навукова-даследчая і выдавецкая ўстанова бел. эміграцыі ў Германіі. Дзейнічаў у 1982—93 у г. Ляймен. Заснавальнік і кіраўнік (да 1990) Ю.Жывіца. Выдаваў час. «Весткі» (кн. 1—8, 1986—93), дзе друкаваліся творы эмігранцкіх бел. пісьменнікаў, літаратараў з Польшчы і Беларусі (В.Ермаловіч, А.Каўка, А.Мірановіч, І.Іваноў, А.Бембель, М.Гайдук і інш.). Выдаваў кнігі па гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі: «Гістарычная фаналогія беларускай мовы» (1977, на англ. мове), зб-кі «Подляскі весьнянкі» (1982), «Народныя песні з Падляшша» (т. 1—2, 1983—84); «Недапетая песня» Х.Ільяшэвіча (2-е выд. 1987), «Роднае слова» Бембеля (1988) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДА́Я БЕЛАРУ́СЬ»,
літаратурна-навуковы альманах; орган Бюро бел. студэнцкіх арг-цый у Маскве. Выйшаў 1 нумар у 1922 у Мінску на бел. мове. Ініцыятар выдання Бел.культ.-навук. асацыяцыя пры Пятроўскай с.-г. акадэміі. Праводзіў ідэю беспартыйнасці бел.нац. студэнцкага руху і бел. адраджэнскай думкі. Змясціў артыкулы «На новы шлях» Г.Гарэцкага, «Беларуская культурна-нацыянальная справа ва Усходняй Беларусі» П.Любецкага (П.Каравайчыка), «Стварэнне беларускай народнасці» А.Функа, «Беларуская мова ў святле яе навуковага пазнання» П.Растаргуева, «Шырэй крокі» З.Жылуновіча (Ц.Гартнага) і інш., маст. творы З.Бядулі, Ц.Гартнага, У.Дубоўкі, Я.Журбы, М.Чарота. Забаронены ў лют. 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАФТО́НГ (ад мана... + грэч. phthongos гук),
галосны, які характарызуецца артыкуляцыйнай і акустычнай аднароднасцю, г.зн. стацыянарным становішчам органаў, што артыкулююць гук, і стацыянарнымі частотамі фармант, чым адрозніваецца ад дыфтонга і трыфтонга. Аднароднасць М. адносная: артыкуляцыйны ўклад і фармантна-часавая структура галоснага залежаць ад акаляючых яго зычных. Так, уплыў мяккіх зычных на суседнія галосныя выражаецца ў тым, што пасля мяккіх зычных пераходны ўчастак любога галоснага мае частотныя характарыстыкі фармант, блізкія да характарыстык галоснага [і]. Бел. М. [а] паміж мяккіх зычных набывае асабліва неаднароднае (дыфтангічнае) гучанне. У сістэме галосных розных моў М. сустракаюцца часцей за дыфтонгі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Дзмітрый Кузьміч) (31.3. 1912, в. Казіміраўка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 5.1.1981),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Гомельскі фін.-эканам. тэхнікум (1932), Маскоўскае пях. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн.-Зах., Зах. і 3-м Бел. франтах. Стралк. полк пад камандаваннем палк. М. вызначыўся ў час прарыву абароны праціўніка на ПдУ ад Віцебска ў ходзе Беларускай аперацыі 1944. Удзельнік вызвалення Вільнюса, Каўнаса, штурму Кёнігсберга, Пілаў, вайны з Японіяй. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭЁ ((Mayo) Пітэр Джон) (н. 16.2.1944, Лондан),
