пратачы́ць1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што і без дап.
1. Выканаць на такарным станку. Пратачыць паз.
2. Тачыць некаторы час. Пратачыць цэлую гадзіну.
пратачы́ць2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. Праесці, прагрызці дзіркі, хады, канаўкі ў чым‑н. (пра чарвякоў, насякомых, грызуноў). А што як пацукі за ноч прагрызуць дзірку і праточаць грошы?Лупсякоў.
2. Прамыць дзірку ў глебе (пра цякучую ваду).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.
Дабавіўшы вады або іншай вадкасці, зрабіць радзейшым, менш насычаным. Разбавіць спірт вадой. Разбавіць крупнік малаком. □ — Вось засталася ад малебну вада. Я пераліла яе ў бутэлечку, а цяпер, бачыце, мы разбавілі яе, і людзі бяруць свянцоную ваду.Колас.// Змяніць тэмпературу вады або іншай вадкасці, даліўшы больш або менш цёплай. [Гаспадыня] дастала з печы два чыгуны гарачай вады, разбавіла халоднай, прынесенай са студні.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рачу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, Рмн. ‑лак; ж.
Памянш.-ласк.да рака; маленькая рака. За горадам да стромкага берагу Выпі, маленькай, але імклівай рачулкі, прыляпіўся стары, пахілы млын.Асіпенка.Невялічкая рачулка абгінала крайнюю хату і імкліва несла сваю ваду пад масток на чыгунцы.Федасеенка.Нечакана снег узяўся вадою і нашая Рагазінка — ціхая рачулка-балацянка — да таго расшугалася, што затапіла ўсё балота, аж да самых платоў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Пакупаць, акунуць у ваду, намачыць. Хацела б быць я рэчкай быстрай, Абегчы родны край! Дзе напаіць, а дзе скупаць, А дзе ўтуліцца ў гай...Цётка.У крыніцы тры разы кусочак шкла Скупала і, перад вач[а]мі кароўкі Трымаючы, шаптала.. заклінання слоўкі.Купала.Замест ба[ты]ставых карунак Ў расе скупаю каласы. Табе вянок у падарунак Саўю на кужаль-валасы.Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́хлы, ‑ая, ‑ае.
Пратухлы, з непрыемным пахам гніення. Тухлыя яйкі. Тухлая рыба. □ — Твой сазан тухлы, — крыкнуў Вано. — Ты яго здохлага злавіў.Самуйлёнак.//Разм. Затхлы, нясвежы (пра ваду); згорклы (пра масла). Тухлае масла. □ Падшыванцы — свіныя пастухі, забыўшы пра сваіх свіней, пра ўсё на свеце, плёскаліся ў копані, у зацвілай раскай тухлай вадзе.Мележ.// Уласцівы гніючым прадуктам (пра пах). На Рыгора панясло смуродам тухлага паветра.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаро́мха, ‑і, ДМ ‑мсе, ж.
Дрэва ці высокі куст сямейства ружакветных з сабранымі ў гронкі белымі духмянымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі. Перад акном у нас расцвітае чаромха.Брыль.// Галінкі гэтай расліны з кветкамі. Букет чаромхі. □ За гэты час чаромха выпіла ваду і пялёсткі асыпаліся.Гроднеў.//зб. Ягады гэтай расліны. Маці цеста тады ўчыніла з вадой, праснакоў нарабіла з чаромхай лясной.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлі́ць
1. (вадуі г. д.) (áb)gíeßen*vt;
2. (статуюі г. д.) gíeßen*vt;
3. (адхлынуць) zurückfluten vi (s);
4.:
адлі́цькаго-н вадо́йj-n mit Wásser überschǘtten, um ihn zu Bewússtsein zu bríngen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Садавіна́ ’плады садовых дрэў’ (ТСБМ), ’садавіна; садовыя дрэвы’ (ТС), садо́віна ’садавіна’ (Сцяшк., Байк. і Некр., Нар. словатв.), садаві́на ’садавіна, садовыя дрэвы’ (Сл. ПЗБ), ’садавіна’ (Бяльк.), ’сад; адно пладовае дрэва ў лесе’ (Яшк.). Укр.садовина́ ’садавіна; садовыя дрэвы’, польск. старое sadowina ’тс’, в.-луж.sadowina ’садавіна; усё, што датычыцца саду’, серб.-харв.садо́вина ’гадавальнік; віно з маладога вінаградніку’, макед.садо́вина ’зямля, якая не прапускае ваду’. Ад прым. *sadowy < *sadъ (гл. сад) з суф. ‑ina. Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 120 і наст. Улічваючы адрозненні ў семантыцы, відаць, познія дэрываты ў розных славянскіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«АПАЛО́Н»,
амерыканская праграма падрыхтоўкі і ажыццяўлення пілатуемых палётаў на Месяц, а таксама серыя касм. караблёў для яе выканання. Асн. прызначэнне — дастаўка касманаўтаў на Месяц; здзейснены таксама беспілотныя палёты і палёты касманаўтаў вакол Зямлі. У 1968—75 запушчана 15 «Апалонаў» з экіпажамі, усяго 38 касманаўтаў. На «Апалоне-11» здзейснена першая ў свеце пасадка на Месяц (Н.Армстранг, Э.Олдрын, 1969). Па праграме «Апалон» даследавалі Месяц і калямесяцавую прастору, на Зямлю дастаўлены ўзоры месяцавага грунту.
Карабель «Апалон» мае асн. блок (для дастаўкі 3 касманаўтаў на селенацэнтрычную арбіту і вяртання іх на Зямлю) і месяцавую кабіну (для дастаўкі 2 касманаўтаў на паверхню Месяца, забеспячэння іх знаходжання на ім і вяртання на селенацэнтрычную арбіту). Маса «Апалона» да 47 т. Асн. блок уключае адсек экіпажа (спускальны апарат для пасадкі на ваду і на сушу) і рухальны адсек. Месяцавая кабіна мае пасадачную (застаецца на Месяцы) і ўзлётную ступені. «Апалон» забяспечаны стыковачным прыстасаваннем для пераходу касманаўтаў з адсека экіпажа ў месяцавую кабіну. Запуск і вывядзенне «Апалона» на арбіту ШСЗ ажыццяўляліся ракетамі-носьбітамі тыпу «Сатурн». Мадыфікацыі «Апалона» выкарыстоўваліся для дастаўкі экіпажаў на арбітальную станцыю «Скайлэб» і стыкоўкі з караблём «Саюз-19» па праграме ЭПАС.