Су́шчы1 ’сапраўдны, ісцінны’ (Касп., ТС), ст.-бел.сущии ’прысутны’: сущоу емоу на пироу (Карскі 2–3, 465), suszczy ’будучы’: u wysokom tohda horode suszczy (Хроніка Быхаўца), параўн. укр.су́щий ’істотны, важны’, рус.су́щий ’існуючы, сапраўдны’. Запазычана са ст.-слав.сѫшти, дзеепрым. цяп. часу ад быти ’быць’.
Су́шчы2 ’хвароба немаўлят’: дзіця ў сушчах (віц., Нар. медыцына). Характэрная для назваў хвароб форма мн. л., што Карскі (2–3, 331) тлумачыў “множественностью признаков”; зыходная форма *сушч (ад сухі, гл., параўн. рус.сушч ’сухар, сушаная дробная рыба’) як тоўшч і пад., да словаўтварэння параўн. радашча, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
constitutional
[,kɑ:nstəˈtu:ʃənəl]1.
adj.
1) канстытуцы́йны
2) кары́сны для здаро́ўя
constitutional exercises — практыкава́ньні, кары́сныя для здаро́ўя
3) істо́тны, гало́ўны
2.
n.
практыкава́ньні, прахо́дка для здаро́ўя, мацыён -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
istotny
istotn|y
1.істотны; грунтоўны; важкі;
~e potrzeby szkolnictwa — найважнейшыя патрэбы навучальных устаноў;
istotny różnica — істотная (значная) розніца;
2. сапраўдны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
асно́ўны1, ‑ая, ‑ае.
Найбольш важны, істотны, галоўны. Асноўны закон. Асноўная думка. Асноўныя сродкі вытворчасці. Асноўная задача. Асноўная спецыяльнасць./узнач.наз.асно́ўнае, ‑ага, н.Звераў рашыўся на самае асноўнае, што магло яго выручыць.Алешка.
•••
Асноўны капіталгл. капітал.
У асноўным — у агульных, істотных рысах, у галоўным.
асно́ўны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асновы (у 5 знач.). Асноўныя ніткі.
асно́ўны3, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да асновы (у 8 знач.). Асноўны вокісел. Асноўная соль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
underlying
[,ʌndərˈlaɪɪŋ]1.
adv.
1) які́ ляжы́ць пад спо́дам чаго́, пад чым
2) асно́ўны; істо́тны
3) які́ ня кі́даецца ў во́чы; адра́зу незаўва́жны
2.
v., pres. p. of underlie
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КЛАСІФІКА́ЦЫЯ МОЎ,
размежаванне моў свету пры іх параўнальным вывучэнні па пэўных таксанамічных рубрыках у адпаведнасці з прынцыпамі, якія вынікаюць з агульнай мэты даследавання і на падставе пэўных адзнак. Існуюць 4 асн. віды К.м.: генеалагічная класіфікацыя моў, арэальная, тыпалагічная класіфікацыя моў і сацыялінгвістычная. Генеалагічная К.м. праводзіцца на аснове вывучэння роднасці моў параўнальна-гістарычным мовазнаўствам. Арэальная К.м. улічвае прыкметы, звязаныя з моўнымі кантактамі і ўзаемаадносінамі паміж мовамі (гл.Арэальная лінгвістыка) ці дыялектамі (гл.Лінгвістычная геаграфія). Тыпалагічная К.м. заснавана на паняцці падабенства (фармальнага ці семантычнага) моў. Сацыялінгвістычная (функцыянальная) К.м. грунтуецца на вызначэнні аб’ёму і структуры камунікацыі на той ці інш. мове (гл.Функцыянальная лінгвістыка).
Генеалагічная К.м. мае абсалютны характар (кожная мова адносіцца да адной пэўнай генеалагічнай групы і не можа змяніць гэтай прыналежнасці). Сацыялінгвістычныя характарыстыкі моў з цягам часу мяняюцца. Тыпалагічная К.м. заўсёды адносная і гістарычна зменлівая з прычыны зменлівасці структуры мовы і яе тэарэт. асэнсавання. Арэальная К.м. характарызуецца большай або меншай устойлівасцю ў залежнасці ад абраных параметраў класіфікацыі Генеалагічнае падабенства з цягам часу сціраецца, арэальнае — у выпадку канвергентнага развіцця моў — можа ўзмацняцца. Для арэальнай класіфікацыі істотнытэр. паказчык, генеалагічная К.м. не залежыць ад лакалізацыі моў.
Пытанні К.м. актыўна распрацоўваюцца з пач. 19 ст. («Мітрыдат» ням. філолага І.К.Адэлунга, дзе ў сінкрэтычнай форме азначаны арэальная, генеалагічная і тыпалагічная К.м.). З сярэдзіны 20 ст. вывучаюцца тэарэт. прынцыпы розных відаў К.м.; даследуюцца праблемы арэальнай і тыпалагічнай К.м.
Літ.:
Теоретические основы классификации языков мира. [Ч. 1—2]. М., 1980—82;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Су́тнасць ’самае істотнае, галоўнае, унутраны змест чаго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк.), су́тностʼ (сутʼ) ’існасць’ (Вруб.). Укр.су́тність ’тс’, параўн. стараж.-рус.сутьство, ст.-слав.сѫтьство ’тс’, якія выводзяцца са стараж.-рус.суть, ст.-слав.сѫть, формы 3 ас. мн. л. цяп. ч. дзеяслова быць ’яны ёсць’ (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 485), гл. суць. Украінскае (і, відаць, беларускае) слова ўтворана па тыпу рус.су́щность ’тс’ у пачатку XX ст. на базе прыметніка су́тній ’існы, істотны’ (Німчук, Давньорус., 15), што на фоне старога і́снасць ’самае істотнае’ (ТСБМ) дае падставы трактаваць слова як “сапсаванае расейскае”, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1194.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стратэгі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які задавальняе патрабаванні стратэгіі, важны для ажыццяўлення асноўных ваенных задач. Стратэгічнае будаўніцтва. Стратэгічны пункт. Стратэгічныя рэзервы.// Які мае адносіны да дзеяння буйных воінскіх злучэнняў або ўсёй арміі. Стратэгічны фронт. Стратэгічная авіяцыя. Стратэгічны тыл.
2. Які мае адносіны да стратэгіі, звязаны са стратэгіяй. Стратэгічныя планы. □ Хітры Пацяроб і ў гэты раз паказаў у поўным бляску свае стратэгічныя здольнасці.Зарэцкі.
3.перан.Істотны, важны для дасягнення агульнай генеральнай мэты на якім‑н. этапе. Стратэгічны план партыі.
•••
Стратэгічная сыравінагл. сыравіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
essential2[ɪˈsenʃl]adj.
1.(to/for)істо́тны, неабхо́дны;
an essential part/component of smth. ве́льмі ва́жная ча́стка/надзвы́чай ва́жны кампане́нт чаго́-н.;
This discussion will be essential for the final decision. Гэта дыскусія будзе вельмі важнай для канчатковага рашэння.
2. гало́ўны, асно́ўны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
integral
[ˈɪntɪgrəl]1.
adj.
1) неаддзе́льны; істо́тны, ве́льмі ва́жны
2) уве́сь; суцэ́льны, цэ́лы
3) Math. інтэгра́льны (вылічэ́ньне, раўна́ньне)
2.
n.
1) цэ́ласьць f., цэ́лы лік
2) Math. інтэгра́л -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)