Абл. Стаць з выгляду больш дарослым. [Маці] толькі цяпер заўважыла, што Вова падарослеў, падужэў.Марціновіч.[Туравец:] — За два гады .. [партызанскага жыцця], Вася, чалавек можа пасталець гадоў на дзесяць... Твайму пакаленню якраз і давялося падарослець і памужнець раней пары.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)