плынь ў зах.-еўрап. мастацтве позняй готыкі 14—15 ст. Узнік пад уздзеяннем містычных вучэнняў, у перыяд хуткага распаду сярэдневяковых асноў, культуры і маст. канонаў, ва ўмовах нараджэння новага светаўспрымання і маст. індывідуальнасці. Найб. пашыраны ў 1380—1430-я г. пераважна ў Германіі, Аўстрыі, Чэхіі. Сярод лепшых твораў М.с. — «Прыгожыя мадонны» (скульптуры Маці Божай у поўны рост з дзіцем на руках; пашыраны ў Чэхіі, Германіі, Польшчы), чэш. алтарныя карціны для сабора св. Ільі ў Тршэбані (каля 1380), творы ням. мастакоў кёльнскай школы Конрада з Зёста, верхнярэйнскага майстра («Райскі сад», каля 1410), Франке.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯРЖА́НАЎ (Віктар Карпавіч) (н. 15.8.1919, г. Тамбоў, Расія),
расійскі піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Нар.арт. Расіі (1977). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1941). Вучань С.Фейнберга (фп.) і А.Гедыке (арган). З 1946 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1947 выкладчык Маскоўскай кансерваторыі (з 1964 праф., з 1985 заг. кафедры), у 1973—78 адначасова праф. Вышэйшай муз.школы ў Варшаве. Выступае як саліст і ансамбліст. Вядзе курсы фп. майстэрства. Аўтар артыкулаў па муз. педагогіцы. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў у Маскве (1945), Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна ў Варшаве (1949). Дзярж. прэмія Расіі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСНЕР (Альфрэд Мікалаевіч) (22.2.1898, г. Кіраваград, Украіна — 20.11.1973),
украінскі вучоны батанік-ліхенолаг; заснавальнік укр.школы ліхенолагаў. Чл.-кар.АН Украіны (1972). Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі. З 1922 у АН Украіны. У 1924 даследаваў ліхенафлору Беларусі. З 1931 у Ін-це батанікі АН Украіны (у 1968—70 дырэктар). Навук. працы па фларыстыцы, сістэматыцы, філагеніі, бат. геаграфіі і фітацэналогіі споравых і кветкавых раслін. Апісаў больш за 100 таксонаў відавога і ўнутрывідавога і 48 надвідавога рангу лішайнікаў, прапанаваў 230 новых назваў і сістэму класіфікацыі лішайнікаў, правёў фларыстычны аналіз ліхенафлоры сав. Арктыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДЗІН (Аляксандр Уладзіміравіч) (10.9.1885, Масква — 6.12.1972),
украінскі і расійскі вучоны-біяхімік, заснавальнік укр.навук.школы біяхімікаў. Акад.АН Украіны (1929), АНСССР (1942), АМНСССР (1944), ганаровы акад.АН Беларусі (1947) і інш. замежных акадэмій. Герой Сац. Працы (1955). Сын У.І.Паладзіна. Скончыў Пецярб.ун-т (1908). У 1916—54 праф.ВНУ у Кіеве і Харкаве. Адначасова з 1925 у Ін-це біяхіміі АН Украіны (дырэктар). З 1939 віцэ-прэзідэнт, у 1946—62 прэзідэнт АН Украіны. Навук. працы па біяхіміі вітамінаў, мышачнай і нерв.сістэм. Сінтэзаваў аналаг вітаміну K — вікасол, заклаў асновы функцыян. біяхіміі галаўнога мозга. Ленінская прэмія 1929.
