разапну́цца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; ‑пнёмся, ‑пняцеся; зак.
Разм. Тое, што і распяцца. Чорная сацінавая сарочка з белымі гузікамі, здавалася, вось-вось разапнецца на шырачэзных плячах. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распа́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распальваць — распаліць.
2. Тое, што і распалка (у 2 знач.). [Віктар:] — Падрыхтуй ты чаго-небудзь сухога на распал. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхліста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і расхрыстацца. Дзяўчынка ўсё яшчэ бегла побач з канём, белыя льняныя валасы яе растрапаліся, зрэбная сукенка расхлісталася. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саба́чына, ‑ы, ж.
Мяса сабакі. Мог Іліко расказаць пра скупога папа, які праваліўся пад зямлю за тое, што пачаставаў сваю радню замест бараніны смажанай сабачынай. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сазна́цца, ‑знаюся, ‑знаешся, ‑знаецца; зак.
Тое, што і прызнацца. Тады ж я сазнаўся Зарэцкаму, што з’яўляюся, як кажуць, яго паклоннікам, што вельмі люблю яго чытаць. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўпра́ўца, ‑ы, м.
Разм. Тое, што і самаўправец. Ніхто так рашуча не ваяваў з браканьерамі, як Ігнат Дзерваед! Адно яго прозвішча наводзіла жах на самаўпраўцаў. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарамя́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і сарамяжлівы. Мікалай быў.. ціхім і нават сарамяжным мог здавацца. Чорны. Буйная сарамяжная радасць жыцця ахоплівала.. [Барыса] ля палотнаў Рубенса. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свякру́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.
Разм. Тое, што і свякроў. [Жанчыне] сумна, балюча, свякруха раіць паплакаць, «каб адлегла ад сэрца», але яна не можа плакаць. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слізгата́, ‑ы, ДМ ‑гаце, ж.
Тое, што і слізгота. З учарашняй адлігі толькі і засталіся доўгія ледзяныя стрэлкі на стрэхах ды слізгата пад нагамі. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слухмя́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і паслухмяны. Марылька — дзедава дачка ад першай жонкі, бабіна падчарыца, дзяўчынка ціхая, слухмяная, працавітая. Брыль. Слухмянага каня Не падганяю: — «Но!»... Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)