СЦЯШКО́ВІЧ Таццяна Піліпаўна (25.12.1904, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 6.11.1986),
бел. мовазнавец. Засл. настаўніца Беларусі (1947). Канд. філал. н. (1956). Скончыла БДУ (1930). Працавала настаўніцай, у 1947—83 у Гродзенскім ун-це (у 1957—74 заг. кафедры). Даследавала дыялекталогію і гісторыю бел. мовы, дыялектную лексіку, мову твораў К.Крапівы, М.Лынькова. Аўтар прац «Гаворкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. БССР» (1959), «З назіранняў над мовай К.Крапівы» (1961), «Мова эпапеі Міхася Лынькова «Векапомныя дні» (1965), «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці» (1972), «Займеннік у беларускай мове» (1977), «Слоўнік Гродзенскай вобласці» (1983).
т. 15, с. 319
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)