1. Dúrchbruch m -(e)ŝ, -brüche; Éinbruch m -(e)s, -brüche;
2. (упрацы) Rückstand m -(e)s, -stände;
ліквідава́ць прары́ў Rückstand áufholen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
спорм.разм. Erfólg m -(e)s, -e; Gelíngen n -s (удача);
я жада́ю вам спору ў пра́цы ich wünsche euch Erfólg bei der Árbeit
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БІ́РЖА ПРА́ЦЫ,
установа, пасрэдніцкае звяно паміж працадаўцамі і наёмнай рабочай сілай. На сучасным этапе біржа працы — як правіла, дзярж. структура, з дапамогай якой дзяржава аказвае ўплыў на рынак працы, рэгулюе праблемы працаўладкавання беспрацоўных і тых, хто жадае змяніць прафесію. Біржы працы рэгіструюць свабодную рабочую сілу, вывучаюць попыт на яе ў розных рэгіёнах краіны і свету, даюць інфармацыю аб тым, якія прафесіі і дзе патрэбны, ажыццяўляюць навучанне работнікаў новым прафесіям і прафес. арыентацыю моладзі, а ў некат. краінах выдаюць дапамогу па беспрацоўі.
Узніклі біржы працы ў 1-й пал. 19 ст. ў Германіі і Вялікабрытаніі, затым у Францыі і інш. краінах. На пач. 20 ст. ў Вялікабрытаніі створана агульнанац. Біржа працы. У Расіі з’явіліся на пач. 20 ст. пры гар. управах буйных прамысл. цэнтраў; дзейнічалі і платныя прыватныя пасрэдніцкія канторы. У 1918 дэкрэтам «Аб біржах працы» прыватныя бюро і канторы па найме рабочай сілы ліквідаваны і створаны бясплатныя біржы працы (спынілі сваё існаванне ў сувязі з ліквідацыяй беспрацоўя ў 1930-я г.). На Беларусі на сучасным этапе праблемы працаўладкавання вырашаюць дзярж.цэнтры занятасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ніцава́ць ’пераварочваць, перашываць адзежу ўсярэдзіну добрым бокам’ (Нас., Гарэц., Грыг.). Да ніц2 (гл.); паводле Цвяткова (Працы кл. філал., 1, 75), «ц у гэтым слове не з’яўляецца заходнеславянскай асаблівасцю: беларускае і расійскае ниц паходзяць з кораня ник»; насуперак Кюнэ, 81 (< польск.nicować ’тс’), Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 120 (недакладная калька з рус.лицевать).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аса́нна — малітвенны выгук. Сустракаецца ў канцы XVI ст. (Гіст. мовы, 1, 223; Жураўскі, Працы IM, 7, 218–219, 224). Ст.-рус. з XIII ст. Таму слова трэба лічыць працягам старарускага, а не вынікам пазнейшага рускага ўплыву (як Крукоўскі, Уплыў, 74) з ст.-слав.осанна < грэч.ὡσαννά < ст.-яўр.hōšanā ’дапамажы ж’ (Фасмер, 3, 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матля́цца, матля́тыса ’хістацца, знаходзячыся ў вісячым становішчы, вісючы, хістацца туды-сюды, з боку ў бок’ (ТСБМ, ТС; пін., Нар. лекс.), ’боўтацца’ (Ян.), ’ухіляцца ад працы, хадзіць без справы’ (шкл., Мат. Маг.), матля́ць ’матаць, размахваць, хістаць чым-небудзь’ (ТСБМ, ТС), матляну́цца ’матнуцца, памкнуцца, паспяшацца куды-небудзь’ (Нар. Гом.). Укр.мотля́тися, мо́тлятися. Да матла́ць < мата́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аддзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. Правесці на дзяжурстве некаторы час. Аддзяжурыць цэлыя суткі.//перан. Прабыць некаторы час на цяжкай нецікавай працы, службе.
2. Закончыць дзяжурства. [Чыгуначнік:] — Вунь лава ў дзяжурцы, але на ёй Мітрошчанка спіць. Аддзяжурыў і спіць.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загрубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Стаць цвёрдым, шурпатым, каляным. Настаўнік спыняе свой позірк на Юзікавай руцэ, якая паспела ўжо загрубець ад працы.Дуброўскі.
2.Разм. Стаць цяжарнай (пра жанчыну). Не ўсцераглася Марына, загрубела.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэалізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад ідэалізаваць.
2.узнач.прым. Прыхарошаны, лепшы, чым у сапраўднасці. Людзі гэтыя — не так званыя ідэальныя героі і не ідэалізаваныя асобы, а самыя звычайныя, «зямныя» працаўнікі разумовай і часткова фізічнай працы.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасягне́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. дасягнуць (у 4 знач.).
2. Станоўчы вынік працы, дзейнасці; здабытак, поспех. [Сухадольскі:] Не ўсякае дасягненне можна адразу ў вытворчасці выкарыстаць.Крапіва.[Горкі] выказаў думку пра неабходнасць выдання часопіса, які паказваў бы дасягненні нашай сацыялістычнай краіны.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)