ШТЭЙН Сямён Аляксандравіч (Саламон Абрамавіч; 7.1.1928, г. Самара, Расія — 25.8.1993),
бел. рэжысёр оперы. Засл. дз. маст. Расіі (1969). Нар.арт. Беларусі (1977).Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1953). Працаваў у Куйбышаўскім, Варонежскім, Новасібірскім т-рах оперы і балета. З 1970 рэжысёр Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Адначасова (з 1975) выкладаў у Бел. кансерваторыі. Яго творчасць вызначалася грамадзянскасцю, сучаснасцю мыслення, глыбокім спасціжэннем муз.-драматургічных асаблівасцей твора і дакладнай псіхал. распрацоўкай роляў, выразнасцю сцэн. формы. На бел. сцэне здзейсніў шэраг пастановак класічных і сучасных опер: «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава (1971), «Фауст» Ш.Гуно (1972), «Сельскі гонар» П.Масканьі, «Міндыя» А.Тактакішвілі (абедзве 1973), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1974), «У буру» Ц.Хрэннікава (1975), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1983), «Вайна і мір» (1985), «Мадалена» (1989) С.Пракоф’ева, «Баль-маскарад» Дж.Вердзі (1988) і інш. Творчая зацікаўленасць Ш. ў развіцці бел. оперы выявілася ў яго працы над спектаклямі «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982) Ю.Семянякі, «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Сівая легенда» Дз.Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980), «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992). Сааўтар лібрэта опер «Сцежкаю жыцця», «Матухна Кураж» Картэса. Ставіў спектаклі ў Вял. т-ры ў Маскве («А досвіткі тут ціхія...» К.Малчанава, 1975; «Баль-маскарад», 1979; «Сельскі гонар», «Паяцы» Р.Леанкавала, абодва 1985; «Фауст», 1992), Ленінградскім т-ры оперы і балета («Сіла лёсу» Вердзі, 1985), оперных т-рах Сафіі («А досвіткі тут ціхія...», 1976; «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева, 1991), Плоўдзіва (Балгарыя; «Зара» Малчанава, 1961) і інш. У Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі паставіў аперэты «Паўлінка» (1973), «Тыдзень вечнага кахання» (1975), «Сцяпан — вялікі пан» (1979) Семянякі, «Ноч у Венецыі» (1983) І.Штрауса, мюзікл «Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу (1982). Выступаў па праблемах опернага мастацтва ў друку, на тэлебачанні і радыё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
fant, ~u
м. фант;
grać o (w) ~y — гуляць у фанты;
co z tym ~em zrobić? — як тут быць?; што далей?
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ach
ах;
~, jak tu pięknie! — ах, як тут прыгожа!;
słychać było tylko ~y i ochy — было чуваць толькі ахі і охі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
грузне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца больш цяжкім, грузным; паўнець. Бор у тумане зябка груз На самыя халявы. І тут грузнеў крамяны грузд, Рос баравік смуглявы.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бала́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Весці гутарку, размаўляць. [Тарас:] — Балакаў я тут нядаўна з людзьмі.. Нялёгка нам прыйдзецца, але... Калі трэба, дык будзем ваяваць, хто як можа.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бандзю́к, ‑а, м.
Разм.зневаж. Тое, што і бандзюга. [Салавей:] — Але, таварышы, вы ж ведаеце, што ў Загальскіх балотах, ды і тут па хутарах яшчэ лазяць шляхецкія бандзюкі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блі́зіцца, ‑зіцца; незак.
Набліжаецца; надыходзіць. [Гул] усё мацнее і ўсё блізіцца, вось ужо зусім блізка, дзесьці ўжо тут за вокнамі.Чорны.Падступіла касавіца. А за касавіцай блізілася жніво.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аджартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Адказаць на сур’ёзнае пытанне, патрабаванне жартам. Але тут я аджартаваўся, і калі машына пакаціла далей — забыў пра гэта і ўспомніў толькі цяпер.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпра́ва, ‑ы, ж.
Набажэнства. Ніжэй, на шырокім зялёным сухадоле.. паставілі.. людзі над крыніцаю каплічку. У ільінскую пятніцу бывае тут адправа.Гарэцкі.Перад абедам Вінцэнты зрабіў жалобную адправу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Разм. Забрудзіць што‑н. чым‑н. //перан. Зганьбіць, зняславіць. Вось тут і паспрабуй уладзіць: паможаш іншаму, а ён цябе абгадзіць.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)