шпо́каць, ‑ае; незак.
Разм. Падаючы, стукаючыся аб што‑н., утвараць кароткі глухі гук. І жалуды, што ападалі з дубоў, часта шпокалі на дол — гэта таксама запомнілася Лугавому. Даніленка. Бывала, калі ўсе [залатыя яблыкі] зараз паспеюць І шпокаць, спелыя, пачнуць на грады — Звон залаты стаіць на ўсю краіну. Сіпакоў. Тут-там абрываліся і гулка шпокалі па лапушыстай лістоце арэшніку кроплі расы. Калодзежны. // Разрывацца (пра кулі). Нават чуваць было, як шпокалі аб зямлю разрыўныя кулі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валанты́р ’бадзяга, лодыр’ (Нас.). Магчыма, н устаўны гук, як у валанцуга < валацуга (КСП). Тады валантыр < валатыр, якое ў сваю чаргу да волат і суфікса ‑ыр. Адносна такой суфіксацыі гл. SP, 2, 28. Шанскі (1, В, 151) адзначае, што гэта слова ў формах валентир, волунтер, волунтир (< англ. volunteer ’добраахвотнік’) здаўна ўжывалася ў рускай мове. Не выключана, што адна з іх захавалася ў беларускай мове, набыўшы негатыўнае значэнне пад уплывам збліжэння з валачыцца, валэндацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валю́ш ’валяльня’ (БРС, Бір. Дзярж.); ’млын, у якім ёсць прылады валяць сукно, шарстабітня’ (КЭС), валюша ’тс’ (КЭС, КСТ), валюшня ’тс’ (БРС, Маш., Сцяшк. МГ, Янк.₂), валюшны (КТС), валуша ’валяльня’ (КТС). Да польск. folusz ’млын, дзе валялі тканіны’ (Брукнер, 124; Рудніцкі, 1, 303). Польскае паходжанне пацвярджаецца націскам у ва́люш. Гук в у пачатку слоў — вынік кантамінацыі з валяць. С. Мікуцкі (Третий отч., 207) памылкова лічыць, што бел. валюш да валіць, адкуль і польск. folusz.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галосны 1 (лінгвістычны тэрмін, БРС). Параўн. укр. голосни́й ’тс’. Здаецца, што гэта калька рус. гла́сный (гук), якая засведчана ўжо ў XVII ст. і з’яўляецца калькай лац. vocalis (ад vox ’голас’). Аб рускім слове Фасмер, 1, 410; Шанскі, 1, Г, 90.
Галосны 2 ’вядомы’ (Нас.). Насовіч перакладае рускім «гласный» і дае прыклад «галоснае дзела». Можна меркаваць, што, магчыма, гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. głośny ’вядомы; гучны, нашумеўшы’, głośna sprawa ’нашумеўшая справа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́піць ’біць’, га́піцца ’біцца’ (Шатал.). Няяснае слова. Няма ў суседніх мовах. Этымалогія гэтай лексемы не можа пакуль што выходзіць за рамкі агульных меркаванняў і дагадак. Магчыма, гэта гукапераймальнае ўтварэнне (ад выклічніка тыпу ўкр. геп!, які перадае гук пры падзенні або ўдары: ге́пати ’ўдарыць; падаць з шумам і да т. п.’). А магчыма, ёсць і нейкая сувязь са словам тыпу ўкр. га́пка ’задняя частка цела, podex’: *гапіць < *’біць па задняй частцы цела’ (→ ’біць наогул’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маладча́к 1 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (Мат. Гом.), малатча́к ’тс’ (гом., Кіс.), малайчак ’тс’ (Мат. Гом.). З укр. мовы, параўн. молоча́к ’малачай востры, Euphorbia esula L.’ Паяўленне ‑д‑ або ‑й‑ перад ‑чак абумоўлена распадабненнем ‑чч‑ > ‑тч‑ > ‑дч‑ (пры ад’ідэацыі малады́, малайчы́на). Падвойнае ‑чч‑ з ‑чjак: украінскі гук [ч] больш мяккі, чым беларускі. Гл. таксама малачня́к, малачча́к.
*Маладча́к 2, малатча́к, малача́к, малачча́й ’малако ў рыб’ (Мат. Гом.). Да малако. Аб узнікненні ‑дч‑ гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́мкаць 1 ‘іграць на шчыпковым музычным інструменце’, ‘гаварыць неразборліва’, ‘няўмела іграць’ (ТСБМ, Янк. 3., Рагаўц.), тро́мкаты ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.), тры́мкаць ‘тс’ (Сцяц. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне: trom‑trom ‘гук пры нацягванні струн у скрыпцы’ (ваўк., Федар. 4), параўн. укр. дыял. тромкат ‘каркаць’, тром ‘крык крумкача’ (Ніканч. Єндем.), польск. trom (прыспеў) і інш. (Фасмер, 4, 98; ЕСУМ, 5, 648).
Тро́мкаць 2 (трёмкыць) ‘есці з апетытам, паспешліва’ (слаўг., Нар. словатв.). Гукаперайманне, магчыма, пераноснае ўжыванне папярэдняга слова, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nasal [ˈneɪzl] adj.
1. насавы́;
the nasal cavity med. по́ласць но́са, насава́я по́ласць;
a nasal haemorrhage med. крывацёк з но́са, насавы́ крывацёк;
nasal mucus med. насава́я слізь, смаркачы́, со́плі
2. ling. наза́льны, насавы́;
a nasal consonant насавы́ зы́чны (гук)
3. гугня́вы, гамза́ты (голас);
a nasal accent гугня́васць, гамза́тасць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сірэ́на
(лац. siren, ад гр. seiren)
1) міфічная марская істота ў старажытнагрэчаскай міфалогіі ў выглядзе жанчыны з хвастом рыбы, якая сваімі спевамі заваблівала маракоў у небяспечныя месцы;
2) сігнальны гудок, які дае моцны і рэзкі гук.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
obić się
obi|ć się
зак.
1. (пра гук) адбіцца;
2. (пра плады) пабіцца;
~ło mi się o uszy, że ... — да мяне дайшлі чуткі, што...; я чуў, што...
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)