у ВКЛ у 14—16 ст.найб. бяспраўная катэгорыя залежнага і эксплуатуемага сельскага насельніцтва, якая звычайна не мела зямлі і сродкаў вытв-сці, жыла ў дварах феадалаў, утрымлівалася імі і была іх поўнай уласнасцю. Асн. прычынамі няволі былі нараджэнне ад бацькоў — Ч.н., шлюбы вольных з нявольнымі, самапродаж у вечную няволю, некат. крымінальныя злачынствы і палон. Ч.н. выконвала гал.ч. разнастайныя с.-г. работы, часам адм.-гасп. абавязкі (цівуны, рыкунні). Пад уздзеяннем сац.-эканам. фактараў у 16 ст. Ч.н. паступова трансфармавалася ў прыгонных сялян. У ходзе правядзення валочнай памеры ў дзярж. і прыватных маёнтках Ч.н., як правіла, была надзелена невял. зямельнымі ўчасткамі і такім чынам ператварылася ў агароднікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБА́Н Барыс Тарасавіч (н. 22.5.1923, Масква),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў 3-е Ленінградскае артыл. вучылішча (1942), Ваен. акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1951). У Чырв. Арміі з ліп. 1941. У Вял.Айч. вайну з крас. 1942 на Бранскім, Цэнтр. і 1-м Бел. франтах. Камандзір мінамётнага ўзвода ст. лейтэнант Ш. у час Курскай бітвы 1943 падбіў з процітанк. ружжа 2 бронетранспарцёры і танк праціўніка; акружаны гітлераўцамі, закідаў іх гранатамі і вынес параненага разведчыка. Як камандзір батарэі вызначыўся ў баях каля г.п. Радуль Чарнігаўскай вобл.: 15 кастр. арганізаваў пераправу на падручных сродках батарэі, якая адбіла некалькі контратак ворага, чым паспрыяла наступленню асн. сіл палка. Да 1985 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРСЦЯНА́Я ТКАНІ́НА,
тканіна тэкстыльная з шарсцяной пражы. Чысташарсцяная тканіна мае да 10%, паўшарсцяная — 10—80% інш. валокнаў.
Паводле структуры нітак (пражы) Ш.т. падзяляюць на грабенныя (камвольныя), тонка- і грубасуконныя. Грабенную ткуць з гладкай і тонкай пражы грабеннага прадзіва, яна атрымліваецца тонкая, з добра бачным малюнкам перапляцення. Суконныя атрымліваюць з пухкай і параўнальна тоўстай пражы апаратнага прадзіва. Ш.т. вызначаюцца ўстойлівасцю да выцірання, дзеяння святла і хім. ачысткі, трываласцю, гіграскапічнасцю, высокімі цеплаахоўнымі якасцямі. Дабаўленне да шэрсці сінт. валокнаў павышае зносаўстойлівасць Ш.т., але зніжае іх гіграскапічнасць і павялічвае здольнасць да пілінгавання (утварэння валакністых камячкоў на паверхні тканін). З Ш.т. шыюць верхняе адзенне — сукенкі, касцюмы, паліто, выкарыстоўваюць у тэхн. мэтах. Гл. таксама Шарсцяная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБА́ТАЎ Аляксандр Рыгоравіч (1854—24.4.1915),
расійскі вучоны-эканаміст. Скончыў Маскоўскі ун-т. У 1892—1904 прэзідэнт Маскоўскага т-ва сельскай гаспадаркі. У сваіх працах разарэнне сял. гаспадарак Расіі тлумачыў іх агратэхн. адсталасцю; абшчыннае землеўладанне разглядаў як гал. апору рас.дзярж. ладу і самабытны інстытут, прыстасаваны да ўмоў і розных відаў нар. жыцця, як сродак выратавання краіны ад рэвалюцыі і сацыялізму («Упарадкаванне абшчыннага сялянскага землеўладання», 1902). Адзін з арганізатараў 1-га каап. з’езда Расіі, стварэння Маскоўскага нар. банка. Як праціўнік залатога монаметалізму выступаў супраць грашовай рэформы 1895—97, адстойваў папярова-грашовую сістэму з уласцівай ёй інфляцыяй («Пераўтварэнне дзяржаўнай грашовай гаспадаркі», 1906). Аўтар прац «Абноўленая Расія» (1908), «Дзяржаўна-народная гаспадарка Расіі ў найбліжэйшай будучыні» (1910) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАТО́Н (ад электра... + грэч. tonos напружанне),
змена ўзбудлівасці і праводнасці жывой тканкі ад дзеяння пастаяннага эл. току. Выяўлены ням. фізіёлагам Э.Пфлюгерам (1859).
Адрозніваюць анэлектратон, катэлектратон і катадычную дэпрэсію. Пры дзеянні пастаяннага эл. току на нерв. валакно або мышцу непасрэдна пад катодам і ў суседніх участках тканкі павышаецца ўзбудлівасць (катэлектратон); пад анодам яна зніжаецца (анэлектратон). Пры працяглым уздзеянні эл. току на тканкі характар узбудлівасці мяняецца: пад катодам пач. павышэнне змяняецца паніжэннем (катадычная дэпрэсія). Праходжанне пастаяннага эл. току праз жывыя клеткі суправаджаецца зменамі палярызацыііх мембран у бок змяншэння (дэпалярызацыя) і ў бок павелічэння (гіперпалярызацыя). Вывучэнне Э. дазволіла выкарыстоўваць яго ў эксперым. нейрафізіялогіі, неўралагічнай і нейрахірург. практыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫЯ ЛІ́НЗЫ,
электронна-аптычныя сістэмы, якія ствараюць эл. і магн. палі пэўнай канфігурацыі для факусіроўкі электронных пучкоў. Адрозніваюць электрастатычныя і магн. Э.л., таксама іх камбінацыі.
