горад у цэнтр.ч. Швецыі. Адм. цэнтр аднайм. лена. 185 тыс.ж. (2000). Маш.-буд., паліграф., фармацэўтычная прам-сць. Старэйшы ў краіне ун-т (1477), б-ка ун-та (1620). Батанічны сад (засн. ў 1741 К.Лінеем).
Першапачаткова наз. Эстра-Арас, было паселішчам, што знаходзілася за 5 км на Пн ад сучаснай У. (т.зв. Старая У.), якое згадваецца нарвежскімі скальдамі 9 ст. Тут знаходзіліся гал. язычніцкі храм і рэзідэнцыя конунгаў (ваен. правадыроў) свеяў, гал.рэліг.іпаліт. цэнтр стараж. Швецыі. У канцы 11 ст. язычніцкі храм разбураны. З 1164 Старая У. стала рэзідэнцыяй архібіскупа, пасля пажару 1245 заняпала. У 1273 тут зноў размясцілася рэзідэнцыя архібіскупа. З 1280 сучасная назва. Да 1719 У. — месца каранацыі швед. каралёў і найважнейшых дзярж. сходаў. У 14—18 ст. буйны гандл. цэнтр, дзе праводзіліся агульнашвед. кірмашы.
Захаваўся Стары горад з грамадскім цэнтрам (1643—1702), ратушай і 4 вуліцамі. Сярод помнікаў: гатычны сабор (1258—1435, арх. Эцьен з Бонёй; самы вялікі ў Скандынавіі) — трохнефавая базіліка з пахавальнямі караля Густава I Вазы, Лінея, філосафа Э.Сведэнбарга іінш.; замак (1540 — пасля 1600), біскупскі палац (т.зв. Густавіянум; перабудаваны ў 17 ст.). Вылучаюцца будынкі ун-та (1887), студэнцкай асацыяцыі (1963—65, арх. А.Аалта). Музеі: скансэн, вышыўкі, гар.маст., маст. збор ун-та, дом-музей Лінея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лы́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Прадмет сталовага прыбора для зачэрпвання рэдкай або рассыпістай ежы. Сталовая лыжка. Чайная лыжка. □ На прыпечку стаялі гліняная міска, чыста вымытая, а ў ёй дзве драўляныя лыжкі.Кулакоўскі.// Колькасць рэчыва, якое можа ўмясціцца ў лыжцы. Чайная лыжка солі. □ Якуб сёрбае лыжак колькі капусты ізноў гаворыць.Якімовіч.
•••
У лыжцы вады ўтапіцьгл. утапіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захма́рыць1, ‑рыць; зак.
1.што. Зрабіць хмарным. Захмарыла ўжо восень неба і распранае гай барвовы.Вялюгін./убезас.ужыв.Хутка зноў захмарыла, дождж разахвоціўся і дробна ды густа ліў да самага вечара.Кірэенка.
2.перан.; каго-што. Засмуціць, замаркоціць. Пачутая нядобрая навіна пра Ганну ўжо тут, у гаворцы з маці, захмарыла [Васіля].Мележ.
захма́рыць2, ‑рыць; безас.зак.
Пачаць хмарыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Паволі, з цяжкасцю прыйсці куды‑н. [Сцяпан] неяк перасіліў знямогласць і прывалокся на работу.Гроднеў.— Апошнія два дні дома не была [Мар’янка]. Сёння толькі прывалаклася.Колас.//Зневаж. Прыйсці, з’явіцца (звычайна пра каго‑н. непажаданага). — Распранайся, — пачула маці голас сына і з непрыязнасцю падумала: «Напэўна, зноў прывалокся гэты Жора».Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбушава́цца, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; зак.
1. Пачаць моцна бушаваць; стаць бурным (пра стыхійныя з’явы). Пажар разбушаваўся. □ Уначы навальніца разбушавалася зноў.Карпаў.[Акіян] на другі дзень нашага плавання разбушаваўся і злосна са стогнам кідаў на цеплаход свае магутныя хвалі.Філімонаў.
2.перан.Разм. Пачаць буяніць, раз’ятрыцца. [Комлік] чакаў, што Кашын разбушуецца, учыніць скандал, але той толькі спахмурнеў на міг і падаўся ў кухню рыхтаваць закуску.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разо́к, ‑зка іра́зік, ‑а, м.
Разм.Памянш.-ласк.да раз (у 1, 2 знач.). Страх як бы адступіў, ізноў з’явіліся адчайная смеласць, азарт паляўнічага на страшнага звера, жаданне рызыкнуць яшчэ разок.Шамякін.Мікітку Адамавага яна ўжо разок бачыла. Радкі два было тады яму.Ракітны.Шапнуў ён: «Мілая, ну, глянь, хоць разік глянь!» Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!»Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сілуэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сілуэта (у 1, 2 знач.); з’яўляецца сілуэтам. Сілуэтнае мастацтва. □ Яны стаялі побач перад апушчаным акном, глядзелі па зорнае неба, на сілуэтнае мільганне тэлеграфных слупоў і то маўчалі, то зноў гаварылі.Брыль.
2. У архітэктуры, скульптуры і пад. — контурны. Старажытныя храмы ў спалучэнні з маляўнічымі руінамі замка ствараюць своеасаблівую сілуэтную кампазіцыю Навагрудка.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Станавіцца старым або больш старым; старэць. [Паўліна Сямёнаўна:] — Век я свой зжываю, а вось адчуваю так, нібы яно зноў пачынаецца, маё жыццё, другім чалавекам я раблюся. Старыцца няма калі.Дуброўскі.
•••
Старыцца ў дзеўках — вельмі доўга не быць замужам. І панскія сыны да яе не сваталіся, бо Арлоўскі быў усё-такі не пан, і Адэля старылася ў дзеўках.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Хуценька хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад. Дарэктар выдаўся мяркоўны І лепшы нават, як свой кроўны; Умей з ім толькі пагадзіцца, раменным вушкам паддабрыцца Ці падшыванку звіць на лапаць, — За вуха ён не будзе цапаць.Колас.// Лапаць, мацаць рукамі. — А ён [немец] вызверыўся ды зноў мяне цапае, рукаў ад блузкі ледзь не адарваў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаўпці́ся, ‑пецца; незак.
Разм.
1. Не выходзіць з галавы, пастаянна напамінаць пра сябе. Нейкая мелодыя чаўплася ў галаве і вярцелася на языку.Сабаленка.Вяртаўся дамоў, а надакучлівая думка зноў чаўпецца ў галаве: працуюць.. [Алена і Генка] ці ўжо скончылі?Б. Стральцоў.
2. Рабіцца, адбывацца (пра што‑н. тлумнае, бязладнае). А з дзвярэй вакзала валіў натоўп барадатых і безбародых мужчын, каб паглядзець, што там чаўпецца.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)