мільённы, ‑ая, ‑ае.
1. Ліч. парадк. да мільён. Мільённая частка метро.
2. Які ацэньваецца ў мільён, складае, налічвае мільён (мільёны). Сельскагаспадарчы год прынёс калгасу мільённы даход. Шчарбатаў. Мінская магістраль!.. Па табе пойдуць на беларускую зямлю тысячы салдат, каб вярнуць зноў наш народ у мільённую дружную сям’ю. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Слабы, хваравіты чалавек; інвалід. [Лятун:] — Стары я, браткі, недалугай раблюся. Што год, то горш. Лынькоў.
2. Няспрытны, няўмелы чалавек; недарэка, няўклюда. — Чаго поркаешся? От, недалуга, — гукнула Марфа знізу. — Хутчэй. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
1. Злучаць, змацоўваць нітамі 1.
2. перан. Злучаць, звязваць. Прынесла строгі і стройны план — трэцяя бальшавіцкая [вясна першай пяцігодкі]. Нітуе энергію, вядзе напралом, выцягваецца ў чацвёрты год апошні, напорны. Дудар. Пакуль .. [сэрца] б’ецца, пакуль не парвецца жылка, што нітуе яго з целам, ты жывеш. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праіснава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Пражыць, прабыць некаторы час. Няўжо мы [палонныя лагера] павінны толькі.. брахаць за вугламі на фашыстаў і пакорна падпарадкоўвацца, абы яшчэ крыху праіснаваць. Карпюк. Калгасная форма гаспадаркі праіснавала тут ва ўмовах партызанскага краю цэлы год — з лета 1941 г. да лета 1942 года. Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радно́, ‑а, н.
Тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна. Колькі год рукі [маці] зналі адно: Жалі, есці варылі, Бульбу чысцілі, ткалі радно, Цыравалі ды шылі. Гілевіч. Сухоцкі з Якімкам адшукалі дзедаў будан і адкінулі радно, што прыкрывала ўваход. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбу́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбурыць.
2. у знач. прым. Разбіты, развалены. [Аня] адразу не заўважыла хударлявага мужчыны ў акулярах, які выйшаў з разбуранага пад’езда гэтага дома. Васілевіч. // перан. Даведзены да поўнага развалу. Былы воін — .. [Трацюк] з першых год аднаўлення сваімі рукамі адбудоўваў разбураную гаспадарку. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расо́ха, ‑і, ДМ ‑сосе, ж.
Абл. Дрэва, галіна з раздвоеным ствалом; развіліна. Перш за ўсё [хлопцы] прынеслі з лесу дзве расохі і ўбілі іх у зямлю. Чарнышэвіч. Груша цвіла апошні год. Усе галіны яе, усе вялікія расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самасе́йка, ‑і, ДМ ‑сейцы, ж.
Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася. Табака-самасейка. □ Каля прызбы, дзе некалі быў агародчык, ужо вялікая мята, відаць, самасейка. Кулакоўскі. За год на гектары, у лепшым выпадку, прырастае тры кубаметры драўніны. А колькі займаюць хмызнякі ды бяроза-самасейка! Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухва́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Уменне, спрыт у чым‑н. Вясёлая баявая Насця Чычка, ёмкая, з мужчынскімі ўхваткамі, бураю налятае на мізэрнага Міхайлу Драбка. Колас. Жыла з старым бацькам дзяўчына.. Васемнаццаць год і ўхватка хлапецкая, не горш, чым у лепшага з «нёманскіх казакаў». Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАМПІЯ́НСКІЯ ГО́РЫ (Grampians),
самыя высокія горы в-ва Вялікабрытанія. Размешчаны на Пн, у Шатландыі: частка Паўночна-Шатландскага нагор’я. Працягнуліся з З на У амаль на 250 км. Выш. да 1343 м (г. Бен-Невіс). Складзены з гнейсаў, сланцаў, гранітаў. Характэрны згладжаныя вяршыні, старажытналедавіковыя формы рэльефу. Клімат умераны марскі. Ападкаў да 1000 мм за год. Тарфянікі, зараснікі верасу, лугі. Рэзерваты: Глен-Рой, Карнгарм, М’юір-оф-Дынет.
т. 5, с. 403
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)