Электрастатычныя Э.л. складаюцца з сістэмы электродаў рознай формы (дыяфрагм з круглымі адтулінамі, пустацелых цыліндраў ці конусаў і інш.), якія знаходзяцца пад пэўнымі патэнцыяламі. У магнітных Э.л. поле ствараецца пастаяннымі магнітамі ці электрамагнітамі. Электрамагніт мае абмотку ўзбуджэння, магнітаправод, які поўнасцю абкружае абмотку (стварае панцыр), і полюсныя наканечнікі. Э.л. выкарыстоўваюцца ў электронных мікраскопах, паскаральніках зараджаных часціц і інш.
Імерсійныя электронныя лінзы: 1 — з 2 дыяфрагмаў; 2 — з 2 цыліндраў. Сінім колерам вылучаны эквіпатэнцыяльныя паверхні. чырвоныя стрэлкі — шлях электронаў; V1 і V2 — патэнцыялы электродаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРЭ́ВІЧ Ігнат, польскі драматург 2-й пал. 18 ст. Жыў на Полаччыне. У 1789 для школьнага т-ра Забельскага дамініканскага калегіума (працаваў у ім выкладчыкам) напісаў трагедыю «Крэз» і камедыю «Пышнагольскі», у якіх праявілася ўздзеянне асветніцкіх ідэй. Апіраючыся на працы Герадота, у трагедыі паказаў бессэнсоўнасць вайны паміж перс. царом Кірам і лідыйскім царом Крэзам, ухваліў мірнае вырашэнне міждзярж. канфліктаў; у камедыі выкрываў п’янства, марнатраўства, маральнае ўбоства мясц. шляхты. Польская мова Ю. насычана беларусізмамі. Яго творы засн. на эстэт. прынцыпах класіцызму; у іх адчуваецца зададзенасць, адналінейнасць у паказе герояў. Зберагаюцца ў аддзеле рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Літвы.
Літ.:
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЯГО́РЫЙ»,
назва своеасаблівага бел.нар. прадстаўлення, а таксама скрынкі з лялькамі (падобная да батлейкі), з якой хадзілі, славячы Юр’я (Ягорыя), міфалагічнага апекуна жывёлы, уладара звяроў.
Паказы «Я.» на Беларусі зафіксаваны ў 19 ст. Прымяркоўваліся да святкавання веснавога Юр’я. «Я.» уяўляў сабой прымітыўны мех.т-р лялек: невял. фігуркі коннікаў былі пасаджаны на вострыя, замацаваныя ў дошцы калкі і ў час руху паварочваліся вакол іх. Асн. персанаж — Юрый на белым кані — вылучаўся большымі памерамі і займаў цэнтр. месца. Выканаўцы спявалі песні. блізкія да рэпертуару валачобнікаў, і калыхалі скрынку. у якой спец. механізм круціў фігуркі коней на калках па крузе. Паказы суправаджаліся імправізаваным тэкстам акцёра-каментатара. Будову скрынкі алісаў П.Шэйн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКО́БІ Барыс Сямёнавіч (21.9.1801, г. Патсдам, Германія — 27.2.1874),
расійскі фізік і электратэхнік, стваральнік гальванатэхнікі. Акад. Пецярбургскай АН (1847, чл.-кар. 1838). Брат К.Г.Я.Якобі. Вучыўся ў Берлінскім і Гётынгенскім ун-тах. З 1835 праф. Дэрпцкага (цяпер Тартускага) ун-та. Вынайшаў электрарухавік (1834) і выкарыстаў яго на судне (1838; электраход Я.). Адкрыў гальванапластыку (1838) і прапанаваў спосабы яе выкарыстання. Даследаваў з Э.Х.Ленцам электрамагніты і прапанаваў методыку іх разліку (1838—44), стварыў некалькі тыпаў тэлеграфных апаратаў (1840—50). Праводзіў даследаванні па ваен. электратэхніцы, эл. вымярэннях і метралогіі. Вялікі залаты медаль на Сусветнай прамысл. выстаўцы ў Парыжы (1867).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЛЦІНСКІ ЗАПАВЕ́ДНІКгорна-лясны.
Размешчаны на Галоўнай градзе Крымскіх гор (Украіна). Засн. ў 1973 для захавання і вывучэння горна-лясных прыродных комплексаў Крыма. Пл. 14,6 тыс.га, у т. л. пад лесам каля 11 тыс.га. Выш. да 1545 м (г. Раман-Кош). Пераважаюць бурыя лясныя глебы. Лясы запаведніка размешчаны вузкай паласой на паўд. схілах гор. Ніжняя ч. ляснога пояса — клянова-дубовыя лясы і хмызнякі, вышэй — лясы з хвоі Паласа (ці крымскай) з дамешкамі дуба пушыстага. У флоры больш за 1300 відаў, з іх 138 — рэдкія. Фауна небагатая, сустракаюцца крымскі падвід аленя высакароднага, барсук, фазан і інш. Ахоўваюцца таксама помнікі прыроды — пячора Іограф, вадаспад Учансу і інш.