надзвычайная мера, якая забараняе жыхарам дадзенага населенага пункта з’яўляцца на вуліцах у пэўны час сутак (якправіла, вечарам і ноччу) без асобага дазволу. Звычайна ўводзіцца ва ўмовах ваен. становішча з мэтай аховы парадку, папярэджання магчымай дыверсійнай, разведвальнай або інш. варожай дзейнасці супраць войск ці аб’ектаў, якія маюць ваен. або прамысл. значэнне. Для падтрымання парадку ў перыяд К.ч. вылучаюцца спец.ваен. падраздзяленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАРНІЯ́ТЫ,
манетападобныя медныя знакі 4—5 ст.н.э. з партрэтамі рымскіх імператараў (ад Калігулы да Антэмія), Аляксандра Македонскага, знакамітых паэтаў, пісьменнікаў і інш.; на адваротным баку сустракаюцца выявы, скапіраваныя са стараж. манет, міфалагічныя сюжэты, цыркавыя сцэны і г.д. К., якправіла чаканіліся і мелі дыяметр 37—38 мм. Прызначэнне К. дакладна не высветлена, часам яны служылі ўзнагародамі ў спарт. спаборніцтвах, талісманамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСІВЕ́ННЕ,
змена афарбоўкі валасоў у серабрыста-белы колер ад змяншэння колькасці пігменту. Працэс, якправіла, неабарачальны. У пажылым узросце — нармальная фізіял. з’ява, заўчаснае паталаг. П. развіваецца з 20 гадоў. Выклікаецца захворваннямі эндакрыннай і нерв. сістэм, гіпавітамінозам, цяжкімі інфекцыямі, нерв. ўзрушэннямі, ператамленнем; вял. значэнне маюць спадчынныя фактары. Часовае П. ўзнікае пасля некат. хвароб (напр., рожы), прыёму лекаў. У гэтых выпадках афарбоўка валасоў звычайна аднаўляецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
на́чыста, прысл.
1. Без памарак, канчаткова. Лепшыя канспекты, якправіла, былі ў Васіна, які адзін рэгулярна перапісваў іх начыста.Карпаў.// Вельмі чыста. Аніводнай непатрэбнай зёлкі не расло пад .. [чайнымі кустамі] — усё было начыста выпала[т]а.Маўр.
2. Цалкам; поўнасцю. Спалілі фашысты ўсё начыста. Людзей каго пазабівалі, а каго ў Нямеччыну пагналі.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прадмета (у 1, 3 і 6 знач.).
2. Матэрыяльны, фізічны. // Наглядны, заснаваны на канкрэтных фактах. Прадметная агітацыя. □ Прадметная канкрэтнасць паэтычнага мыслення Багдановіча, якправіла, вельмі зямная.Лойка.
•••
Прадметнае шкло (спец.) гл. шкло.
Прадметная сістэма навучаннягл. сістэма.
Прадметны урокгл. урок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Веснаво́е ’рунь’ (добр., Мат. Гом.), рус.свярдл.весня́ ’рунь, усходы азімага жыта’. Да вясна́ (гл.). Якправіла, рунь абазначае ’ўсходы азімых’, на поўдні ж Беларусі рунь (уру́на, вру́но, уру́нь) ’усходы збожжавых восенню і вясной’. Яр, ярына маглі, відаць, абазначаць не толькі вясеннія ўсходы, але і ўсходы азімых. Тады веснаво́е выцясняе яраво́еяк ідэнтычнае ў адрозненне ад яравых ’яравых раслін’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сці́ркі ’карты’ (клец., Жд. 1), сці́рка ’карта (ігральная)’ (Мат. Гом.). Запазычана з аргат. рус.сти́рки ’карты (якправіла, самадзельныя)’, што, у сваю чаргу, ад аргат. стиры ’ігральныя карты са сцёртымі або дамаляванымі абазначэннямі, якія дадаюць у няпоўную калоду’, гл. Грачоў-Макіенка, Истор.-этим. сл., 131. Гл. сціраць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РЭДЭМАРКА́ЦЫЯ ГРАНІ́Ц,
праверка і аднаўленне лініі дзярж. граніцы на мясцовасці і абазначэнне яе пагранічнымі знакамі. Робіцца на падставе дакументаў, якправіла, двухбаковага характару (пратакола-апісання, карт і пратаколаў пагранічных знакаў). Апрача аднаўлення самой лініі граніцы прадугледжвае таксама аднаўленне страчаных пагранічных знакаў, устаноўку новых або дадатковых пагранічных знакаў, складанне новага пратакола-апісання, карт і пратаколаў пагранічных знакаў (пры неабходнасці). Гл. таксама Дэлімітацыя граніц, Дэмаркацыя граніц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ДА, Геда (Heda) Вілем Клас (каля 1594, г. Харлем, Нідэрланды — каля 1680), галандскі жывапісец. Працаваў у Харлеме. Зазнаў уплыў П.Класа. Яго сціплым нацюрмортам, т.зв. сняданкам, у якіх, якправіла, перададзены невял. набор прадметаў хатняга начыння і трапезы, уласцівы тонкае майстэрства ў перадачы фактуры рэчаў, стрыманы серабрыста-карычневы каларыт: «Сняданак з ажынавым пірагом» (1631), «Сняданак з крабам» (1648), «Вяндліна і сярэбраны посуд» (1649).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСКУ́РСІЯ (ад лац. excursio паездка),
наведванне выдатных чым-н. мясцін, аб’ектаў (помнікаў прыроды, культуры, прадпрыемстваў, музеяў і г.д.); адна з форм набыцця практычных ведаў. Адрозніваюць Э. навуч.- і доследна-вытв. характару, прафес. арыентацыі, культ.-асветныя, навук., а таксама паводле месца размяшчэння аб’ектаў — натурныя, музейныя; паводле складу ўдзельнікаў — для пэўных узроставых груп, спецыялістаў розных профіляў, турыстаў, навучэнцаў і г.д.Калект. Э. праводзіць, якправіла, спецыяліст-экскурсавод.