англійскі мовазнавец-славіст. Д-р філалогіі (1982). Скончыў Бірмінгемскі ун-т (1966). У 1969—97 выкладчык Шэфілдскага ун-та, з 1998 — ун-та г. Эксетэр. Чл.Англа-беларускага таварыства ў Вялікабрытаніі. Даследуе лексікаграфію, марфалогію і сінтаксіс бел. і рус. моў. Аўтар «Граматыкі беларускай мовы» (1976), раздзела «Беларуская мова» ў калект. манаграфіі «Славянскія мовы» (1993), шматлікіх артыкулаў па пытаннях бел. мовы і л-ры, рэцэнзій на бел. мовазнаўчыя даследаванні, падручнікі, слоўнікі. У 1979—88 рэдактар «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), з 1989 — слав. аддзела рэфератыўнага бібліягр. даведніка «Modern Language Studies» («Сучасныя лінгвістычныя даследаванні»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ (Іван Фаміч) (25.6.1922, с. Барыс-Раманаўка Бараўскога р-на Кустанайскай вобл., Казахстан — 12.10.1950),
лётчык-штурмавік. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Чкалаўскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Чырв. Арміі з 1940. З 1942 у дзеючай арміі, удзельнічаў у баях на Калінінскім, Цэнтр. і 1-м Прыбалт. франтах. У час Беларускай аперацыі 1944 камандзір звяна штурмавога авіяпалка П. рабіў па 4—5 баявых вылетаў за дзень на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка. За час вайны зрабіў больш за 200 баявых вылетаў, асабіста збіў 3 варожыя самалёты. Пасля вайны камандаваў авіяпалком. Загінуў пры выкананні службовага задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХІЛЕ́ВІЧ (Дзмітрый Леанідавіч) (22.9.1897, в. Вадатыі Карастышаўскага р-на Жытомірскай вобл., Украіна — 29.5.1974),
украінскі гісторык. Д-ргіст.н. (1951), засл. дз. нав. УССР (1974). Скончыў Кіеўскі ін-тнар. асветы (1924). У 1921—45 працаваў у ВНУ УССР і РСФСР. З 1946 заг. кафедры Львоўскага ун-та. Даследаваў агр. адносіны і гісторыю сялянства Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы 16—18 ст. Распрацаваў перыядызацыю агр. гісторыі Беларусі і Літвы 16—18 ст. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972).
Тв.:
Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957;
Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. Вильнюс, 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пу́цкела ’перапёлка’ (воран., Шатал.). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 127), запазычана з літ.putpelė, piitpela ’тс’, хаця неарганічная для беларускай мовы субстытуцыя tpe‑ > цке- застаецца невытлумачальнай; хутчэй за ўсё, з *пуцькала ад пу́цькаць у выніку “пераносу” мяккасці (гукаперайманне пуць-пуць) у спалучэнні ‑цьк‑ > цк’ магчыма, пад уплывам балтыйскіх назваў. Параўн. таксама харв.púcka ’перапёлка’ і пад., в.-луж.pocpula, н.-луж.paćpula ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́лца ’прылада да нацягвання малых скурак пры сушцы’ (глыб., Стома–Сініца). Да пяльцы (гл.) з ацвярдзеннем ‑ль‑ перад ц “у зьмяншальных імёнах назоўных ніякага і мужчынскага роду”, гл. Станкевіч, Запіскі, 2, 246; Зб. тв., 1, 106; паводле апошняга, з’ява дыспалатызацыі l вядома на ўсёй беларускай моўнай тэрыторыі, што не дае падстаў бачыць у названым слове “фанетычны балтызм”, як сцвярджае Саўка (Запісы, 23, 56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праяты́рыць ’прайграць грошы’ (Нас.). Магчыма, слова ўтворана на беларускай глебе ад польск.tyrać, terać ’губіць, знішчаць; траціць (час, годы і да т. п.)’ з дапамогай прыставак пра- і а‑ (гл. a2) з інтэрвакальным ‑j‑. Няясна, ці адносіцца сюды ж рус.паўн.проты́рить, проты́ркаць ’прагуляць, прамантачыць’. Магчыма, апошняе да ты́ркаць, то́ркаць. Хутчэй за ўсё, да гукапераймальнага тырр, параўн.: грошы тырръ, и покацились (Нас.).