камендату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

Установа, якую ўзначальвае камендант (у 1 і 2 знач.), а таксама памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́падам (разм.).

У выразе: прападзі ты пропадам! — вокліч у знач.: згінь, знікні (звычайна пры выказванні прыкрасці, раздражнення).

Прападзі ён п. са сваімі грашыма!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысе́ст, -у, М -сце, м.

У выразе: за адзін прысест (разм.) — не ўстаючы з месца, за адзін раз.

З’есці ўсё за адзін п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., што.

Тое, што і размяняць (у 1 знач.).

|| незак. разме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разме́н, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паня́ць, пайму́, по́ймеш, по́йме, зак., каго-што.

У выразе: паняць моду (разм.) — панадзіцца, прывыкнуць да чаго-н. (непажаданага).

Паняў моду гуляць у карты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўме́, прысл.

1. У галаве, у думках.

Жывому жывое н.

2. (з адмоўем). Не да таго, не да гэтага.

Не н. цяпер вяселле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардэбале́т, -у, М -ле́це, м., зб.

Артысты балета, якія выконваюць масавыя і групавыя танцы (у адрозненне ад салістаў балета).

|| прым. кардэбале́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́тлік, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -а. Матылёк (разм.).

М. сеў на кветку.

2. -у. Травяністая расліна сямейства злакавых; метлюжок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ружа́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

У некаторых хрысціян: шнурок з пацеркамі або вузельчыкамі для адлічвання прачытаных малітваў або паклонаў у час малітвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэзерві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

У арміях некаторых краін: ваеннаабавязаны рэзерву (у 3 знач.).

Прызыў рэзервістаў.

|| прым. рэзерві́сцкі, -ая, -ае.