Тык-тык — пра стук сэрца: Дзидона рюмзала и выла… / А сердце тык, тык‑тык у ей (Энеіда навыварат; гл. Полымя, 1996, 10, 196). Гукапераймальнае, параўн. тых‑тых (гл.), верагодна, набліжанае да тык 1, тыкаць, параўн. укр. тик, ід. tik (Астравух, Ідыш-бел. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Шчыльна абхінуць, укрыць чым‑н. Стоцкі ўжо захутаў галаву ў жорсткую інтэрнацкую коўдру, маўчаў. Карпюк. Маёр паправіў на хлопчыку коўдру, захутаў.. дачку. Даніленка. // перан. Абвалачы (пра хмары, дым і пад.). Неба захутала суцэльная нерухомая хмара. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збы́цца, збудзецца; пр. збыўся, ‑лася, ‑лося; зак.
Ажыццявіцца, здзейсніцца (пра што‑н. жаданае, прадказанае і пад.). [Талашовы] жаданні збыліся: ён папомсціўся палякам за сваю асабістую крыўду і за крыўды, прычыненыя палякамі другім. Колас. Слова Леніна не забудзецца: што ён сказаў, тое збудзецца. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здво́іць, здвою, здвоіш, здвоіць; зак., што.
1. Зрабіць падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Здвоіць нітку. // Паставіць адзін за адным. Здвоіць урокі.
2. Перастроіць (кожны рад у страі) у два рады. Здвоіць рады.
•••
Здвоіць след — прабегчы другі раз па сваім следзе (пра звера).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да зуба. Зубны нерв. Зубны боль. // Прызначаны для догляду, зберажэння зубоў. Зубны парашок. Зубная шчотка. // Які мае адносіны да лячэння зубоў. Зубны ўрач. Зубны кабінет.
2. Які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў (пра гукі). Зубны зычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загарну́цца, ‑гарнуся, ‑горнешся, ‑горнецца; зак.
1. Ахінуць, абгарнуць сябе чым‑н., закруціцца ў што‑н. Загарнуцца ў коўдру. □ [Васіль] загарнуўся ў світу і паспрабаваў зноў заснуць, аднак сон ужо не ішоў. Мележ.
2. Перагарнуцца; закрыцца (пра што‑н. раскрытае). Старонка загарнулася. Кніга загарнулася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закру́глены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закругліць.
2. у знач. прым. Круглявы, акруглы. Закруглены вугал дома. □ Закруглены краі спражкі так ёмка слізгаў па скуры, што не пакідаў знаку. Маўр.
3. перан.; у знач. прым. Гладкі, закончаны (пра стыль мовы). Закругленая фраза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяле́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.
Разм. Загадаць (загадваць) каму‑н. зрабіць (рабіць) што‑н. [Салдат:] — Закон так вяліць: казённае і скарбовае павінна быць на месцы. Лобан.
•••
Яму (ёй і пад.) і бог вялеў — пра бясспрэчнасць чыйго‑н. удзелу ў чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў свежасць, звяў (пра расліны). Вялая трава.
2. перан. Пазбаўлены энергіі, бадзёрасці, жвавасці; млявы. Вялыя рукі. Вялы позірк. □ Вялыя з холаду мурашкі поўзалі па каструбаватай кары. Чорны.
3. Друзлы. [Стары] доўга размінаў вялымі дзёснамі сухую скарынку хлеба. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарлавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да горла (у 1 знач.). Гарлавы храсток.
2. Нізкі, здаўлены (пра голас). І раптам стук кулака па стале разлёгся, як рэха, у бязлюднай карчме, а за ім гарлавы крык: — Так, Шчыгельчык, ці не? Кажы!.. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)