літаратурна-мастацкі альманах радыкальна-дэмакр. кірунку. Выдаваўся ў 1849—50 у Вільні на польскай мове Р.А.Падбярэскім. Выйшлі 2 тамы ў 6 кнігах. Падзяляў эстэт. погляды В.Р.Бялінскага і натуральнай школы, крытыкаваў ням.ідэаліст. філасофію за адарванасць ад жыцця. Разам з тым сцвярджаў прынцыпы рамантызму, генетычна звязанага з ням.рамант. думкай і філасофіяй Г.Гегеля. Змясціў творы А.Адынца, Ю.Гарайна, Э.Жалігоўскага, Ю.Корсака, У.Сыракомлі і інш. ураджэнцаў Беларусі. Абвінавачаны ў распаўсюджванні «варожага ўраду духу» і ў 1851 забаронены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ГУ ((Pigou) Артур Сесіл) (18.11.1877, г. Райд, Вялікабрытанія — 7.3.1959),
англійскі эканаміст, прадстаўнік кембрыджскай школыпаліт. эканоміі. Скончыў Кембрыджскі ун-т. У 1908—43 кіраваў у ім кафедрай. З 1918 чл. валютнага К-та, у 1919 чл. каралеўскай камісіі па падаходных падатках, у 1924—25 чл. кабінета міністраў па пытаннях грашовага абарачэння. Даследаваў праблемы тарыфнай палітыкі, цыклічных ваганняў у прам-сці, занятасці, дзярж. фінансаў («Прамысловыя ваганні», 1929; «Даследаванне грамадскіх фінансаў», 3-е выд. 1947), распрацоўваў канцэпцыю «эканомікі дабрабыту». У кн. «Эканоміка дабрабыту» (1920) выклаў пачаткі тэорыі дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту, адно з палажэнняў якой — неабходнасць умяшання дзяржавы ў эканам. жыццё.
каталіцкі манаскі ордэн. Засн. ў 1597 ісп. святаром Іосіфам (Хасэ) Каласанцам, у 1621 зацверджаны рымскім папам Грыгорыем XV. На чале ордэна стаялі — генерал, 4 асістэнты і 4 кансультанты. Мэтай П. было выхаванне і навучанне юнацтва праз стварэнне шырокай сеткі школ і калегіумаў, а не паліт. ці місіянерская дзейнасць. У Польшчы П. з’явіліся ў 1642 і ў хуткім часе пашырылі сваю дзейнасць на тэр.ВКЛ. На Беларусі калегіумы П. існавалі ў Драгічыне, Лідзе, існавалі і піярскія школы. Пасля ўключэння Беларусі ў склад Рас. імперыі (канец 18 ст.) П. паступова спынілі сваю дзейнасць.
славенскі архітэктар; заснавальнік славенскай арх.школы 20 ст. Вучыўся ў Вене ў АМ і ў майстэрні О.Вагнера. З 1911 выкладаў у маст.-прамысл. школе, АМ у Празе, з 1920 ва ун-це ў Любляне. Эвалюцыяніраваў ад стылю мадэрн да нац. рамантызму і функцыяналізму. Асн. работы: «Захерлаў дом» (1903—05) і царква св. Духа (1911) у Вене, універсітэцкая б-ка ў Любляне (1936—40); рэканструкцыя раёна Градчаны ў Празе (1920—39), пл. Рэвалюцыі, набярэжных рэк Градашчыца і Любляніца (з 1920) у Любляне.
літоўскі кампазітар, спявак (лірычны тэнар), дырыжор. Брат К.Пятраўскаса. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1906). З 1906 у Швейцарыі, з 1907 і ў 1922—23, 1926—28 у ЗША, дзе стварыў муз.школы, хар. калектывы. У 1920—21, 1924—25 і з 1928 у Літве. Сярод твораў: оперы «Бірутэ» (паст. 1906), «Эгле — каралева вужоў» (у сааўт., паст. 1924), каля 20 аперэт, у т. л. «Трубачыст і мельнік», «Адам і Ева» (абедзве паст. 1903); харавыя і сольныя песні на словы літ. паэтаў, дуэты, апрацоўкі нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВУ́ЦКІ (Васіль Іванавіч) (н. 6.12.1938, в. Колкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ваен. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1988). Вынаходнік СССР (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1959). З 1962 у Мінскім вышэйшым інж. зенітна-ракетным вучылішчы ППА (у 1976—82 нач. кафедры, з 1982 нам.нач. вучылішча). Навук. працы па аналізе і сінтэзе складаных сістэм ваен. прызначэння. Аўтар навуч. дапаможнікаў.
Тв.:
Основы устройства и эксплуатации пункта управления и целераспределения. М., 1983;
Устройство и эксплуатация средств управления системой. М., 1992.