ЗА́НДРАРТ (Sandrart) Іаахім фон, Старэйшы (12.5.1606, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 14.10.1688), нямецкі гісторык мастацтва, жывапісец і графік. Вучыўся ў Нюрнбергу, Празе, Утрэхце, Лондане. Працаваў у Італіі (1628—35), Нідэрландах (1637—44). Пісаў гістарычныя і жанравыя карціны, групавыя партрэты («Атрад стралкоў капітана Бікера») у духу караваджызму, наследаваў П.П.Рубенсу і А. ван Дэйку. У гал. мастацтвазнаўчай працы — трактаце «Нямецкая акадэмія» (т. 1—2, 1675—79; больш за 800 ілюстрацый) змешчаны каштоўныя звесткі пра мастакоў і музейныя калекцыі, пераклад «Метамарфоз» Авідзія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЦІ́НСКІЯ ВО́ЙНЫ,
войны гарадоў Лацінскага саюза супраць панавання ў ім Стараж. Рыма. 1-я Л.в. (496—493 да н.э.; гал. бітва адбылася ў 496 да н.э. каля Рэгільскага воз.і не прынесла перавагі ніводнаму з бакоў) завяршылася аднаўленнем саюза на чале з Рымам. Эканам.іпаліт. ўмацаванне рымлян парушыла раўнавагу ў саюзе і выклікала 2-ю Л.в. (340—338 да н.э., перамаглі рымляне), якая прывяла да скасавання Лац. саюза, уключэння лацінаўі іх зямель у склад Рым. дзяржавы, узнікнення т.зв.лац. права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЛАН (Lolland),
востраў у Балтыйскім м., у паўд.ч. архіпелага Дацкіх а-воў. Тэр. Даніі. Пл. 1,2 тыс.км². Складзены з вапнякоў і глін. Пераважае марэнная раўніна, у цэнтры і на ПнЗ узгоркі (выш. да 25 м), месцамі ўкрытыя лясамі з буку і дубу. Большая ч. пад ворывам. Шырокія мелкаводдзі каля берагоў асушаны, закрыты ад мора дамбамі. Л. злучаны чыгуначным мостам з в-вам Фальстэр, паромныя зносіны з мацерыком (з Германіяй, праз праліў Фемарн-Бельт). Гал. горад і порт — Накскаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ДЭНСЕ (Odense),
горад у Даніі, на в-ве Фюн. Адм. ц. амта Одэнсе. Каля 140 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у нізоўях р. Одэнсе. Эканам.ікульт. цэнтр в-ва Фюн. Прам-сць: маш.-будаванне, гал. чынам суднабудаванне і эл.-тэхн., вытв-сць элеватарнага абсталявання, зборка аўтамашын і веласіпедаў; харч., тэкст., швейная. Ун-т. Арх. помнікі 12—17 ст. Музеі: маст., гіст.-культ., пад адкрытым небам «Фюнская вёска», Дом-музей пісьменніка-казачніка Х.К.Андэрсена. Рэшткі лагера вікінгаў (каля 1000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЯ́ЎСКІ (Аляксей Анатолевіч) (н. 2.2.1957, Мінск),
бел. рэжысёр т-ра лялек. Сын А.А.Ляляўскага. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). З 1979 у Дзярж. т-ры лялек Беларусі, з 1986 гал. рэжысёр. У 1982—86 гал. рэжысёр Магілёўскага абл.т-ра лялек. Адначасова з 1989 выкладае ў Бел.АМ. Рэжысёр з адметным бачаннем мастацтва т-ра лялек. Значнае месца ў яго творчасці займаюць сучасныя інсцэніроўкі дзіцячай класікі. Сярод пастановак для дзяцей: у Магілёўскім т-ры — «Віні-Пух і ўсе, усе, усе...» паводле А.Мілна (1982), «Дзіўныя прыгоды ката ў ботах» Н.Слепаковай паводле Ш.Перо (1984), «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1985); у Дзярж. т-ры — «Салавей» паводле Х.К.Андэрсена (1980), «Граф Глінскі-Папялінскі» А.Вольскага (1987), «Прыгоды Бураціна ў краіне дурняў» паводле А.Талстога і «Папялушка, ці Перамога дабрачыннасці» Ж.Маснэ (1991) іінш. 3 пастановак для дарослых: «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» П.Неруды (1980), «Трыстан і Ізольда» паводле сярэдневяковай легенды (1983), «Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава (1987), «Бура» У.Шэкспіра, «Сымон-музыка» паводле Я.Коласа (абедзве 1990), «Прывіды каляднае ночы» («Цар Ірад») Г.Барышава (1993), «Ганэле» Г.Гаўптмана (1999) іінш. Ставіў спектаклі ў т-рах лялек Расіі, Германіі, Нідэрландаў, Літвы, Польшчы, Славеніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКІ МІХА́ЙЛАЎСКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ помнік архітэктуры барока ў г. Навагрудак Гродзенскай вобл.Засн. ў 1624 віленскім ваяводам К.Хадкевічам, які даў дамініканцам дом, пляц, пабудаваў драўляны касцёл св. Яцака (згарэў у 2-й пал. 17 ст.). Каля 1724 на яго месцы пабудаваны новы, мураваны касцёл (у аб’ём усх. нефа ўключана частка драўлянага касцёла, захаваны дэкор інтэр’ера). Пашкоджаны ў час пажараў 1751 і 1831. У 1829 побач з касцёлам узведзена 2-ярусная мураваная званіца (не захавалася). Існавалі таксама П-падобны ў плане будынак кляштара ігасп. пабудовы. Комплекс быў абнесены мураванай агароджай. У 1794—1834 пры кляштары дзейнічала дамініканская школа. У 1853 кляштар скасаваны. У 1850-я г. ў выніку перабудовы касцёл набыў элементы класіцызму.
