Труб ‘ крык, гвалт’, тру́бес ‘галашэнне, моцны плач’ (ТС). Няясна; магчыма, паходзяць ад ням.trüben ‘засмучаць, азмрочваць’, ‘муціць, каламуціць’, trüb, trübe ‘маркотна, журботна’, trübsal ‘гора, смутак, жаль, туга, журба, маркота’; пранікненне іх адбылося, відаць, праз ідыш, параўн. ід.trojb ‘труба’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Гл., аднак, у Скарыны Празникъ Трубъ — яўрэйскае свята, калі пад гукі труб адбывалася ахвярапрынашэнне (ГСБМ). Параўн. таксама разм. труба́ ‘гібель, пагібель’ (ТСБМ), трубе́ц ‘канец, капцы’ (ТС), збліжэнне з якімі магло ўплываць на семантыку слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адпалі́ць, ‑палкі, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.
1. Спаліць частку прадмета. Адпаліць канец бервяна.// Перапаліўшы, аддзяліць. Адпаліць кавалак вяроўкі.
2.Спец. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло, каб надаць ім неабходныя якасці.
3.перан. Зрабіць, сказаць што‑н. нечаканае. [Алесь:] «Ці мала што можа адпаліць вораг у апошнюю хвіліну».Броўка.— А ты чаго з лесу ад мяне ўцякаў? — звярнуўся незнаёмы да Грышкі. — Спужаўся вас, дык і ўцякаў, — адпаліў, не думаючы, Грышка і перавёў свой погляд на бацьку.Чарот.
•••
Адпаліць штуку — зрабіць што‑н. недарэчнае, непатрэбнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заключэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. заключаць — заключыць (у 1 знач.).
2. Вывад, суджэнне, меркаванне, зробленыя на падставе чаго‑н. Зрабіць заключэнне. Прыйсці да заключэння. Заключэнне ўрача. □ А Сцёпка вывеў з гэтага такое заключэнне, што і перабор меры таксама нядобры, як і недабор.Колас.
3. Апошняя, заключная частка твора, прамовы і пад. Дысертацыя складаецца з уступу, трох глаў і заключэння. □ У заключэнні перадачы выступае калгасная мастацкая самадзейнасць.«Звязда».
•••
У заключэнне — пад канец, заканчваючы што‑н. У заключэнне хор выконваў песню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзю́ба, ‑ы, ж.
1. Выцягнутыя, з рагавым пакрыццём, бяззубыя сківіцы ў птушак і некаторых іншых жывёл, прыстасаваныя для яды. Гусі шчыпалі мураву жоўтымі дзюбамі.Галавач.[Арол] прыўзняў кручкаватую дзюбу колеру адпаліраванага крэменя і зноўку ўзяўся смакаваць мяса.Беразняк.
2.перан. Тонкі востры канец чаго‑н. Дзюба нажа. □ [Галя] бачыла на школе шыферны дах і дзюбу вежавага крана.Грахоўскі.Людзі да Грасыльды хадзілі часта.., і кручок выгрыз за доўгія гады глыбокую ямку [у вушаку] — хаваецца ўсёй дзюбай.Пташнікаў.
•••
З камарыную дзюбу — пра што‑н. надта малое, мізэрнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распасцёрты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад распасцерці.
2.узнач.прым. Шырока разведзены ў бакі. Раптам адзін з .. [невядомых] кінуўся да яго з радасна распасцёртымі рукамі: — Васіль Іванавіч! Родненькі!Лынькоў.Нездарма распасцёртыя крыл[ы].. [альбатросаў] маюць два з палавінай метры ўшыркі.Маўр.// З раскінутымі рукамі або нагамі (часцей пра ляжачага). Даша не азвалася. Яна ляжала нерухома, шырока раскінуўшы [апухлыя] ногі. Было балюча глядзець на яе, распасцёртую, бездапаможную.Асіпенка.І канец. І.. [леў] ляжыць, горды, распасцёрты, крутабокі і грывасты.Караткевіч.
•••
З распасцёртымі абдымкамігл. абдымкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упа́дакм. Verfáll m -(e)s; Níedergang m -(e)s, -gänge (скон, канец); Tíefstand m -(e)s (застой);
ве́сці да ўпа́дкучаго-н.etw. zum Verfáll führen;
упа́дак сі́лы Kräfteverfall m, Schwäche f -, -n;
знахо́дзіцца ў ста́не ўпа́дку sich im Níedergang befínden*;
упа́дак ду́хупсіхал. Mútlosigkeit f -, Depressión f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Каплі́ца, каплічка ’невялікі царкоўны або касцельны будынак з іконамі без алтара’, ’малельня’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Мядзв., Сцяшк., Бяс.; Сержп. Грам.; Бір. Дзярж.; ганц.Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел.каплица (канец XV ст.) запазычана са ст.-польск.kaplica ’бакавая частка касцёла, пакой, у якіх адпраўляецца набажэнства’ < ст.-чэш.kapla, kaplicě < с.-в.-ням.kápelle < ст.-в.-ням.kapëlla < с.-лац.capella ’плашч’, у прыватнасці ’плашч св. Марціна з г. Тур (Францыя)’ як ’рэліквія і месца захоўвання яе’ > ’невялікая святыня’ (Слаўскі, 2, 56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квіт ’пісьмовае пасведчанне аб чым-небудзь, квітанцыя, білет’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Гарэц., Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Жд. 3, КЭС, лаг., Касп.), ’хопіць, канец’ (ТСБМ, Касп., Нас., Бяльк.), ’вокліч незадавальнення чыім-небудзь нецярпеннем’ (Нар. лекс., Янк. БП). Апошняе ў выразе квіт тваёй міласці. Ст.-бел.квитъ ’квіт’ (з 1529 г.). Са ст.-польск.kwit ’тс’ (Булыка, Запазыч., 146). Польск.kwit у сваю чаргу з с.-лац.quitus ’вольны ад абавязкаў’ (магчыма, праз с.-в.-ням.quit ’вольны, аплачаны’) (Слаўскі, 3, 496).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прызіра́цца ’ўглядацца, прыглядацца’ (маст., гарад., Сл. ПЗБ, ТС, Скарбы), сюды ж вытворныя назоўнікі, відаць, іранічныя назвы, пра што сведчыць і канец слова, аформлены “польскім суфіксам” ‑дло: прызіра́дло, прызыра́дло ’люстра’ (баран., іван., Сл. Брэс.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад звязанага ў сучаснай мове кораня ‑з(і/о)р‑ > параўн. рус. старое зреть, укр.зрі́ти < прасл.*zьrěti. З улікам ст.-слав.призирати ’глядзець’ трэба канстатаваць, прынамсі, усходнеславянскае паходжанне дзеяслова; параўн. рус.арл.призира́ться ’прыглядацца’, укр.призира́тися ’прыглядацца’. Сюды ж прызо́рысты ’падслепаваты, блізарукі’ (ТС).