sing [sɪŋ] v. (sang, sung)
1. (for, to) спява́ць;
sing to a guitar спява́ць пад гіта́ру;
sing smb. to sleep люля́ць, закалы́хваць каго́-н.
2. гудзе́ць (пра вецер); звіне́ць (у вушах); свіста́ць (пра кулю)
3. праслаўля́ць;
sing smb.’s/smth.’s praises хвалі́ць, усхваля́ць каго́-н./што-н.
♦
sing a different tune змяні́ць тон
sing up [ˌsɪŋˈʌp] phr. v. BrE спява́ць мацне́й
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
hope1 [həʊp] n.
1. надзе́я, спадзява́нне;
cherish hopes пе́сціць надзе́ю;
lose (all) hope згубі́ць надзе́ю;
raise smb.’s hopes абнадзе́йваць каго́-н.
2. той, на каго́ спадзяю́цца;
You are my last hope. Ты мая апошняя надзея.
♦
hold out little hope мець сла́бую надзе́ю;
in the hope of smth. у чака́нні чаго́-н.;
past/beyond (all) hope у безнадзе́йным стано́вішчы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
poke2 [pəʊk] v. со́ваць, шту́рхаць, ты́каць;
poke the fire мяша́ць, варушы́ць вуго́лле;
He poked his head out of the window. Ён высунуў галаву ў акно.
♦
poke fun at smb./smth. высме́йваць каго́-н./што-н.; жартава́ць, насміха́цца з каго́-н./чаго́-н.;
poke one’s nose into smth./smb.’s affairs infml со́ваць свой нос у чужы́я спра́вы, уме́швацца ў што-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
reference1 [ˈrefrəns] n.
1. (to) спасы́лка (на каго-н./што-н.); успаміна́нне (аб кім-н./чым-н.);
make a reference to smb./smth. спасыла́цца на каго́-н./што-н.;
a list of reference спіс (цытава́най) літарату́ры
2. даве́дка;
for reference для даве́дкі
3. во́дзыў, рэкаменда́цыя
4. дачыне́нне
♦
in/with reference to fml адно́сна, у дачыне́нні; што (да)ты́чыцца, што да…
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
абра́зіць, ‑ражу, ‑разіш, ‑разіць; заг. абразь; зак., каго-што.
Пакрыўдзіць каго‑н. якім‑н. зняважлівым словам або дзеяннем. У голасе прагучала іронія, і Станіслаў праз сілу стрымаў сябе, каб не абразіць новага свайго знаёмага. Мікуліч. // Выклікаць непрыемнае ўражанне. Прафесар нічога не кінуў у шапку скрыпачу. Ён не зрабіў гэтага, бо выгляд скрыпача абразіў яго. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’е́сці, аб’ем, аб’ясі аб’есць; аб’ядзім, аб’ясце, аб’ядуць; заг. аб’еш; зак., каго-што.
1. Абкусаць, абгрызці што‑н. Вусень аб’еў капусту.
2. Разм. Многа ці часта едучы, прычыніць страту каму‑н. [Хадкевіч:] — Яна [Галя] нас не аб’есць... А без яе будзе зусім пуста ў хаце. Васілевіч.
•••
Вушы аб’есці; з вушамі аб’есці — пра ўтрыманне каго‑н. пражэрлівага, але малакарыснага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клу́нак, ‑нка і клу́мак, ‑мка, м.
Дробныя рэчы, пажыткі, звязаныя хусткай, кавалкам матэрыі або складзеныя ў торбу. Спакаваўшы ўсю дробязь у клункі, Маша яшчэ раз агледзела пакой: ці не забылася чаго-небудзь. Гроднеў. У кожнага з.. хлопцаў быў сякі-такі скарбік: у каго цесна звязаны клумак пад пахаю, у каго торбачка з хлебам. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кананізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Унесці (уносіць) у царкоўны канон (у 1 знач.); залічыць (залічваць) у святыя.
2. Кніжн. Прызнаць (прызнаваць) каго‑, што‑н. аўтарытэтам, узорам для ўсіх і ўсяго; узаконіць (узаконьваць) у якасці ўзору. Абсалютна ніякага спосабу [пісаць апавяданні] нельга кананізаваць. Усялякая кананізацыя толькі звязала б індывідуальную волю .. аўтара. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замча́ць і заімча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. каго-што. Мігам даставіць каго‑, што‑н. куды‑н. Панукі конік не чакае, І сам ён рыссю запускае, Як бы спяшаецца дамоў Замчаць сваіх гаспадароў. Колас.
2. Хутка ідучы, едучы, апынуцца дзе‑н. Паслухмяная трохтонка магла імчаць дзень і ноч і заімчаць хоць на край свету. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дачака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго.
Прабыць, пражыць дзе‑н. да з’яўлення каго‑, чаго‑н. чаканага. Чакаў, чакаў пан Сцёпку, не дачакаўся. Якімовіч. Дачакаўся Данілка вечара і пайшоў на сход у канцылярыю калгаса. Пестрак. // (2 і 3 ас. адз. і мн.). У значэнні пагрозлівага папярэджання. Дачакаецеся вы ў мяне!
•••
Чакаць не дачакацца гл. чакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)