Пы́са ’ніжняя частка галавы жывёліны (з губамі і ноздрамі)’; груб. ’твар’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’мыса ў каровы, цяляці’ (ЛА, 1; Бяльк., Мат. Гом.), ’храпа ў каня’ (ЛА, 1; Бяльк.), ’морда’ (Некр., Ян., Растарг.), пы́сы ’канец морды з губамі’ (Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. укр.пи́сьо ’тварык’. Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пы́сак, пы́ска (гл.), пад уплывам мы́са ’морда свойскай жывёлы’ (гл.); бадай, не звязана з усх.-славац.pusa (< польск.buzia, балг.бу́за, карпатызм, гл. Клепікава, Исслед. по слав. диал., 5, 208).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Старча́к ‘палка, тонкі кол, уваткнуты ў зямлю’, ‘прадмет, які стаіць старчма’ (ТСБМ), ‘дрэва са зламанай вершалінай (сукамі)’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ‘галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), ‘плот-штакетнік’ (Нар. сл.), старшя́к ‘тоўсты канец бервяна’ (Сл. Брэс.), starczanik albo dzied ‘вертыкальны корань у сасне’ (Пятк. 2), прысл. старчака́ ‘вертыкальна; уніз галавой’ (Сл. ПЗБ, Ян., Янк. 2), старчакэ́ ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), даць сторчака́ ‘ўпасці галавой уніз’ (ТС), старчако́м ‘старчма’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Янк. 2), старч ‘стырчак’ (ТС). Да сторч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўпа́ ’натоўп, тлум’ (Нас., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Федар. 4, Растарг.), талпа́ ’натоўп’ (Ян.), ст.-бел.толпа ’тс’ (канец XV ст., КГС). Параўн. укр.товпа́ ’тс’, рус.толпа́ ’тс’, стараж.-рус.тълпа ’тс’, чэш., славац.tlupa ’натоўп, тлум’ (з рускай, гл. Махэк₂, 646), балг.тълпа ’натоўп’, макед.толпа ’тс’. Прасл.*tъlpa або *tьlpa, аддзеяслоўны назоўнік ад tъlpiti (гл. тоўпіць), роднасны літ.talpà ’ёмістасць, аб’ём’, лат.talpa ’памяшканне’, ст.-інд.tálpuḥ ’ложа, сядзенне’, talpã ’тс’ (Фасмер, 4, 74; ЕСУМ, 5, 588).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Трыпялі́, трыпылі́, адз. л. трыпі́ль ‘кутас у поясе’, ‘махры ў хустцы, настольніку, рушніку’ (драг., ЛА, 4). Працяг ст.-бел.треперель ‘упрыгожанне на адзенні’ (1586 г.), якое са ст.-польск.treperela ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 109). У XVI ст. ужываліся таксама формы treperele і trepele, з апошняй і паходзіць дыялектная лексема, усе да італ.trapelo ‘шнур’ (Брукнер, 568). Сюды ж, верагодна, і трапаля́сы ‘шматкі тканіны’ (пін., Бел. дыял. 1) — канец слова, відаць, пад уплывам кутасы (гл.), параўн. і назалізаваны варыянт трампялясы, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́ма ‘галоўная думка, прадмет, змест твора; заданне’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.). Хутчэй праз ням.Thema, якое, у сваю чаргу, з лац.thema < грэч.θέμα (Рэйзак, 655). Літаратуразнаўчы тэрмін, паводле Краснея (Прабл. бел. філал., 64), запазычаны з рус.тема ў пачатку XX ст., дзе замацаваўся з часоў Ламаносава, аднак паралельна з ім ужываўся ў XVIII ст. адпаведнік грэчаскай форме фема ‘тс’ (Фасмер, 4, 40; Арол, 4, 58; Кохман, 235). Беласт.тема́т (Вруб.) з польск.temat ‘асноўная думка’ з пераносам націску на канец слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэ́пліка
(фр. réplique, ад лац. replicare = паварочваць назад, адбіваць)
1) кароткая заўвага, пярэчанне, адказ, выкрык з месца на сходзе;
2) адказ на словы субяседніка ў сцэнічным дыялогу, а таксама канец фразы, апошнія словы адной дзеючай асобы, непасрэдна за якой гаворыць другая;
3) паўтарэнне музычнай фразы іншым голасам або ў іншай танальнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРО́Л (М.) (сапр.Пятэльскі Сцяпан Язэпавіч; каля 1890, мяст. Гарадок Беластоцкага пав. — канец 1917 ці пач. 1918),
бел. паэт, перакладчык, публіцыст, фалькларыст. Скончыў царк. настаўніцкае вучылішча ў Ялоўцы (1909, Беласточчына). Настаўнічаў на Беласточчыне, Гродзеншчыне, Ковеншчыне. З 1914 на фронце. Узнаг. Георгіеўскім крыжам. З 1909 друкаваўся ў «Нашай ніве». У паэзіі Арла — матывы паняволення роднага краю і народа, роздум над рэнегацтвам часткі бел. інтэлігенцыі. Вершы адметныя лірызмам, паяднаннем рэальнага і абагульнена-сімвалічнага, філасафічнасцю. У іх прыкметны ўплыў вобразаў, матываў, паэтыкі Я.Купалы і Я.Коласа. Даследчык і прапагандыст бел.нар. песні. Лічыў яе крытэрыем высокага паэт. майстэрства. Перакладаў на бел. мову В.Бялінскага, дастасоўваючы думкі рус. крытыка да патрэб самасцвярджэння нацыі, гал. праблем маладой бел. л-ры. З укр. л-ры пераклаў байкі Л.Глібава.
