неўраўнава́жаны, ‑ая, ‑ае.
Якому не ўласціва душэўная раўнавага; які лёгка паддаецца настрою. [Шыковіча добра ведаў, што .. [Галіна Адамаўна] зусім не такая спакойная, што яна ў дзесяць разоў больш нервовая, чым яго жонка. Неўраўнаважаная, раўнівая... Шамякін. Мікіта быў чалавек неўраўнаважаны, гарачы, не ўмеў трымаць язык за зубамі. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Абнюхваць адзін аднаго (пра жывёл).
2. перан. Разм. Збліжацца, вадзіцца з кім‑н.; згаворвацца. У мястэчку цешыліся, што з Ёшкам адбылося такое здарэнне, — казалі: «Добра... Гэта яму за тое, што нюхаецца з паліцыяй...» Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Адкінуць, адкідаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Паадкідаць каменне з дарогі.
2. перан. Разм. Вярнуцца зноў да ўсіх, многіх (пра хваробу). Паадкідала хвароба і тых, хто ішоў на папраўку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Адкапаць адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Паадкопваць рэчы з зямлі. □ Тых жа [гараджан], што асталіся ў горадзе, засынала, пахавала пад сабой цэгла і жалезабетонная арматура — іх нават не было каму паадкопваць. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
1. Аднесці, занесці адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Паадносіць пазычаны посуд. Паадносіць дзяцей у яслі.
2. Аднесці, аддаліць, перамясціць на нейкую адлегласць усё, многае. Вецер паадносіў лісце. Паадносіць платы ад дарогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адцерці ўсё, многае. Паадціраць плямы. // Вярнуць адчувальнасць трэннем. Паўзіраўшыся, міжволі пацягнуўся рукою да вушэй — пасля таго, як ён [Алесь] іх ледзь паадціраў снегам, вушы раз за разам зацягваліся свежымі струпамі і не пераставалі свярбець. Летка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́раны, ‑ага, м.
Асоба, якая мае права дзейнічаць ад імя якой‑н. асобы або ўстановы ў афіцыйным парадку. Прыватны павераны.
•••
Павераны ў справах — дыпламатычны прадстаўнік, ніжэйшы на ранг за пасла, пасланніка.
Прысяжны павераны — афіцыйная назва адваката ў Расіі да рэвалюцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаро́слець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Абл. Стаць з выгляду больш дарослым. [Маці] толькі цяпер заўважыла, што Вова падарослеў, падужэў. Марціновіч. [Туравец:] — За два гады .. [партызанскага жыцця], Вася, чалавек можа пасталець гадоў на дзесяць... Твайму пакаленню якраз і давялося падарослець і памужнець раней пары. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падга́лісты, ‑ая, ‑ае.
1. З доўгімі нагамі; цыбаты. [Уладзік і Андрыян Цітавіч] стаялі поруч, адзін — малады, падгалісты, з густой чарнявай чупрынай, другі — ссутулены, шыракаплечы. Марціновіч.
2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны). З-за маладога парасніку паміж рэдкіх падгалістых хваін відно было — узыходзіў вялікі месяц. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падро́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Спец. Зараснік маладых дрэў; маладняк. За разлогаю пакінутага пры высечцы падросту адкрылася роўненькая чарга стромых сосенак. Карамазаў.
•••
На падрост (пашыць, купіць) — з запасам на рост. Ігнась прымераў свае новыя боты: велікаватыя, на падрост пашытыя... Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)