нараскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Раскідаць, рассыпаць па паверхні, у многіх месцах. Нараскідаць гною. □ І пахла .. аерам, якога загадзя Маня нараскідала пад ложкам. Паўлаў.

2. Разбурыць, разваліць вялікую колькасць чаго‑н. Нараскідаць гнёздаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасалаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Невыразны, мутны ад стомленасці, ап’янення і пад. (пра вочы). Старшыня зірнуў на Дыбуна пасалавелымі вачыма і ўзняўся з прызбы. Галавач. [Штрайх] дробнымі глыткамі пасмоктваў каньяк і пасалавелымі вачыма пазіраў на двор. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нейрабіёніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Кірунак у біёніцы, звязаны з вывучэннем і мадэліраваннем дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы чалавека і жывёлы для выкарыстання заканамернасцей іх будовы пры стварэнні новых тэхнічных прыстасаванняў, кібернетычных сістэм і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспадзява́насць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць неспадзяванага. Неспадзяванасць сустрэчы. Неспадзяванасць падзей.

2. Нечаканае здарэнне, выпадак і пад. Была яшчэ адна радасная неспадзяванасць: шэфы прыслалі радыёпрыёмнік. Васілевіч. Разгублены яе [Мані] выгляд сведчыў, што іхняя паўторная сустрэча — неспадзяванасць. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

новабудо́ўля, ‑і, ж.

1. Будаўніцтва новых заводаў, дамоў і пад. Працаваць на новабудоўлі. Новабудоўлі дзесятай пяцігодкі.

2. Будаўнічы аб’ект, новае збудаванне. Мяняліся краявіды: залатая восень Падмаскоўя, трактары і малатарні на палях Смаленшчыны, новабудоўлі Беларусі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясу́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Хатняя птушка (курыца, качка і пад.), якая нясе яйцы. Седалы і гнёзды для нясушак зрабіў Вацлаў Нехвядовіч, які аказаўся на дзіва кемлівым птушнікам. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выхаванном прывіць каму‑н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад. Перавыхаваць недысцыплінаванага вучня. □ Сапраўды цудадзейнаю сілай валодае рэвалюцыя, калі яна здольна перавыхаваць людзей ва ўзросце Сымона. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які перагарэў. Сярод шуму і гуду пажару, трэску і грукату падаўшых перагарэлых бэлек і сцен чуліся распачлівыя, надрыўныя крыкі людзей. Колас. Засланка ўпала на памост, пад ногі .. [маці], забра[здж]эла ржавай перагарэлай бляхай. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераці́хнуць, ‑не; пр. пераціх, ‑ла; зак.

Паступова аціхаючы, перастаць, спыніцца; сціхнуць. Вецер пераціх. □ Вось і схлынулі хмары, і дождж пераціх. Панчанка. Пад посцілкамі.. [Ратушняку] раптам стала горача ўсяму і пераціхлі, не балелі пальцы на руках. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэспандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

1. з кім. Уст. Быць у перапісцы, перапісвацца.

2. Уст. Быць карэспандэнтам; накіроўваць карэспандэнцыю ў газету, часопіс і пад.

3. з чым. Кніжн. Адпавядаць чаму‑н., суадносіцца з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)