салідары́зм, ‑у, м.

Тое, што і салідарызацыя. Але ж сёння мы разумеём, чым быў выкліканы такі класавы салідарызм Сыракомлі. Мальдзіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́фер, ‑а, м.

Разм. Тое, што і шафёр. Шофер завёў матор, мы штурхнулі машыну ў задок, яна і выскачыла. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тады́, прысл.

1. У той час, у мінулым, не цяпер.

Т. дзеці яшчэ не ўмелі чытаць.

2. Пры пэўных умовах, абставінах.

Сходзіш у магазін па хлеб, т. толькі можаш ісці гуляць.

3. Ужыв. як суадноснае слова ў галоўным сказе пры дадан. часу са злучнікам «калі».

Калі мне прынясуць кнігу, т. прачытаю.

4. у знач. злуч. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са злучнікам «як» у даданых часавых супастаўляльных сказах са знач.: у той час як, нягледзячы на тое што.

Мы толькі снедалі, т. як яны ўжо садзіліся абедаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

lovely [ˈlʌvli] adj. прыго́жы, прыва́бны, цудо́ўны, прые́мны;

We had a lovely time. Мы цудоўна правялі час;

You look lovely today. Ты выглядаеш вельмі прыгожай сёння.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

query​1 [ˈkwɪəri] n.

1. пыта́нне;

We will answer your queries by letter. Мы адкажам на вашы пытанні ў лісце.

2. пыта́льнік (на палях кнігі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rigidity [rɪˈdʒɪdəti] n.

1. сто́йкасць, трыва́ласць

2. стро́гасць, суро́васць, непахі́снасць;

We were surprised at the rigidity of their beliefs. Мы былі здзіўлены непахіснасцю іх перакананняў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

shave​1 [ʃeɪv] n. гале́нне, брыццё;

I want a shave. Мне трэба пагаліцца

♦

a close shave : That was a close shave! Мы ледзь выратаваліся!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абла́зіць ​1, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак., што.

Разм. Абхадзіць, абгледзець, пабыць усюды, шукаючы каго‑н., што‑н. Мы пройдзем лес, Аблазім горы, Мы вывучым свой родны край. Астрэйка. Хлопцы аблазілі тры паверхі, пакуль знайшлі незанятую аўдыторыю, завалілі дзверы сталамі і ўзяліся за задачу. Кудравец.

абла́зіць ​2, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць.

Незак. да аблезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

because of

з прычы́ны чаго́; праз, дзе́ля каго́

Because of you we were late — Празь цябе́ мы спазьні́ліся

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

related

[rɪˈleɪtɪd]

adj.

1) зьвяза́ны з чым-н., даты́чны

2) ро́дны, свая́цкі

We are closely related — Мы блі́зкія сваякі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)