ПРАЖЭ́КТАР (англ. projector ад лац. projectus кінуты наперад),

асвятляльная прылада, якая канцэнтруе святло ў абмежаваным прасторавым вугле з дапамогай аптычнай сістэмы (люстэркаў або лінзаў). Крыніцы святла — спец. пражэктарныя лямпы напальвання, дугавыя вугальныя лямпы. Адрозніваюць П. далёкага дзеяння (выкарыстоўваюцца ў ваен. справе), заліваючага святла (для асвятлення фасадаў будынкаў, тэатр. сцэн) і сігнальныя (для перадачы інфармацыі).

Схемы пражэктараў: а — рэфлектарнага (люстранога); б — кандэнсарнага (лінзавага); 1 — аптычная сістэма; 2 — крыніца святла.

т. 12, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫЧЭ́П,

адна-, двух- ці шматвосевая павозка, якая буксіруецца аўтамабілем, цягачом ці трактарам. Прызначаны для перавозкі грузаў, пасажыраў (трансп. П.). Існуюць таксама спец. П.-майстэрні, аўтакрамы, дачныя фургоны і інш. Грузападымальнасць аднавосевых П. да 2 т, двухвосевых — 8 т; шматвосевых — 20—50 т і больш. Абсталёўваецца габарытнымі ліхтарамі і інш. На Беларусі П. вырабляюць на Мінскім аўтамабільным заводзе і прадпрыемстве «Туртранс» (Мінск).

Прычэп: 1 — «Купава» («Туртранс», Мінск); 2 — «Зубраня» (МАЗ).

т. 13, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ва́за, -ы, мн. -ы, ваз, ж.

Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння.

Хрустальная в.

|| памянш. ва́зачка, -і, ДМ -чцы, -чак, ж.

|| прым. ва́завы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вольт¹, -а, М -льце, м. (спец.).

1. У манежнай яздзе: круты кругавы паварот направа або налева, які выконваецца адным коннікам ці групай іх адначасова.

2. У фехтаванні: ухіленне ад удару праціўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́цер, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дакумент на права бясплатнага або льготнага праезду па чыгунцы ці іншых шляхах зносін (звычайна мае спецыяльнае літарнае абазначэнне).

|| прым. лі́церны, -ая, -ае.

Л. білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клан, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Род, радавая абшчына [першапачаткова ў кельцкіх народаў] (спец.).

2. перан. Адасобленая групоўка людзей, якія лічаць сябе лепшымі, прывілеяванымі ў якіх-н. адносінах.

|| прым. кла́навы, -ая, -ае.

Кланавая абмежаванасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтуі́цыя, -і, ж.

1. Чуццё, тонкае разуменне, пранікненне ў самую сутнасць чаго-н.

Чалавек багатай інтуіцыі.

2. Непасрэднае пазнанне ісціны без дапамогі вопыту і лагічных вывадаў (спец.).

|| прым. інтуіты́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфанты́льны, -ая, -ае.

1. Недаразвіты, які пакутуе на інфантылізм (у 1 знач.; спец.).

2. Падобны па манерах, светаўспрыманні да дзіцяці (кніжн.).

3. перан. Бестурботны, легкадумны.

І. тон.

|| наз. інфанты́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэ́кцыя, -і, ж. (спец.).

1. Выпраўленне, частковае змяненне чаго-н.

К. зроку.

2. Унясенне паправак у дзеянне вымяральных прыбораў, рэгулятараў у залежнасці ад змен умоў іх эксплуатацыі.

К. траекторыі палёту самалёта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збо́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Кніга, у якой сабраны якія-н. творы, дакументы.

З. вершаў.

З. архіўных дакументаў.

2. Рэзервуар для збору якой-н. вадкасці, газу (спец.).

З. нафты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)