агульнаадукацыйная школа, у аснове якой спалучэнне вытв. працы вучняў з іх выхаваннем і навучаннем.
Узніклі ў 1926 у сувязі з політэхнізацыяй навучання, ствараліся пры фабрыках і заводах або прымацоўваліся да іх. Пры кожнай ФЗС павінна была працаваць майстэрня для 1—4 груп (класаў) школы, а з 5-й групы дзеці працавалі ў цэхах прадпрыемства. У сістэме адукацыі ФЗС адпавядала 7-гадовай школе, навучанне праводзілася па праграмах гар. сямігодак, прыстасаваных да вытв. навучання. Вучні, якія скончылі ФЗС, маглі паступаць у 8-ы клас сярэдняй школы ці ў сярэднюю прафес.навуч. ўстанову. Праграмна і па метадах сваёй працы ФЗС увязваліся зфабрычна-заводскага вучнёўства школамі і былі іх базай. З 1930 усе школы гарадоў і буйных мястэчак прымацоўваліся да фабрык, з-даў і прадпрыемстваў камунальнага характару, звычайныя 7-гадовыя агульнаадук. школы скасоўваліся. Вытв. навучанне стала прыярытэтным, школа павінна была зліцца з вытв-сцю і ператварыцца ў цэх завода. У 1926/27 навуч.г. ў БССР працавала 14 ФЗС, у 1929/30—143, да канца 1930 каля 90% сямігодак прымацавана да прадпрыемстваў і калгасаў. У 1934 адноўлены агульнаадук. школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯКУ́ЦЬЕЎ Іван Пятровіч, расійскі служылы чалавек, падарожнік і дыпламат бел. паходжання 17 ст.З «ліцвінаў», што трапілі ў рус. палон і прысягнулі на вернасць рас. цару. Каля 30 гадоў служыў у Сібіры, быў дзесятнікам у г. Цюмень. У 1615 пасланы з Томска на пошукі шляхоў у Кітай і пагандл. справах. Ц. і яго спадарожнікі першымі з рускіх і еўрапейцаў праехалі праз Хакасію, Кузнецкі Алатау і міма воз. Убсу-Нур у Манголію (1616) да яе правіцеля Алтан-хана, які ў адказ на візіт накіраваў з Ц. сваіх паслоў да рас. цара. Так быў пакладзены пачатак афіц.рас.манг. адносінам. За ўдалую місію Ц. у 1617 узведзены ў «дзеці баярскія» (служылыя дваране). У Томску, Табольску і Маскве са слоў Ц. і яго спадарожнікаў запісаны іх справаздачы («артыкульныя спісы») з каштоўнымі звесткамі пра фіз. геаграфію і насельніцтва мясцін па маршруце экспедыцыі (паўд. Сібір, паўн. Манголія), а таксама пра Кітай і Тыбет (з паведамленняў Алтан-хана). Падарожжа Ц. спрыяла паспяховасці першай рас.дыпламат. місіі на чале з дзякам І.Пяцеліным у Кітай (1618). Матэрыялы Ц. і Пяцеліна ў 17—18 ст. неаднаразова перакладаліся на еўрап. мовы і сталі набыткам еўрап. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС (Adams) Джон Каўч (5.6.1819—21.1.1892),
англійскі астраном. Прэзідэнт Лонданскага астр.т-ва, дырэктар Кембрыджскай астр. абсерваторыі (з 1861). Працы па нябеснай механіцы (асн.з іх — тэарэтычнае вызначэнне векавога паскарэння Месяца). На аснове матэм. аналізу няправільнасцяў у руху планеты Уран незалежна ад У.Левер’е ў 1845 адкрыў планету Нептун. Прапанаваў рознасны метад лікавага інтэгравання звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў першага парадку.
рымскі імператар [117—138] з дынастыі Антанінаў. У 107—108 намеснік Ніжняй Паноніі, з 114 — Сірыі. Праводзіў цэнтралізацыю дзярж. устаноў, умацоўваў імператарскую ўладу, пашыраў сістэму дзярж. дапамог (аліментацый) і інш.Па загадзе Адрыяна была ажыццёўлена кадыфікацыя рым. права, выд. «Пастаянны эдыкт». На межах імперыі стварыў магутную сістэму ўмацаванняў і абарончых валоў (гл.Адрыянаў вал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬЧУ́К Эдуард Антонавіч (н. 28.5.1936, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сац. гігіены і арганізацыі аховы здароўя. Д-рмед.н., праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1982 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1987 дэкан). Навук. працы па пытаннях арганізацыі мед. абслугоўвання сельскага насельніцтва. Распрацаваў методыку мед. рэабілітацыі ў лячэбна-прафілактычных установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЯ́ННЕ,
спосаб вытворчасці шарсцяных вырабаў (сукно, лямец, валены абутак) счапленнем і перапляценнем паміж сабой ваўняных валокнаў. Пры валянні воўну разрыхляюць на трапальных і шчыпальных машынах, замасліваюць і змешваюць; з сумесі робяць вату, з якой наслаеннем рыхтуюць аснову па форме вырабу, але большых памераў. Аснову ўшчыльняюць, прамочваюць растворам сернай кіслаты і ўвальваюць, пасля чаго праводзяць інш. апрацоўчыя работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНЦО́Ў Аляксандр Нічыпаравіч (22.9.1907, в. Панькоўская Буда Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 23.1.1973),
Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941, удзельнік абароны Масквы. Зімой 1942—43 удзельнічаў у рэйдзе па тылах ворага ў раёне Ржэў—Сычоўка—Нялідава (Расія), звер. 1943 у складзе войск Бранскага фронту. Вызначыўся пры фарсіраванні Дзясны, у баях на тэр. Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СНЕР (Wisner) Генрык (н. 25.8.1936, Варшава),
польскі гісторык. Праф. (1987). Скончыў Варшаўскі ун-т (1962). З 1961 працаваў у Цэнтр. вайсковай б-цы, у выд-ве Мін-ванац. абароны, Ін-це сацыяліст. краін Польскай АН. З 1980 у Ін-це гісторыі Польскай АН. Даследуе ваен. гісторыю, гісторыю дыпламатыі Рэчы Паспалітай. Аўтар прац па гісторыі ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПАНО́ВІЧ Дзмітрый Апанасавіч (26.10.1896, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 29.11.1952),
генерал-лейтэнант (1944). Удзельнік грамадз. вайны. З 1937 у Палітупраўленні РСЧА. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. савета Цэнтр. фронту, Кіеўскай, Уральскай, Маскоўскай ваен. акруг, Маскоўскай зоны абароны. З 1947 нам.папаліт. частцы камандуючага войскамі ваен. акругі, нач.Гал. ўпраўлення баявой і фіз. падрыхтоўкі сухапутных войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІБЕНТА́ЛЬ Карл Іванавіч (1786, Кашырскі р-н Цвярской вобл., Расія — каля 1862),
бел. ўрач. Д-р медыцыны (1805). У 1811—12 аператар і інспектар Мінскай, у 1815—39 Віцебскай урачэбных упраў. Навук. працы па барацьбе з халерай і інш. эпідэмічнымі хваробамі. Прапанаваў шэраг уралагічных прылад. Адзін з першых у Еўропе выкарыстаў гіпс пры лячэнні пераломаў касцей (Мінск, 1812).