камфо́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камфары, уласцівы ёй. Камфорны пах. // Прыгатаваны з камфары, з камфарой. Камфорны спірт. Камфорнае масла.

•••

Камфорнае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неакласіцы́зм, ‑у, м.

Розныя па сацыяльнай накіраванасці плыні ў мастацтве другой паловы 19–20 стст., якім уласцівы зварот да традыцый антычнасці, эпохі Адраджэння і класіцызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́ндравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тундры; з’яўляецца тундрай. Тундравая зона. // Уласцівы тундры. Тундравая глеба. // Які жыве, расце ў тундры. Тундравая расліннасць. Тундравая курапатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэкі́нскі ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэкінцаў, які належыць, уласцівы ім.

тэкі́нскі ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны дэ тэкінца ​2. Тэкінскі конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генія́льны

(лац. genialis = прыемны, мілы)

1) выключна адораны, таленавіты (напр. г. кампазітар);

2) уласцівы генію, творча дасканалы (напр. г-ая думка, г. твор).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прафесіяна́льны

(с.-лац. professionalis)

1) які мае адносіны да прафесіі (напр. п-ая арыентацыя);

2) уласцівы прафесіяналу (напр. п-ая музыка, п. рэвалюцыянер).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

свой, свайго́, м.; свая́, сваёй, ж.; сваё, свайго́, н.; мн. свае́, сваі́х.

1. займ. прынал. Які належыць сабе, мае адносіны да сябе, з’яўляецца асабістым набыткам.

Пабудаваць сваё жыллё.

Любіць сваю вёску.

Наведаць сваіх землякоў.

Выказаць свае адносіны да падзей.

Жыць са сваіх грошай.

Свая хатка — родная матка (прыказка).

2. Уласцівы толькі дадзенай асобе або прадмету; своеасаблівы.

У гэтай прапанове ёсць свае перавагі.

3. Уласцівы чаму-н., прызначаны менавіта для дадзенай акалічнасці, прадмета.

На ўсё свая пара.

На ўсё ёсць свае законы.

4. Родны або які знаходзіцца ў сваяцкіх, блізкіх ці сяброўскіх адносінах.

С. калі не дасць, то і не абгаворыць (прыказка). С. таварыш.

Пайсці да сваіх (наз.).

5. у знач. наз. сваё, свайго́, н. Тое, што належыць, уласціва каму-, чаму-н. (пра думку, справу, права, прывычкі і пад.).

Дамагчыся свайго.

Ён сваё дакажа (даб’ецца таго, да чаго імкнецца).

◊

Называць рэчы сваімі імёнамі — гаварыць адкрыта, не хаваючы праўды.

Не адступаць ад свайго — даказваць правату.

Не пры сваім розуме — пра псіхічна ненармальнага чалавека.

У свой час — своечасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лясны́, лясны́й, ліснэ́й ’уласцівы лесу’, ’які жыве, расце, знаходзіцца ў лесе’, ’багаты лесам, лясісты’, ’які мае адносіны да лесаводства’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ); ’дзікі’ (пра яблыні, пчолы)’ (глыб., віл., іўеў., воран., чэрв., Сл. ПЗБ). Прасл. lěs‑ьnъ. Да lěsъ > лес (гл.). Значэнне ’дзікі’ — уплыў балтыйскага субстрату; цяпер яму адпавядаюць лат. прыметнікі ад mežs ’лес’: meža pīle ’дзікая качка’ męża zvēri ’дзікія звяры і інш.’ (Непакупны, Связи, 77–82). Сюды ж лясныя пчолы ’дзікія пчолы’ (чэрв., іўеў., воран., З нар. сл.); лясны клоп ’смярдзюха’ (Сцяшк.), польск. leśnieć ’дзічэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мой (мая, маё), мойны, мойскі ’які належыць мне, уласцівы мне, любімы мною’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; лід., Сцяшк. Сл.). Укр. мій, рус. мой, польск., н.-, в.-луж. mój, чэш. můj, славац. môj, славен. mój, серб.-харв. mȏj, мак., балг. мой, ст.-слав. мой, моꙗ. Прасл. mojь, да якога і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца ст.-прус. mais (< *majas), гоц. meins, лац. mens < і.-е. *moi̯os < *moi/*mei — у М. скл. (Бернекер, 2, 69; Траўтман, 166; Бругман, Grundriss, 2 (2), 404; Фасмер, 2, 639; Бязлай, 2, 191).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гутарко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Якім карыстаюцца ў гутарцы, размове. Гутарковая мова. // Уласцівы вуснай народнай мове. Гутарковы стыль. Гутарковыя інтанацыі.

2. Пабудаваны ў плане размовы, гутаркі; дыялагічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)