бой партызан злучэння Мінскай і Палескай абл. па разгроме апорнага пункта ням.-фаш. захопнікаў у в.Ламавічы Акцябрскага р-на 25 ліст. ў Вял.Айч. вайну. План аперацыі распрацаваў штаб партыз. злучэння. Атрады М.П. Бумажкова і «Чырвоны Кастрычнік» арганізавалі засады на пад’язных дарогах да вёскі; атрады А.І. Далідовіча, М.М. Розава, Дз.Ц. Гуляева, імя М.Ф. Гастэлы, узброеныя 3 гарматамі, штурмам авалодалі апорным пунктам. У ходзе бою падаўлена 12 дзотаў праціўніка. У баі была смяротна паранена сувязная Р.І.Шаршнёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАРКІ́ЗМ першая цэласная канцэпцыя эвалюцыі ў жывой прыродзе, сфармуляваная ў 1809 Ж.Б. дэ Ламаркам. Паводле Л., існуючыя віды раслін і жывёл фарміраваліся паступова, у выніку працяглага прыстасавання арганізмаў да вонкавых умоў (клімат, святло, цяпло і інш.) і пэўнага ўнутр. імкнення ўсіх арганізмаў да ўдасканалення. Ідэя Л. пра ролю вонкавага асяроддзя і спадчыны ў эвалюцыі была выкарыстана Ч.Дарвінам у яго эвалюцыйнай тэорыі. Адраджэнне Л. ў форме неаламаркізму адбылося ў апошняй трэці 19 ст. як рэакцыя на пашырэнне дарвінізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́НДА, Мвата-Ямва,
дзяржаўнае ўтварэнне на тэр. сучасных Анголы, Замбіі і Дэмакр. Рэспублікі Конга ў канцы 16—2-й пал. 19 ст.Этн. ядро Л. — народнасць лунда (балунда). Складалася з шэрагу паўсамаст. абласцей, найб. важнай з якіх была Казембе. Значны ўплыў у дзяржаве меў савет знаці. З канца 17 ст. ўдзельнічала ў еўрап. гандлі рабамі. У канцы 18—19 ст. Л. заняпала і распалася на некалькі княстваў, якія ўвайшлі ў склад калан. уладанняў Бельгіі, Вялікабрытаніі і Партугаліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАГА БА́НКА БУДЫ́НАК,
помнік грамадз. архітэктуры пач. 20 ст. ў Магілёве. Пабудаваны ў 1904—06 у эклектычным стылі (арх. П.Камбураў) як аддзяленне Маскоўскага міжнар. банка. Мураваны сіметрычны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак. Гал. фасад вылучаны рызалітам з высокімі арачнымі аконнымі праёмамі на 2-м паверсе і пілястрамі карынфскага ордэра паміж імі. Тэрыторыя банка была абкружана мураванай сцяной (захавалася часткова). У комплекс уваходзілі таксама 2 жылыя будынкі і гасп. пабудовы (не захаваліся).
англійскі эканаміст, заснавальнік кембрыджскай школы. Скончыў Кембрыджскі ун-т. У 1877—81 праф. Брыстольскага, у 1885—1908 — Кембрыджскага ун-таў. Гал. праца «Прынцыпы эканамічнай навукі» (1890) былаасн. падручнікам па эканам. тэорыі ў многіх краінах свету. Даследаваў узаемадзеянні попыту і прапановы ў працэсе ўсталявання рыначнай раўнавагі і раўнаважных цэн, сфармуляваў уласцівасці крывой попыту, увёў паняцці эластычнасці попыту ад цаны, дыяграму ўтварэння цаны на скрыжаванні ліній попыту і прапановы («Маршалаўскі крыж») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ, ІЗЯСЛА́ЎСКАЕ І БРА́ЦЛАЎСКАЕ ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1793—96. Створана на землях, далучаных у выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793). Уключала Мінскую губерню, Ізяслаўскую і Брацлаўскую губ. (паўн.-зах. Украіна). Гал. задачай адміністрацыі былі ўвядзенне рас. грамадзянскага праўлення. На тэр. ген.-губернатарства была ўтворана Мінская, Ізяслаўская і Брацлаўская правасл. епархія (гл.Мінская праваслаўная епархія). Скасавана ў сувязі з новым адм.-тэр. упарадкаваннем пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХНЕ́ВІЧ (Кася) (1746?, г. Слуцк Мінскай вобл. — ?),
танцоўшчыца. З 1756 вучылася ў Слуцкай балетнай школе Г.Ф.Радзівіла (у А.Пуціні і Л.Дзюпрэ), з 1758 танцавала ў яго прыдворным т-ры (дэбютавала ў «Балеце на тры пары» ў паст. Пуціні), выступала таксама на гастролях у г. Нясвіж і Белае (цяпер Бяла-Падляска, Польшча). Быланайб. таленавітай у трупе, удасканаленню яе майстэрства аддаваў асаблівую ўвагу Пуціні. З 1760 салістка (першая танцоўшчыца) Нясвіжскага т-ра М.К.Радзівіла Рыбанькі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫ АКІЯ́Н,
умоўная назва паўд. частак Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў, якія прылягаюць да Антарктыды. Вылучаны ў 1650 нідэрландскім географам Б.Варэніусам. Да 1925 мяжой П.а. была прынята шырата Паўд. палярнага круга. Пасля мяжу праводзілі ад 35°паўд. ш. (паводле прыкметы цыркуляцыі вады і атмасферы) да 60°паўд. ш. (паводле характару рэльефу дна). У сав. Атласе Антарктыкі (т. 2, 1969) мяжа П.а. адзначана каля 55°паўд. ш. (паўн. мяжа зоны антарктычнай канвергенцыі). На сучасных картах і атласах П.а. не вылучаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
да́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
У шашачнай гульні — шашка, якая была даведзена да апошняга рада клетак на полі праціўніка і атрымала права перасоўвацца на любую колькасць клетак уперад або назад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчаса́ць, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., каго-што.
1. Чэшучы, сякерай зняць частку чаго‑н. Адчасаць край дошкі.
2.Разм. Адсцябаць, набіць. [Сёмка:] — Была навука, Сеў у панскія сані без друка, Мяне і адчасалі бізунамі.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)