дзяржаўны маёнтак у ВКЛ (16—18 ст.) і Польшчы (14—18 ст.), які даваў вял. князь або кароль на часовае карыстанне феадалам за службу. Гродавыя С. прыпісваліся да судова-адм. цэнтраў — замкаў і складалі кармленне дзярж. службовых асоб — старостаў. Нягродавыя С. даваліся на пажыццёвае карыстанне як узнагарода за паслугі вял. князю ці дзяржаве, а таксама здаваліся ў арэнду за пэўную гадавую плату ці ў залог за грашовую пазыку. З 1562 уладальнікі С. ўносілі ў дзярж. скарб на ўтрыманне войска т. зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу. З 1775 кварта падвоена. Перыядычна праводзіліся рэвізіі (люстрацыі) С. Феадалы імкнуліся якмага даўжэй пратрымаць С. ў сваім родзе, пераўступалі яго (са згоды вял. князя) пры жыцці членам сваёй сям’і ці пабочным асобам за плату. Вял. князі выкарыстоўвалі права раздачы С. з мэтай вярбоўкі сваіх прыхільнікаў. Шляхта вяла барацьбу за абмежаванне гэтага права. У 1775 сойм забараніў раздачу С., і яны павінны былі пасля смерці ўладальніка здавацца ў спадчынную арэнду на 50 гадоў. Да 1791 удзельная вага С. сярод зямельных уладанняў на Беларусі (без усх. часткі) складала 8%. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай С. ўвайшлі ў склад дзярж. маёнткаў. Пазней некаторыя з іх, асабліва ва ўсх. Беларусі, падараваны рас. дваранам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прадаве́ц, ‑даўца, м.
Той, хто прадае што‑н. Кожны прадавец імкнуўся якмага вышэй падняць сваю клетку або жэрдачку, на якой сядзела птушка, каб спакусіць багатых пакупнікоў.Арабей.// Работнік магазіна, гандлёвага прадпрыемства, які прадае тавар пакупнікам. Там быў магазін, дзе загадчыкам і прадаўцом працавалі свае людзі.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угнае́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. угнойваць — угнаіць.
2. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для павелічэння ўраджаю. Мінеральныя ўгнаенні. Зялёныя ўгнаенні. □ Штучнае ўгнаенне зааралі ў глебу разам з гноем.Ермаловіч.Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле якмага больш угнаення, пакуль не папсавалася дарога.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.
Прымусіць паверыць у што‑н., пераканаць у чым‑н. [Чарноў] бачыў і разумеў, што Міхалу яго выбар не падабаецца, і стараўся якмага растлумачыць, упэўніць яго, што «Урал» добры конь.Васілевіч.Два наступныя допыты толькі ўпэўнілі капітана ў віноўнасці абодвух затрыманых.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Везучы, даставіць да якога‑н. месца. Камандзір.. сам стаяў на паравозе. Якмага ён стараўся хутчэй давезці часць да месца.Чорны.
2. і чаго. Разм. Прывезці тое, чаго не хапала дзе‑н. Давезці матэрыялы на будаўніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
краявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да краю 1 (у 3 знач.). Краявы з’езд Саветаў. Краявы камітэт партыі.
2.Уст. Тое, што і краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — сабраць якмага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей.Колас.
3. Размешчаны на краі, па краях. Краявыя марэны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да плана (у 2 знач.). Планавая справаздача.// Які займаецца складаннем планаў. [Ніна:] — А цяпер куды меціш, за начальніка планавага аддзела?Шыцік.
2. Які ажыццяўляецца па загадзя намечанаму плану. Планавая сістэма гаспадаркі. □ — І хутчэй, якмага хутчэй трэба брацца за планавае будаўніцтва.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праму́драсць, ‑і, ж.
1.Уст. Глыбокая, вышэйшая мудрасць.
2.чаго. Разм.жарт., іран. Што‑н. цяжкае для разумення, засваення. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры і іншых прамудрасцях дакладных навук.Лынькоў.У душы я паабяцаў .. [дзядзьку] старацца якмага лепш, каб авалодаць усёй прамудрасцю правапісання.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
béste
1.a найле́пшы;
der érste ~ пе́ршы сустрэ́чны
2.adv:
am ~n лепш за ўсё;
aufs Bésteякмага́ лепш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Í-Punktm -s, -e кро́пка над «i»;
etw. bis auf den létzten ~ genáu erlédigen зрабі́ць усё якмага́ лепш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)