(4.12.1912, в. Студзянец Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 17.6.2000),
бел.паэт.Засл. работнік культ. Беларусі (1983). Скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны ін-т (1935). Працаваў бактэрыёлагам ва Узбекістане, Краснаярскім краі, Хакасіі, у Маскве, Мінску. З 1947 літ. кансультант Саюза бел. пісьменнікаў, у час. «Беларусь», у 1967—72 нам.гал. рэдактара час. «Полымя». Друкаваўся з 1934. Тэматыка вершаў — краса роднай зямлі, каханне, стваральная праца народа, яго гісторыя, заклапочанасць лёсам планеты і чалавека на ёй (зб-кі «У заўтрашні свет», 1951; «Святло акон тваіх», 1959; «Служба святла», 1967; «Зямля гаворыць зорам», 1971). Яго творы вылучаюцца філас. напружаннем думкі, увядзеннем у стылістыку вершаў тэрміналогіі розных галін навукі, што характарызуе лірычнага героя як чалавека справы. Адзін з заснавальнікаў ліра-маналагічнай паэмы ў бел. паэзіі («Яго Вялікасць», 1964; «Маналог Зямлі», 1969). У паэмах «Айкумена» (1982) і «Хвала жыццю» (1985) стварыў манумент. вобраз Чалавека, злучыў асабісты лёс лірычнага героя з лёсам Радзімы, з глабальнымі праблемамі Сусвету, як маральную каштоўнасць сённяшняга часу сцвярджае асабістую адказнасць чалавека за далейшае існаванне зямной цывілізацыі. За кн. «Крокі сэрца» (1980) літ. прэмія імя А.Куляшова 1981. На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Някрасава, А.Міцкевіча, М.Упеніка.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1982;
[Вершы і паэма «Яго Вялікасць»]. Мн., 1969;
Два колеры жыцця. Мн., 1973;
Позірк. Мн., 1977;
Паэмы. Мн., 1979;
Ісці да чалавека: Літ. партрэты. Мн., 1987;
Хвала жыццю. Мн., 1987.
Літ.:
Бярозкін Р. Спадарожніца часу. Мн., 1961;
Арочка М.М. Беларуская савецкая паэма. Мн., 1979;
Ярац В. Сінтэз традыцый і наватарства // Бел. літаратура. Мн., 1985. Вып. 13.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВІЗ (ад англ. quiz праверачнае апытанне, віктарына),
радыё- і тэлевізійная гульня на кемлівасць і эрудыцыю з пытанняў і адказаў на розныя тэмы; літ. або муз. тэлевіктарына з прызамі для пераможцаў і ўдзельнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лужджы́ць ’церці лён, аддзяляючы валакно ад кастрыцы’ (воран., Сл. ПЗБ) — звонкі варыянт лушчыць пад уплывам балт. моў, параўн. літ.lùgždinti, lukšdénti ’лушчыць’ (Сл. ПЗБ, 2, 679). Параўн. вы‑лукшчывацца ’аддзяляцца (пра льновалакно)’ — літ.išsi‑lukštinti ’тс’ (Лаўчутэ, 68) і лукшчы́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мярэжыцца, мерэжыцца ’здавацца ў сне’ (ТС). Рус.мережить ’мігцець’, чэш.mřežit se ’мігцець перад вачыма’. Да прасл.merg‑, роднаснай да літ.mirgė́ti ’мігцець, міргаюць’, лат.mirgt ’зіхцець, бліскаць’, marga ’бляск, ззянне’, літ.márgas ’стракаты’ (Фасмер, 2, 601–602; Махэк₂, 382).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кушо́т ’сівец, Nardus L.’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ.kešetys ’трава, падобная на хвошч’ (Сл. паўн.-зах., 2, 596; Шатал.), параўн. літ.kūšažole, kūšgemriai ’шорсткая трава, якая расце каля балота’, kušenos ’рэшткі саломы або сена’ (Весці, 1969, 4, 125). Балтызм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расплі́кнуць ’расшпіліць (аплік, гузік, запанку)’ (ТСБМ), расплі́кнуцца ’расшпіліцца’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. плік, плікнуць, параўн. заплікнуць ’зашпіліць’. Няяснымі застаюцца адносіны да літ.pliknė́ti ’хадзіць расхрыстаным’, літ.plikà, plikóji ’голая’, з якім аўтары апошняга слоўніка параўноўваюць слова. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 90.