жар, -у, м.

1. Гарачае вуголле без полымя.

Падгарнуць жару.

2. Моцна нагрэтае паветра; спёка.

Летні ж.

3. Павышаная тэмпература цела пры хваробе (разм.).

У дзіцяці моцны ж.

Бегчы, як жару ўхапіўшы (разм.) — вельмі хутка імчацца.

Даць (задаць) жару (разм.) — моцна насварыцца, расправіцца з кім-н.; хутка зрабіць што-н.

Чужымі рукамі жар заграбаць (разм., неадабр.) — не працуючы самому, карыстацца тым, што зрабілі іншыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жарабе́нне, -я, н.

Роды ў кабылы, асліцы, вярблюдзіцы.

Кабыла на жарабенні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жарабе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.

Непакладаны конь; конь-самец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жарабё гл. жарабя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жараб’ёўка, -і, ДМ -б’ёўцы, мн. -і, -б’ёвак, ж.

Вызначэнне чаго-н. пры дапамозе жэрабя.

Прайсці жараб’ёўку.

|| прым. жараб’ёвачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жарабі́ца, -ы, мн. -ы, -бі́ц, ж.

Жаробка; маладая кабыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жарабі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рэ́біцца; незак.

Нараджаць дзіцяня (пра кабылу, асліцу, вярблюдзіцу).

|| зак. ажарабі́цца, -рэ́біцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жарабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

Тое, што і жарабец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жарабя́ і жарабё, -бя́ці, мн.я́ты, -бя́т, н.

Дзіцяня каня.

|| прым. жарабя́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жарабя́ціна, -ы, ж. (разм.).

Мяса жарабяці.