трэтар пайшоў (Касп.; полац., Волк.; в.-дзв., Шатал.), ‘водгалас, водгук, розгалас’ (Вушац. сл.; полац., Нар. лекс.), ‘шум, гвалт, піск’ (рас., Шатал.). Ca ст.-польск.treta, treter ‘шум, шуміха, гармідар, замяшанне, блытаніна, разброд’ (XVI ст.), якое разглядаецца як метафарычнае да першаснага treta ‘рынак, рыначная плошча’, што да ням.tret ‘тс’ (Вінцэнц). Няпэўна. Відаць, не звязанае са ст.-слав.тръторъ (трътъръ), што перадавала грэч.ταρταρος ‘апраметная, пекла’ (СССл.), аднак, паводле Рачавай (Slavia, 79, 1, 106), роднаснае ц.-слав.трътрати ‘выдаваць гук’, балг.търторя ‘балбатаць, мармытаць’, славен.triráti ‘тс’ і іншым гукапераймальным дзеясловам.