кінжа́л, ‑а, м.

Колючая зброя ў выглядзе клінка, вострага з двух бакоў і звужанага па канцы. Лязо кінжала. □ Нечая рука з размаху прабіла кінжалам шынель на грудзях. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заграбу́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які імкнецца пабольш захапіць сабе; прагны. Ёсць прагныя, з заграбушчымі рукамі, як гэты Забела, ёсць больш памяркоўныя, якія бяруць па патрэбе, з аглядкай. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валачо́бнік, ‑а, м.

Уст. Песеннік, які ходзіць у велікодныя дні па дварах з віншавальнымі песнямі. Настаў вялікдзень. Пайшоў Сцяпанка з іншымі хлапчукамі ў валачобнікі на ўсю ноч. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рады́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што, без дап. і з дадан.

Паведаміць (паведамляць) па радыё. — Нам радыравалі, што заўтра ўначы прыляціць самалёт з Вялікай зямлі. Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сана́та, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

Музычны твор з трох або чатырох частак, розных па свайму характару і тэмпу, адна з якіх мае форму санатнага алегра. Санаты Бетховена.

[Іт. sonata.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганя́ць несов.

1. в разн. знач. гоня́ть;

г. курэ́й — гоня́ть кур;

г. шар па білья́рдзе — гоня́ть шар по билья́рду;

ве́цер ганя́е хма́ры па не́бе — ве́тер гоня́ет ту́чи по не́бу;

дарма́ г. машы́ну — зря гоня́ть маши́ну;

г. з ме́сца на ме́сца — гоня́ть с ме́ста на ме́сто;

саба́кі ганя́юць за́йца — соба́ки гоня́ют за́йца;

г. на экза́мене па ўсім ку́рсе — гоня́ть на экза́мене по всему́ ку́рсу;

2. разг. оку́чивать;

◊ саба́к г. — соба́к гоня́ть;

хоць ваўко́ў ганя́й — соба́чий хо́лод

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

конь (род. каня́) м.

1. ло́шадь ж.; конь;

2. шахм. конь;

3. спорт. конь;

◊ па ко́нях! — по ко́ням!;

ні па кані́, ні па агло́блях — ни на́шим, ни ва́шим;

ход канём — ход конём;

трая́нскі к. — троя́нский конь;

не па кані́ корм — не в коня́ корм;

быў к., ды з’е́здзіўся — погов. уката́ли (уходи́ли) си́вку круты́е го́рки;

куды́ к. з капыто́м, туды́ і рак з клю́шняй — погов. куда́ конь с копыто́м, туда́ и рак с клешнёй;

до́ранаму (даро́наму) каню́ ў зу́бы не глядзя́ць — посл. дарёному коню́ в зу́бы не смо́трят;

з чужо́га каня́ і ў гразі́ злазь — посл. с чужо́го коня́ среди́ гря́зи доло́й;

пабы́ць на кані́ і пад канём — погов. пройти́ ого́нь, во́ду и ме́дные тру́бы;

к. на чатыро́х нага́х і то спатыка́ецца — посл. конь о четырёх нога́х да спотыка́ется; и на стару́ху быва́ет прору́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

either​1 [ˈaɪðə, ˈi:ðə] adj., pron.

1. ко́жны, любы́ з двух/люба́я з дзвюх; або́два, абе́дзве;

There were trees on either side of the street. Па абодва бакі вуліцы раслі дрэвы.

2. (у адм. ск.) ні той, ні другі́;

I’ve lived in New York and Chicago but I don’t like either city very much. Я жыў у Нью-Ёрку і Чыкага, але мне не падабаецца ніводзін з іх.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кале́га

(лац. collega)

асоба аднолькавай з кім-н. прафесіі, спецыяльнасці, таварыш па працы або занятках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кампара́тар

(лац. comparator)

вымяральны прыбор, які дзейнічае па прынцыпу параўнання велічыні, якая вымяраецца, з эталоннай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)