Трумце́ць ‘дрынкаць, бразгатаць, ляскатаць’ (Шат.), ‘пра паколаты гаршчок, збан, калі па іх стукаюць, правяраючы, ці цэлыя’ (Сцяц. Сл.); відаць, у пераносным сэнсе ‘дранцвець, нямець’: ногі трумцяць, як бы адлятаюць (іўеў., Сл. ПЗБ), ‘бурчэць, выказваць незадавальненне’ (Рэг. сл. Віц.). Фанетычны варыянт да трымцець, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туршкане́нна ‘хутка’ (Мат. Гом.). Няясна, відаць, выводзіцца з *туршком (гл. турхаць), аналагічна да штуршком ‘адным рухам’ (штуршок, ад штурхаць, гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. страшэ́нна. Аднак незвычайнае спалучэнне зычных сведчыць пра магчымы балцкі ўплыў, параўн. літ. tùrškinti ‘рваць, драць’, turškineti ‘плюхаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тык-тыкпра стук сэрца: Дзидона рюмзала и выла… / А сердце тык, тык‑тык у ей (Энеіда навыварат; гл. Полымя, 1996, 10, 196). Гукапераймальнае, параўн. тых‑тых (гл.), верагодна, набліжанае да тык1, тыкаць, параўн. укр. тик, ід. tik (Астравух, Ідыш-бел. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Шчыльна абхінуць, укрыць чым‑н. Стоцкі ўжо захутаў галаву ў жорсткую інтэрнацкую коўдру, маўчаў. Карпюк. Маёр паправіў на хлопчыку коўдру, захутаў.. дачку. Даніленка. // перан. Абвалачы (пра хмары, дым і пад.). Неба захутала суцэльная нерухомая хмара. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збы́цца, збудзецца; пр. збыўся, ‑лася, ‑лося; зак.

Ажыццявіцца, здзейсніцца (пра што‑н. жаданае, прадказанае і пад.). [Талашовы] жаданні збыліся: ён папомсціўся палякам за сваю асабістую крыўду і за крыўды, прычыненыя палякамі другім. Колас. Слова Леніна не забудзецца: што ён сказаў, тое збудзецца. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здво́іць, здвою, здвоіш, здвоіць; зак., што.

1. Зрабіць падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Здвоіць нітку. // Паставіць адзін за адным. Здвоіць урокі.

2. Перастроіць (кожны рад у страі) у два рады. Здвоіць рады.

•••

Здвоіць след — прабегчы другі раз па сваім следзе (пра звера).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да зуба. Зубны нерв. Зубны боль. // Прызначаны для догляду, зберажэння зубоў. Зубны парашок. Зубная шчотка. // Які мае адносіны да лячэння зубоў. Зубны ўрач. Зубны кабінет.

2. Які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў (пра гукі). Зубны зычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарну́цца, ‑гарнуся, ‑горнешся, ‑горнецца; зак.

1. Ахінуць, абгарнуць сябе чым‑н., закруціцца ў што‑н. Загарнуцца ў коўдру. □ [Васіль] загарнуўся ў світу і паспрабаваў зноў заснуць, аднак сон ужо не ішоў. Мележ.

2. Перагарнуцца; закрыцца (пра што‑н. раскрытае). Старонка загарнулася. Кніга загарнулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закру́глены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закругліць.

2. у знач. прым. Круглявы, акруглы. Закруглены вугал дома. □ Закруглены краі спражкі так ёмка слізгаў па скуры, што не пакідаў знаку. Маўр.

3. перан.; у знач. прым. Гладкі, закончаны (пра стыль мовы). Закругленая фраза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяле́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.

Разм. Загадаць (загадваць) каму‑н. зрабіць (рабіць) што‑н. [Салдат:] — Закон так вяліць: казённае і скарбовае павінна быць на месцы. Лобан.

•••

Яму (ёй і пад.) і бог вялеўпра бясспрэчнасць чыйго‑н. удзелу ў чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)