Трохнефавая базіліка з плоскім гал. фасадам, вузкім нартэксам і паўцыркульнай апсідай, да якой з паўн. боку далучана сакрысція. Гал. фасад падзелены развітым карнізам на 2 ярусы і завершаны трохвугольным франтонам з вежачкай над ім. Тарцы дахаў бакавых нефаў закрыты ступеньчатымі атыкамі. Сцены аздоблены пілястрамі. Аконныя праёмы з лучковымі і арачнымі завяршэннямі. Надмагільныя пліты-эпітафіі 18 ст. са сцен пакладзены ў падлогу. У 1898 у касцёле нелегальна ўстаноўлена мемар. дошка ў гонар А.Міцкевіча. Будынкі кляштара і школы не захаваліся.
Т.В.Габрусь, С.П.Адамовіч, А.А.Ярашэвіч.
Навагрудскі Міхайлаўскі касцёл і кляштар дамініканцаў. Інтэр’ер касцёла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФТАЛЬЁН ((Aftalion) Альбер) (21.10.1874, г. Русе, Балгарыя — снеж. 1956),
французскі вучоны-эканаміст, праф. Лільскага ун-та. Гал. яго праца — «Перыядычныя крызісы перавытворчасці» (1909), у якой паказаў залежнасць цыклічнай дынамікі выпуску элементаў асн. капіталу ад вытв-сці прадметаў спажывання, узроўню цэн, заработнай платы, працэнта прыбытку, беспрацоўя іінш. Абгрунтаваў прынцып акселерацыі ў эканоміцы (гл.Акселератар). Прычыну эканам. крызісаў бачыў у псіхалагічнай прыродзе чалавека і выкарыстанні машыннай тэхнікі. Прыхільнік прыватнай уласнасці, распрацаваў план яе заканадаўчага рэфармавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫДАРВІНІ́ЗМ,
тэорыі, накіраваныя супраць дарвінізму. Антыдарвінізм або наогул адмаўляе развіццё ў прыродзе (крэацыянізм), або яго гал. фактары, у першую чаргу натуральны адбор як вядучы ў арган. эвалюцыі. Асн. цячэнні антыдарвінізму склаліся ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Да іх належаць розныя формы неаламаркізму, батмагенез, номагенез, трансфармізміінш. Сучасныя антыдарвінісцкія канцэпцыі звычайна прэтэндуюць на вырашэнне праблемы макраэвалюцыі, недаступнай для прамой эксперым. праверкі. Шэраг канцэпцый антыдарвінізму ўключае ўяўленні аб наследаванні набытых прыкмет іінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Георгій Міхайлавіч) (8.4.1901, Курск — 16.4.1985),
рускі архітэктар. Нар.арх.СССР (1970), правадз. член АМСССР (з 1979). Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым тэхн. вучылішчы (1921—26). Праф. Маскоўскага арх. ін-та (з 1969); 1-ы сакратар праўлення Саюза архітэктараў СССР (1963—81). Адзін з аўтараў праекта Днепрагэса (1927—32) і яго аднаўлення ў 1944—50, гал. архітэктар Кахоўскай (1951—55), Крамянчугскай (1955) і Брацкай (1960—67) ГЭС. Дзярж. прэмія СССР 1951, Дзярж. прэмія Расіі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЙ МУЖЧЫ́НСКАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК,
помнік грамадзянскай архітэктуры. Пабудаваны ў 1905 у Брэсце па праекце інжынера А.А.Траццякова.
Першапачаткова П-падобны ў плане 2-павярховы аб’ём, пазней надбудаваны 3-і паверх. Гал. фасад мае 3-часткавую кампазіцыю, у цэнтры і па краях завершаны трохвугольнымі франтонамі над рызалітамі. Сцены дэкарыраваны цаглянай муроўкай арак, франтонаў, нішаў, машыкуляў. Другі паверх завершаны магутным карнізам на кранштэйнах. У будынку размешчаны навуч. корпус пед. ін-та.