візаві́ (кніжн.).

1. прысл. Твар у твар, адзін насупраць другога.

Сядзець в.

2. наз. нескл., м. і ж. Той, хто знаходзіцца насупраць.

Мой в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пражэкцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца пражэкцёрствам.

|| ж. пражэкцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. пражэкцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратэста́нт¹, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто пратэстуе супраць чаго-н.

|| ж. пратэста́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыду́мшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто прыдумляе (у 2 знач.); выдумшчык.

Не верце гэтаму прыдумшчыку.

|| ж. прыду́мшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

п’я́ніца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -ніц.

Той, хто п’янствуе, алкаголік.

Непрабудны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяю́н, пеюна́, мн. пеюны́, пеюно́ў, мн. (разм.).

Той, хто вельмі любіць спяваць, многа спявае; пявун.

|| ж. пяю́ха, -і, ДМ пяю́се, мн. -і, пяю́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Зняць вяроўку з таго, хто быў залыганы.

|| незак. разлы́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разлы́гванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскі́двальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто займаецца раскідваннем чаго-н.

Р. сена.

2. Прыстасаванне для раскідвання чаго-н.

Механічны р. угнаенняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перано́счык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пераносіць, перадае, распаўсюджвае што-н.

Камар — п. малярыі.

П. чутак.

|| ж. перано́счыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павады́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Той, хто водзіць каго-н., дапамагае каму-н. ісці.

Сляпы сляпому не п. (прыказка). П. мядзведзя.

Сабакі-павадыры.