Тв.:
Лірнік. Мн., 1991.
Літ.:
Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастр. перыяд. 2 выд.Мн., 1989. Ч. 2. С. 459—561;
Саламевіч Я.М. Арол — нашаніўскі паэт, перакладчык, публіцыст // Бел. мова і літаратура ў школе. 1988. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́СТМА (ад грэч. asthma удушша),
1) бранхіяльная астма — звычайна хранічная алергічная хвароба, якая характарызуецца паўторнымі прыступамі ўдушша з прычыны спазмаў бронхаў і ацёку іх слізістай абалонкі пад уплывам алергенаў. Узнікненню астмы садзейнічае спадчынная схільнасць да алергічных рэакцый. Частата прыступаў удушша ад 1—2 за тыдзень (мяккая форма) да некалькіх за суткі (цяжкая форма), пры зацяжной форме астматычны стан доўжыцца некалькі дзён. Прыступы суправаджаюцца цяжкім са свістам дыханнем, сінюшнасцю твару, набуханнем вен на шыі, пад канец пакашліваннем і выдзяленнем невял. колькасці шклопадобных макрот. Акрамя імуналагічнай астма можа мець неімуналагічную аснову, калі яе прыступы развіваюцца пры зменах надвор’я, ахаладжэнні, фіз. напружанні, вегетатыўна-рэфлекторным дысбалансе, ужыванні нестэроідных процізапаленчых лек. сродкаў (напр., аспірыну). Ускладненні: эмфізема лёгкіх, разрастанне злучальнай тканкі вакол бронхаў, змены мышцаў правага жалудачка сэрца і як вынік сардэчная недастатковасць. Лячэнне медыкаментознае, інгаляцыямі аэразоляў.
2) Сардэчная астма — прыступы рэзкай задышкі (удушша), абумоўленыя вострай недастатковасцю функцыі левага жалудачка сэрца. Развіваецца пры гіпертанічнай хваробе, інфаркце міякарда, пароках сэрца, хранічных нефрытах і інш. Доўжыцца ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін (магчымы ацёк лёгкіх). Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СЬ У ЭПО́ХУ ФЕАДАЛІ́ЗМУ», «Белоруссия в эпоху феодализма»,
зборнік дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі ад стараж. часоў да 1861. Падрыхтаваны Ін-там гісторыі АНБССР і Архіўным упраўленнем пры СМБССР (т. 1—4, Мн., 1959—79). Матэрыялы для зборніка запазычаны з інш. выданняў, значная частка (асабліва за 17—19 ст.) выяўлена ў архівах; апублікаваны на рус. і стараж.-бел. мовах, некаторыя дакументы — у перакладах з польск. і лац. моў.
1-ы том (ад стараж. часоў да сярэдзіны 17 ст.) змяшчае матэрыялы пра развіццё феадалізму, феад. раздробленасць, утварэнне ВКЛ, уніі з Польшчай. Матэрыялы 2-га тома (сярэдзіна 17 — 18 ст.) прысвечаны вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, сац.-эканам. і культурнаму развіццю Беларусі, паліт. і рэлігійным рухам. 3-і том (канец 18 — 1-я пал. 19 ст.) змяшчае дакументы аб падзелах Рэчы Паспалітай і сац.-эканам. становішчы Беларусі, 4-ы том (1-я пал. 19 ст.) — пра вайну 1812, палітыку рас. улад на Беларусі, нац.-вызв. рух, культуру Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІЦА,
вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на Пд ад г. Ліда, 140 км ад Гродна, 9 км ад чыг. ст. Нёман, на шашы Ліда—Слонім. 3079 ж., 1214 двароў (1995).
Вядома з 15 ст. як велікакняжацкае і прыватнае ўладанне. З 1486 мястэчка. У канцы 15 — пач. 16 ст. цэнтр староства і павета. У 1553 М.Радзівіл Руды заснаваў у Беліцы кальвінскі збор, тут праходзілі кальвінісцкія сіноды. З 1795 у складзе Рас. імперыі, у Лідскім пав. У 1886 цэнтр воласці, 883 ж., 100 двароў. З 1921 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета ў Лідскім р-не. У Вял.Айч. вайну акупіравана ням. фашыстамі. У 1970 у Беліцы 913 ж., 285 двароў.
У вёсцы сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, хлебапякарня, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі драўлянага дойлідства — капліца (канец 19 — пач. 20 ст.) і царква (пач. 20 ст.). Каля вёскі стаянкі мезаліту, неаліту і бронзавага веку.